Fsck
fsck ("file system check" альбо "file system consistency check") — каманда UNIX, якая шукае і выпраўляе памылкі ў файлавай сістэме.
Сінтаксіс
fsck [ -sAVRTNP ] [ -C [ fd ] ] [ -t fstype ] [filesys … ] [--] [ fs-specific-options ]
fsck [-F FSType] [-n | N | y | Y] [-V] [-v] [-o fs-specific-options] [filesys]
Апісанне
fsck выкарыстоўваецца для праверкі і, у выпадку патрэбы, выпраўлення памылак адной ці некалькіх файлавых сістэм. filesys можа быць імем прылады (напрыклад, /dev/sda7), пунктам мантавання дадзенай блочнай прылады (/, /mnt/sda7 и т. д.), меткай раздзела альбо UUID-індэксам. Звычайна fsck паралельна правярае даныя на розных фізічных дысках, каб скараціць агульны час, патрэбны для поўнай праверкі ўсіх дыскаў.
Калі файлавая сістэма не пазначана і не ўказана опцыя -A, то fsck па чарзе праверыць файлавыя сістэмы, пазначаныя ў /etc/fstab. Гэтыя паводзіны эквівалентны опцыі -As. Код, які вяртае fsck, з’яўляецца сумай наступных умоў:
- 0 — няма памылак
- 1 — памылкі файлавай сістэмы выпраўлены
- 2 — патрэбен перазапуск сістэмы
- 4 — памылкі файлавай сістэмы не выпраўлены
- 8 — падчас праверкі адбыліся памылкі
- 16 — няслушнае ўжыванне каманды альбо сінтаксічная памылка
- 32 — fsck была перапынена карыстальнікам
- 128 — памылка падзяляльных аб’ектаў
Код, які вяртае fsck пасля праверкі некалькіх файлавых сістэм, атрымліваецца праз ужыванне пабітавай аперацыі OR да кодаў, які атрымліваюцца пасля кожнай праверкі.
Фактычна fsck з’яўляецца абалонкай для розных сродкаў праверкі файлавай сістэмы. На Linux праграма для праверкі пэўнай сістэмы шукаецца (fsck.fstype) паслядоўна ў /sbin, /etc/fs, /etc і ў каталогах, пазначаных у зменных асяроддзя $PATH. На Solaris праграма для праверкі пэўных сістэм (fsck) шукаецца ў каталогах /etc/fs/<fstyp>/ і /usr/lib/fs/<fstyp>/, напрыклад /usr/lib/fs/ufs/fsck.
Зноскі
- ↑ fsck - check and repair a Linux file system. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 10 лютага 2013.
- ↑ fsck - check and repair file systems. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 10 лютага 2013.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.