GNU Coreutils
| GNU Core Utilities | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | Miscellaneous Utilities |
| Распрацоўшчык | GNU Project |
| Напісана на | C |
| Аперацыйная сістэма | Unix-like |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Апошняя версія | 8.18 (12 жніўня 2012) |
| Рэпазіторый | cgit.git.savannah.gnu.org/… |
| Ліцэнзія | GNU GPL |
| Сайт | gnu.org/software/coreuti… |
GNU Core Utilities (ці coreutils) — пакет праграмнага забеспячэння GNU, які змяшчае вялікую колькасць асноўных утыліт, такіх як cat, ls і rm, неабходных для UNIX-падобных аперацыйных сістэм. Пакет уключае некалькі больш ранніх пакетаў — textutils, shellutils і fileutils — і іншыя разнастайныя ўтыліты.
Сумяшчальнасць GNU coreutils
GNU core-утыліты падтрымліваюць доўгія опцыі параметраў у камандах, дазваляюць ужыванне опцый пасля пастаянных аргументаў, калі не зададзена пераменная асяроддзя POSIXLY_CORRECT. Гэтая пераменная асяроддзя ўключае розныя функцыі ў BSD.
Згодна філасофіі і правілам напісання праграм для GNU, традыцыйным даведнікам перавага аддаецца ўтылітам тыпу info, так што дакументацыя шырэйшая, чым звычайна.
Праграмы, якія ўваходзяць у склад coreutils
Пакет coreutils 5.2.1-2 у Debian змяшчае наступныя праграмы:
Файлавыя ўтыліты
- chgrp — Змяняе групу ўладальніка файла
- chown — Змяняе ўладальніка файла
- chmod — Змяняе правы доступу да файла
- cp — Капіраванне файлаў і(або) каталогаў
- dd — Капіраванне і пераўтварэнне файлаў
- df — Паказвае вольнае месца на зманціраваных файлавых сістэмах
- dir — Тое ж самае, што і ls -C -b (спіс файлаў выводзіцца ў калонках з вертыкальным сартаваннем)
- dircolors — Вызначае каляровую схему для вываду каманды ls
- install — Капіруе файлы і вызначае атрыбуты
- ln — Стварае спасылку на файл
- ls — Друкуе спіс файлаў
- mkdir — Стварае каталогі
- mkfifo — Стварае FIFO (іменаваныя каналы)
- mknod — Стварае спецыяльныя файлы
- mv — Пераносіць і пераймяноўвае файлы
- rm — Выдаляе файлы
- rmdir — Выдаляе пустыя каталогі
- shred — Перазапісвае файлы, каб знішчыць змест (так званае бяспечнае знішчэнне), і апцыянальна выдаляе файлы
- sync — Скідвае на дыск буферы файлавых сістэм
- touch — Змяняе час стварэння, мадыфікацыі файлаў
- vdir — Тое ж самае, што і ls -l -b (выводзіць спіс файлаў у доўгім фармаце)
Тэкставыя ўтыліты
- cat — Счапленне і вывад файлаў у стандартны вывад
- cksum — Правярае кантрольныя сумы файла
- comm — Параўноўвае па радку два спарадкаваных файла
- csplit — Расшчапляе файлы на секцыі
- cut — Выдаляе полі и кожнай стракі файла[1]
- expand — Пераўтварае сімвалы табуляцыі ў знакі прабелу
- fmt — Фарматуе тэкст
- fold — Разбівае доўгія радкі для прылад вывада з абмежаванай даўжынёй
- head — Выводзіць некалькі першых радкоў файла
- join — Аб’ядноўвае файлы па агульнаму полю
- md5sum — Вылічае і правярае хэш MD5
- nl — Нумаруе радкі файла
- od — друкуе змест файлаў у васьмярковым і іншых фарматах
- paste — Аб’ядноўвае радкі ў файлах
- ptx — друкуе спарадкаваны індэкс файла
- pr — Пераўтварае тэкставыя файлы ў фармат для знешняга друку
- sha1sum — Вылічае і правярае хэш SHA1
- sort — Сартуе радкі ў тэкставых файлах
- split — Расшчапляе файл на некалькі
- sum — Правярае кантрольныя сумы файла
- tac — Сшчапленне і вывад файлаў у адваротным парадку
- tail — Друкуе некалькі апошніх радкоў файла
- tr — Пераўтварае ці выдаляе сімвалы
- tsort — Выконвае тапалагічную сартаванне
- unexpand — Пераўтварае сімвалы прабелаў у сімвалы табуляцыі
- uniq — Выдаляе радкі, што паўтараюцца, з спарадкаванага файла
- wc — Друкуе колькасць байтаў, слоў і радкоў у файлах
Shell утыліты
- basename — Выдаляе прэфікс у шляху да файла
- chroot — Змяняе каранёвы каталог
- date — Выводзіць/усталёўвае сістэмны час і дату
- dirname — Выдаляе імя файла з поўнага шляху
- du — Ацэньвае, колькі месца на дыску займае файл
- echo — Друкуе радок тэксту
- env — Друкуе/змяняе пераменныя асяроддзя
- expr — Вылічае выраз
- factor — Раскладвае лік на простыя множнікі
- false — Вяртае значэнне «хлусня»
- groups — Выводзіць групы, у якіх знаходзіцца карыстальнік
- hostid — Выводзіць лічбавы ідэнтыфікатар для бягучага хаста
- id — Выводзіць рэальны/эфектыўны UID і GID
- link — Выклікае функцыю link() для стварэння спасылкі на файл
- logname — Друкуе імя (login), пад якім карыстальнік увайшоў у сістэму
- nice — Запускае працэс з паказаным прыярытэтам
- nohup — Дазволіць камандзе выконвацца пасля выхаду карыстальніка (logout)
- pathchk — Правярае імя файла на правільнасць ці на перамяшчальнасць
- pinky — Просты finger
- printenv — Выводзіць пераменныя асяроддзя
- printf — Фарматуе і выводзіць даныя
- pwd — Друкуе бягучы рабочы каталог
- readlink — Выводзіць значэнне сімвалічнай спасылкі
- seq — Друкуе лікі па парадку
- sleep — Затрымлівае выконванне на пэўны час
- stat — Выдае даныя аб inode
- stty — Змяняе і выводзіць налады тэрмінала
- tee — Выконвае вывад на мноства файлаў
- test — Правярае ўмовы
- true — Вяртае значэнне «ісціна»
- tty — Выводзіць імя тэрмінала
- uname — Выводзіць інфармацыю аб сістэме
- unlink — Выклікае функцыю
unlink()для выдалення абраных файлаў - users — Выводзіць імёны тых карыстальнікаў, якія ўвайшлі на дадзены хост
- who — друкуе спіс усіх карыстальнікаў, якія зайшлі ў сістэму
- whoami — Выводзіць эфектыўны UID
- yes — Да бясконцасці выводзіць дадзены радок
У coreutils таксама ўключана праграма [. Гэта сінонім для test, што ўжываецца як [умова].
Зноскі
Спасылкі
- Хатняя старонка GNU coreutils Архівавана 19 студзеня 2021.
- FAQ па coreutils
- Даведнік па coreutils Архівавана 30 лістапада 2020.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.