Mount

Mount
Тып standard UNIX utility or command[d]
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 1971


mountутыліта каманднага радка ў UNIX-падобных сістэмах. Ужываецца для манціравання файлавых сістэм.

Ужыванне

mount /dev/cdrom /mnt/cdrom

Прылада /dev/cdrom манціруецца ў каталог /mnt/cdrom, калі ён існуе. Пачынаючы ад моманту манціравання і пакуль карыстальнік не адманціруе файлавую сістэму (або туды не будзе зманціравана нешта іншае) у каталогу /mnt/cdrom будзе змяшчацца дрэва каталогаў прылады /dev/cdrom

Разманціраванне камандай umount

Для разманціравання дастаткова ўказаць пункт манціравання або імя прылады.

umount /dev/cdrom

Манціраванне USB-дыскаў

Для тыповага выпадку, калі USB-дыск мае файлавую сістэму FAT32, каманда манціравання выглядае так:

mount -t vfat -o codepage=866,iocharset=utf8 /dev/sda1 /mnt

Параметр codepage неабходны, каб імёны створаных файлаў карэктна адлюстроўваліся ў старых АС (напрыклад, DOS). Калі дыстрыбутыў выкарыстоўвае ў якасці кадзіроўкі сістэмнай лакалі не UTF-8, то яе неабходна ўказаць у параметры iocharset такім чынам:

mount -t vfat -o codepage=866,iocharset=koi8-r /dev/sda1 /mnt

Вызначыць тып сістэмнай кадзіроўкі можна выканаўшы каманду locale.

Карыснымі опцыямі пры манціраванні Flash-дыскаў з'яўляюцца sync і flush. Першая ажыццяўляе скід на дыск буфера запісу, так што даныя не губляюцца падчас адлучэння flash-дыска без разманціравання. Пабочны эфект такога манціравання — значнае змяншэнне хуткасці запісу. Другая опцыя (даступная толькі ў новых ядрах Linux) прыводзіць да скіду буфера на дыск пасля запісу апошняга файла. Гэта таксама спрыяе захаванню даных у выпадку адключэння дыска без разманціравання, але не выклікае зніжэння хуткасці запісу.

Манціраванне NTFS дыскаў/падзелаў

mount -t ntfs -o noatime,users,rw,fmask=111,dmask=000,locale=be_BY.UTF-8 /dev/sda1 /mnt/win_xp 

Манціраванне вобразаў дыскаў

Калі маецца вобраз дыска ў выглядзе iso-файла, то для яго манціравання патрэбна ўказаць параметр -o loop і, звычайна, тып файлавай сістэмы -t iso9660 (неабавязкова) (file.iso — гэта імя файла вобразу, а /mnt/iso — пункт манціравання):

mount -o loop -t iso9660 file.iso /mnt/iso

Манціраванне вобразаў у фарматах, адрозных ад iso патрабуе пераўтварэння ў iso-вобраз або ўжывання эмулятара. Для пераўтварэння можна ўжываць утыліты каманднага радка (гл. ніжэй) або ўтыліту kiso з графічным інтэрфейсам. Манціраванне вобразаў дыскаў у Linux

Вобразы bin/cue

Для пераўтварэння вобраза bin/cue у iso-вобраз можна скарыстацца канвертарам bchunk:

bchunk image.bin image.cue image.iso

Манціраванне сеткавых дыскаў NFS

mount 172.22.2.1:/mnt/iso/ /mnt/iso/

Манціраванне сеткавых дыскаў SMB

Прыклад манціравання сеткавых SMB-рэсурсаў :

mount -t smbfs -o username=user,password=pass //server/dir /mnt/localdir/
mount -t cifs -o username=user,password=pass //server/dir /mnt/localdir/

(Утыліта smbfs заменена ў ядры linux на сумяшчальную з ёй cifs.) зноскі:

  • "-t cifs" можна часам не ўказваць, калі імя дыска, які манціруецца мае від "/server/dir"
mount //server/dir /mnt/localdir/ -o username=user,password=pass
  • калі для аўтарызацыі патрэбна ўказаць даменнае імя карыстальніка, то ў параметрах каманды mount яно ўказваецца як "-o username=domain\\user", аднак пры ўказанні рэсурсу ў /etc/fstab імя карыстальніка ўказваецца як "domain/user":
//server/dir /mnt/localdir/  cifs user=domain/user,password=pass 0 0

Манціраванне FTP сервераў

curlftpfs -v -o iocharset=UTF-8 ftp://user:[email protected]/ Архівавана  6 лютага 2019. /mnt/ftp

Манціраванне аддаленага каталогу праз ssh

Модуль ядра Fuse (быў прыняты ў афіцыйную галіну ядра пачынаючы з 2.6), дазваляе непрывілеяваным карыстальнікам манціраваць розныя файлавыя сістэмы.

Для работы, неабходна дадаць карыстальніка ў групу fuse, зрабіць гэта можна так:

usermod -G -a fuse user

або

adduser user fuse

або ўручную адрэдагаваўшы файл /etc/group. Калі неабходна, прымусова падгрузіць модуль ядра fuse:

modprobe fuse

Пасля гэтага, можна зманціраваць аддалены каталог з дапамогай sshfs:

sshfs user@addaleny_server:/tmp ~/addalenaja_tečka

Для адманціравання аддаленага каталога патрэбна ўвесці каманду:

fusermount -u ~/addalenaja_tečka

Параметры манціравання

Пры неабходнасці для выканання каманды mount можна ўказаць дадатковыя параметры манціравання.

-t Тып файлавай сістэмы

Звычайна пры манціраванні тып вызначаецца аўтаматычна ці бярэцца з файла канфігурацыі (гл. ніжэй). Але ў асобных выпадках патрэбна відавочна ўказваць тып файлавай сістэмы. Напрыклад пры манціраванні DVD дыска з файлавай сістэмай UDF.

mount /dev/cdrom /mnt/dvd -t udf

Калі няправільна ўказаць тып файлавай сістэмы, то каманда mount выдасць паведамленне аб памылцы

mount: wrong fs type, bad option, bad superblock on /dev/cdrom,
       missing codepage or other error
       In some cases useful info is found in syslog - try
       dmesg | tail  or so

і параіць паглядзець у канец файла сістэмных паведамленняў.

Unable to identify CD-ROM format.

У выпадку паспяховага манціравання звычайна паведамляецца што кампакт-дыск манціруецца (па змоўчванню) ў рэжыме «толькі чытанне».

mount: block device /dev/cdrom is write-protected, mounting read-only

-o Атрыбуты доступу

  • Доступ «толькі чытанне» (ro) ці на «чытанне і запіс» (rw)
  • Дазвол ці забарона запуску праграм (noexec)

Прыклад 1 (для ўзору, прыведзена манціраванне USB дыска):

mount -t vfat -o rw,noexec,iocharset=utf8,codepage=866 /dev/sda1 /mnt/usb

Прыклад 2 (для ўзору, прыведзена манціраванне ntfs падзела з усталяванай Windows XP):

mount -t ntfs -o noatime,users,rw,fmask=111,dmask=000,locale=be_BY.UTF-8 /dev/sda1 /mnt/win_xp

Прыклад 3 (пераманціраваць прыладу з доступам на «чытанне і запіс» (rw))

mount -o remount,rw /dev/sda2

mount --bind

Каманда mount з ключом --bind ці з кароткім ключом -B ужываецца ў сістэмах на ядры Linux (пачынаючы з 2.4.0) для стварэння сіноніма каталога ў дрэве файлавай сістэмы. Напрыклад, каманда:

mount --bind /mnt/cdrom/Files /var/ftp/cdrom

дазваляе звяртацца да файлаў з /mnt/cdrom/Files праз шлях /var/ftp/cdrom, дзе /var/ftp/cdrom — нейкі ўжо існуючы (магчыма пусты) каталог (яго сапраўдны змест будзе недаступны да моманту разманціравання). Можна таксама замест асобнай опцыі --bind написаць -o bind, што будзе мець такі ж эфект. Таксама гэта дазваляе дадаць правіла ў файл /etc/fstab для манціравання пры старце сістэмы:

/olddir /newdir none bind

Перавагай дадзенага спосабу стварэння спасылак на каталогі над сімвальнымі спасылкамі з'яўляецца магчымасць абыходзіць абмежаванне доступу да файлавай сістэмы, якое ўзнікае перад працэсамі, што запушчаны ў асяроддзі chroot ці серверамі, якія выкарыстоўваюць прынцып chroot. Напрыклад, FTP-сервер proftpd робіць недаступнымі сімвальныя спасылкі, якія указваюць на файлы і каталогі па-за межамі вызначанага каталога. Дзеянне каманды mount --bind нагадвае DOS-аўскі subst.

Спіс зманціраваных файлавых сістэм

Пры запуску каманды mount без параметраў выводзіцца спіс зманціраваных файлавых сістэм:

/dev/md/5 on / type reiserfs (rw,noatime)
proc on /proc type proc (rw)
sysfs on /sys type sysfs (rw,nosuid,nodev,noexec)
udev on /dev type tmpfs (rw,nosuid)
devpts on /dev/pts type devpts (rw,nosuid,noexec)
/dev/md/4 on /files type xfs (rw,noatime)
/dev/sda3 on /mnt/a type ext3 (rw,noatime)
/dev/sdd2 on /mnt/docs type reiserfs (rw,noatime)
shm on /dev/shm type tmpfs (rw,noexec,nosuid,nodev)
usbfs on /proc/bus/usb type usbfs (rw,noexec,nosuid,devmode=0664,devgid=85)
binfmt_misc on /proc/sys/fs/binfmt_misc type binfmt_misc (rw,noexec,nosuid,nodev)
nfsd on /proc/fs/nfs type nfsd (rw,noexec,nosuid,nodev)
//ax2/i on /mnt/smb type smbfs (0)
172.22.2.1:/files on /mnt/files type nfs (rw,addr=172.22.2.1)

У гэтым прыкладзе паказваецца шмат зманціраваных файлавых сістэм (ФС).

  • у першым радку паведамляецца, што каранёвай ФС з'яўляецца RAID-масіў, з ФС тыпа reiserfs і параметрамі манціравання: доступ на чытанне і запіс (rw) і ўказаннем не аднаўляць атрыбут часу апошняга доступу (noatime)
  • sysfs, udev, devpts — гэта стандартныя (для сістэм Linux) віртуальныя ФС
  • /dev/sda3 — гэта падзел SATA дыска
  • usbfs — гэта віртуальная файлавая сістэма для работы з USB прыладамі
  • //ax2/i — гэта шлях да сеткавага дыска SMB
  • 172.22.2.1:/files — шлях да сеткавага дыска NFS, які знаходзіцца на серверы з IP-адрасам 172.22.2.1

Файл канфігурацыі

Каб палегчыць працэдуру манціравання можна унесці ў файл канфігурацыі /etc/fstab адпаведныя радкі. Прыкладны змест для гэтага файла:

# <fs>                  <mountpoint>    <type>          <opts>          <dump/pass>

# NOTE: If your BOOT partition is ReiserFS, add the notail option to opts.
#/dev/BOOT              /boot           ext2            noauto,noatime  1 2
/dev/sda5               /               reiserfs        noatime         0 1
/dev/sda1               none            swap            sw              0 0
/dev/cdrom              /mnt/cdrom      iso9660         noauto,ro       0 0
#/dev/fd0               /mnt/floppy     auto            noauto          0 0

# NOTE: The next line is critical for boot!
proc                    /proc           proc            defaults        0 0

# glibc 2.2 and above expects tmpfs to be mounted at /dev/shm for
# POSIX shared memory (shm_open, shm_unlink).
# (tmpfs is a dynamically expandable/shrinkable ramdisk, and will
#  use almost no memory if not populated with files)
shm                     /dev/shm        tmpfs           nodev,nosuid,noexec     0 0

У далейшым можна будзе ўказваць у камандзе mount толькі імя прылады ці пункт манціравання — усе дадатковыя параметры будуць брацца з файла канфігурацыі. Напрыклад (у дачыненні да прыведзенай канфігурацыі) каманда mount /mnt/cdrom будзе эквівалентная выкананню каманды

mount /dev/cdrom /mnt/cdrom -t iso9660 -o noauto,ro

Іншае прызначэнне файла канфігурацыі — аўтаматычнае манціраванне файлавых сістэм пры загрузцы сістэмы. Калі не патрабуецца манціраваць пэўныя файлавыя сістэмы, то для іх у файле канфігурацыі трэба ўказаць параметр noauto.

Гл. таксама

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.