Rm
| Rm | |
|---|---|
| | |
| Тып | standard UNIX utility or command[d] |
| Мовы інтэрфейсу |
|
rm (ад англ.: remove) — утыліта ў UNIX і UNIX-падобных сістэмах, якая ужываецца для выдалення файлаў з файлавай сістэмы. Ключы, якія ўжываюцца з rm:
-r— апрацоўваць усе ўкладзеныя падкаталогі. Дадзены ключ неабходны, калі файл, які трэба выдаліць, з'яўляецца каталогам, хай нават пустым. Калі файл для выдалення не з'яўляцца каталогам, то ключ-rне ўплывае на каманду rm.-i— выводзіць запыт на пацвярджэнне кожнай аперацыі выдалення.-f— не вяртаць код памылковага завяршэння, калі памылкі былі выкліканы файламі, якіх не існуе; не запытваць пацвярджэнне аперацый.
rm часта з'яўляецца сінонімам каманды rm -i, гэта значыць, што прадвызначана каманда запытвае пацвярджэнне перад выдаленнем файлаў, што дазваляе прадухіліць іх выпадковае выдаленне. Калі карыстальніку патрэбна выдаліць вялікую колькасць файлаў без пацвярджэння аперацыі, можна адмяніць дзеянне ключа -i даданнем ключа -f.
Ахова ад выдалення /
Кампанія Sun рэалізавала ахову ад "rm -rf /" у Solaris 10, выпушчаным у 2005 годзе [1]. Пры выкананні каманды сістэма паведамляе, што выдаленне / не дазволена. Неўзабаве пасля гэтага такая ж функцыянальнасць была рэалізавана ў камандзе rm, якая пастаўляецца з FreeBSD. GNU rm не выконвае каманду "rm -rf /", калі не ўказаны параметр --no-preserve-root[2]. Такія паводзіны былі рэалізаваны ў GNU Core Utilities версіі 6.4, выпушчаных у 2006.
Прыклад ужывання
rm -rf mydir — рэкурсіўна выдаліць без пацвярджэння і кода памылковага завяршэння файл (ці каталог) mydir.
Часам, у розных канферэнцыях больш дасведчаныя карыстальнікі, пры просьбе даць параду менш дасведчанаму, прапануюць увесці ў кансоль каманду sudo rm -rf /, якая ў сваю чаргу выдаляе ўвесь змест каранёвага каталога. З гэтай нагоды існуе жарт, г.з. "патч Барміна", які тлумачыць што дадзеная каманда з'яўляецца ўніверсальным спосабам адрамантаваць любыя праблемы ў SCO Unix.
Гл. таксама
Зноскі
Зноскі
- ↑ Meddling in the Affairs of Wizards
- ↑ Treating / specially - GNU Coreutils(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 29 лістапада 2012.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.