Touch
touch — каманда Unix, якая прызначана для ўсталёўкі часу апошняга змянення файла ці часу доступу. Таксама ўжываецца для стварэння пустых файлаў.
Гісторыя
Утыліта touch з’явілася ў аперацыйнай сістэме AT&T UNIX Version 7. Версія ўтыліты touch, якая знаходзіцца ў камплекце з GNU coreutils, была распрацавана Полам Рабінам, Арнольдам Робінсам, Джымам Кінгданам, Дэвідам МакКінзі і Рэндзі Смітам.
Спецыфікацыя
Згодна POSIX утыліта touch змяняе час апошняга змянення файла ці час апошняга доступу да яго. Імя файла ці шлях да яго перадаецца ў якасці аргумента. Калі файл не існуе, утыліта стварае пусты файл с указаным імем і ўсталёвае час апошняй змены і апошняга доступу ў значэнне, перададзенае ў якасці аргумента. Калі аргумент часу не зададзены, ужываецца бягучы час.
Сінтаксіс каманды
touch [-acfhm] [-r файл] [-t [[CC]YY]MMDDhhmm.[SS]] файл
-a
Вызначае час апошняга доступу да файлу. Час апошняга змянення не усталёўваецца, калі відавочна не зададзены ключ -m
-c
Загадвае ўтыліце не ствараць файл, калі ён не існуе, пры гэтым ніякіх паведамленняў аб памылцы паказана не будзе.
-f
Спрабуе аднавіць інфармацыю аб часе, нават калі правы доступу файла не дазваляюць гэта рабіць.
-h
Загадвае ўтыліце не змяняць даные аб файле, калі ён зададзены сімвалічнай спасылкай.
-m
Вызначае час апошняга змянення файла.
-r file
Выкарыстоўваць значэнні часу з файла, зададзенага аргументам file.
-t time
Вызначае час апошняга змянення і доступу ў адпаведнасці з указаным фарматам time.
Фармат даты, указанай у ключы -t задаецца ў адпаведнасці з шаблонам [[СС]YY]MMDDhhmm[.SS]:
СС — першыя дзве лічбы года.
YY — апошнія дзве лічбы года.
Калі параметр CC не зададзены і значэнне YY знаходзіцца ў межах 69 і 99, то СС вызначаецца роўным 19,
у адваротным выпадку ужываецца 20.
MM — двухзначны нумар месяца.
DD — двухзначны нумар дня.
hh — значэнне гадзін даты.
mm — значэнне хвілін даты.
SS — значэнне секунд даты.
У розных UNIX-падобных сістэмах сінтаксіс каманды можа адрознівацца. Напрыклад, GNU touch змяшчае опцыю -d, якая дазваляе усталёўваць дату ў фарматах, якія адрозніваюцца ад згаданага вышэй.
Прыклады
Стварае файл myfile.txt і усталёўвае час апошняга змянення і доступу ў бягучы час у сістэме; калі файл існуе — аднаўляе час апошняга змянення і доступу не змяняючы пры гэтым зместу файла:
# touch myfile.txt
Усталёўвае дату апошняга змянення і доступу на 8:46:26 31 студзеня 2007 г.:
# touch -t 200701310846.26 index.html # touch -d '2007-01-31 8:46:26' index.html # touch -d 'Jan 31 2007 8:46:26' index.html
Спасылкі
- touch Архівавана 5 лютага 2007. — даведкавая старонка GNU coreutils
- touch — даведкавая старонка аперацыйнай сістэмы OpenBSD
- Афіцыйная спецыфікацыя touch
- Прыклады ўжывання touch Архівавана 3 лістапада 2008.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.