2012
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2012 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
| 2012 год у розных календарах | |
|---|---|
| Грыгарыянскі каляндар | 2012 MMXII |
| Юліянскі каляндар | 2011—2012 (з 14 студзеня) |
| Юліянскі каляндар з візантыйскай эрай |
7520—7521 (з 14 верасня) |
| Ад заснавання Рыма | 2764—2765 (з 4 мая) |
| Яўрэйскі каляндар |
5772—5773 ה'תשע"ב — ה'תשע"ג |
| Ісламскі каляндар | 1433—1434 (з 15 лістапада) |
| Армянскі каляндар | 4504—4505 (з 24 жніўня) |
| Армянскі царкоўны каляндар | 1461 ԹՎ ՌՆԿԱ
|
| Кітайскі каляндар | 4708—4709 (з 23 студзеня) 辛卯 — 壬辰 белы трус — чорны дракон |
| Эфіопскі каляндар | 2004 — 2005 |
| Індуісцкія календары | |
| - Вікрам самват | 2068—2069 |
| - Шака самват | 1934—1935 |
| - Калі-юга | 5113—5114 |
| Іранскі каляндар | 1390—1391 |
Падзеі
Студзень
- 1 студзеня:
- Данія стала старшынёй Еўрасаюза
- Ірландыя стала старшынёй АБСЕ
- На тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі створана Адзіная эканамічная прастора
- Пачала дзейнічаць новая Канстытуцыя Венгрыі
- 13 студзеня:
- Круізны лайнер Costa Concordia наскочыў на каменны рыф каля берагоў Італіі – 17 загінуўшых з 4252 пасажыраў і членаў экіпажа
- Адкрыліся I Зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні (Інсбрук, Аўстрыя)
- 14 студзеня: Прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Кітай. Перамогу атрымаў дзейнічаючы прэзідэнт Ма Інцзю
- 15 студзеня: Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Казахстане. Перамогу атрымала прапрэзідэнцкая партыя «Нур Атан»
- 17 студзеня: Марцін Шульц абраны старшынёй Еўрапейскага парламента
- 18 студзеня: У знак пратэсту супраць законапраекта «Stop Online Piracy Act» (SOPA), які абмяркоўваецца ў Кангрэсе ЗША, раздзел Вікіпедыі на англійскай мове быў адключаны на 24 гадзіны
- 21 студзеня: Парламенцкія выбары ў Егіпце. Перамогу атрымала ісламісцкая Партыя свабоды і справядлівасці, палітычнае крыло Братоў-мусульман
- 22 студзеня: Рэферэндум у Харватыі, на якім большасць прагаласавала за далучэнне да Еўрасаюза
- 23 студзеня: Еўрапейскі саюз уводзіць эмбарга на іранскую нафту
- 24 студзеня: У Егіпце адменена надзвычайнае становішча, якое дзейнічала з 1981 года
- 25 студзеня: Сусветны эканамічны форум адкрыўся ў Давосе (Швейцарыя)
- 28 студзеня: Вікторыя Азаранка перамагла ў фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
- 29 студзеня:
- Чэмпіянат свету па хакеі з мячом пачаўся ў Алматы (Казахстан)
- Завяршыўся чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні (Шэфілд, Вялікабрытанія)
Люты
- 1 лютага: Здарылася трагедыя на стадыёне ў Порт-Саідзе, Егіпет. 79 чалавек загінула, больш за 1000 параненых, 47 арыштавана.
- 2 лютага: Паром MV Rabaul Queen затануў каля берагоў Папуа — Новай Гвінеі. Больш за 100 чалавек прапалі без весткі.
- 7 лютага: Прэзідэнт Мальдываў Махамед Нашыд падаў у адстаўку з-за паліцэйскіх хваляванняў.
- 10 лютага: У рамках XIX Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшоў міжнародны «круглы стол» на тэму «Энцыклапедыя — пашпарт краіны. Задачы развіцця агульнай інфармацыйнай прасторы».
- 12 лютага: Прэзідэнцкія выбары ў Туркменістане. Перамогу атрымаў дзейнічаючы прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў.
- 15 лютага: Пажар у турме горада Камаягуа, Гандурас. 359 чалавек загінула.
- 17 лютага: Федэральны прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф падаў у адстаўку з-за скандалу з ільготным крэдытам і парушэннем свабоды прэсы.
- 17 — 26 лютага: Чэмпіянат свету па бабслею і скелетону (Лейк-Плэсід, ЗША).
- 18 — 19 лютага: Чэмпіянат свету па канькабежнаму спорту (Масква, Расія).
- 18 лютага: На рэферэндуме ў Латвіі большая частка ўдзельнікаў выказаліся супраць надання рускай мове статусу дзяржаўнай.
- 20 лютага: Паўднёвая Карэя пачала марскія вучэнні паблізу спрэчнай мяжы з Паўночнай Карэяй.
- 21 лютага: Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Емене. Перамогу атрымаў былы віцэ-прэзідэнт Абд Рабу Мансур аль-Хадзі.
- 22 лютага: Чыгуначная катастрофа ў Аргенціне. 49 чалавек загінула, каля 600 паранена.
- 26 лютага: Рэферэндум аб прыняцці новай Канстытуцыі ў Сірыі.
- 29 лютага: Грузія ўводзіць бязвізавы рэжым для расійскіх грамадзян.
Сакавік
- 3 сакавіка: Упершыню ўручана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
- 4 сакавіка: Уладзімір Пуцін атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі
- 16 сакавіка: Нікалае Цімофці абраны прэзідэнтам Малдовы
- 20 сакавіка: Землетрасенне ў Мексіцы магнітудай 7,4
- 21 сакавіка:
- Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч паведаміў пра намер перавесці выкладанне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову
- Выйшаў першы студыйны альбом беларускага гурта «Hair Peace Salon» «Gentleman».
- Малійскія вайскоўцы захапілі прэзідэнцкі палац у Бамако, зрынутагы прэзідэнт Амаду Тумані Турэ, уладу ўзяў нацыянальный камітэт аднаўлення дэмакратыі і адраджэння дзяржавы на чале з Амаду Санога.
Красавік
- 6 красавіка: Туарэгскія сепаратысты абвясцілі аб стварэнні на падкантрольных ім паўночных тэрыторыях Малі незалежнай дзяржавы Азавад.
- 11 красавіка: Землетрасенне ў Інданезіі ля ўзбярэжжа Суматры магнітудай 8,6
- 14 красавіка:
- Рада Бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю аб размяшчэнні першай групы назіральнікаў у Сірыі, каб сачыць за выкананнем пагаднення аб спыненні агню ў гэтай краіне
- Вызвалены з калоніі беларускі палітык Андрэй Саннікаў
- 20 красавіка: Авіякатастрофа ў Ісламабадзе
Май

- 4 мая: У Мінску ўпершыню адбыліся міжнародныя майстар класы, пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота Такаюкі.
- 7 мая: Уладзімір Пуцін у трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі
- 19 мая: Пачалося пранясенне Алімпійскага агню па Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў пераддзвер’і Летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане[1].
- 20 мая: Землетрасенне на Поўначы Італіі магнітудай 6.0. 7 чалавек загінулі і больш 50 пацярпелі[2].
- 22 мая: Касмічная кампанія SpaceX ажыццявіла старт ракеты-носьбіта Falcon-9 з караблём-капсулай Dragon да МКС. Гэта першы прыватны камерцыйны апарат, які ідзе на стыкоўку са станцыяй[3].
- 25 мая: Распачаліся ўрачыстасці з нагоды 1150-годдзя Полацка. Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў намер перавесці выкладанне асобных школьных прадметаў у Беларусі на беларускую мову.
- 26 мая: У фінале конкурса песні «Еўрабачанне 2012» (Баку) перамогу атрымала прадстаўніца Швецыі Ларын
Чэрвень

- 5 чэрвеня: У Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк
- 6 чэрвеня: Праходжанне Венеры па дыску Сонца
- 8 чэрвеня: Адкрыццё чэмпіянату Еўропы па футболу ў Польшчы і Украіне
- 13 чэрвеня: Ваенны трыбунал Туніса прыгаварыў былога прэзідэнта краіны Зіна эль-Абідзіна Бен Алі да пажыццёвага турэмнага зняволення за забойства дэманстрантаў у час падаўлення паўстання ў 2011 годзе
- 17 чэрвеня: На тэнісным турніры ў Лондане Максім Мірны атрымаў 45-ю перамогу ў кар’еры як прафесійны парны гулец
- 28 чэрвеня: Узбекістан афіцыйна заявіў аб намеры выйсці з АДКБ
- 30 чэрвеня: Адлік часу па ўсім свеце быў спынены на 1 секунду, каб кампенсаваць розніцу паміж паказчыкамі эталонных гадзіннікаў і астранамічным часам
Ліпень

- 1 ліпеня:
- Фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболу, чэмпіёнам стала зборная Іспаніі
- Адзінай крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь стаў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал
- 4 ліпеня: Зарэгістраваны ў Швецыі самалёт "Jodel D11" з тэрыторыі Літвы без дазволу пранік у паветраную прастору Беларусі. У раёне Івянца і Мінска з яго борта скідваліся плюшавыя мядзведзікі з прычэпленымі лозунгамі ў падтрымку свабоды
- 7 ліпеня: Упершыню за 40 гадоў у Лівіі прайшлі выбары ва ўстаноўчую Асамблею — Усеагульны Нацыянальны кангрэс
- 10 ліпеня: Руская Вікіпедыя закрылася на суткі ў знак пратэсту супраць унясення паправак у закон аб інфармацыі РФ
- 14 ліпеня: Шведская спявачка Ларын пасля свайго выступу на «Славянскім базары» ў Мінску сустрэлася з жонкай зняволенага Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук, праваабаронцамі і журналістамі
- 20 ліпеня: Пасля рэстаўрацыі адкрыўся Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
- 27 ліпеня: Адкрыццё Летніх Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане
- 31 ліпеня: Майкл Фелпс пераўзышоў рэкорд Ларысы Латынінай па колькасці алімпійскіх медалёў.
Жнівень
- 3 жніўня: Беларускі бок абвясціў рашэнне пра непадаўжэнне акрэдытацыі шведскага пасла Стэфана Эрыксана.
- 12 жніўня: Закрыццё Летніх Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане.
- 22 жніўня: Расія ўступае ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
- 25 жніўня: Міжпланетны зонд «Вояджэр-1» перасёк мяжу геліясферы і стаў першым у гісторыі штучным аб’ектам, які пакінуў Сонечную сістэму.
- 31 жніўня: Прэм’ера палітычнага трылера рэжысёра Бена Афлека «Аперацыя „Арго“».
Верасень
- 11 верасня:
- 14 верасня: Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыбыў з візітам у Ліван і заклікаў да міру ў Сірыі
- 19 верасня: ФК БАТЭ атрымаў першую перамогу ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў УЕФА (над французскім «Лілем» з лікам 3:1)
- 23 верасня: Пераможцам снукернага турніру Шанхай Мастэрс стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які адолеў англічаніна Джада Трампа ў фінальным матчы.
Кастрычнік
- 1 кастрычніка: Парламенцкія выбары ў Грузіі
- 5 кастрычніка: Галоўны аэрапорт Прагі афіцыйна перайменавалі ў гонар былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела
- 12 кастрычніка: Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Еўрапейскі Саюз
- 28 кастрычніка: Парламенцкія выбары ва Украіне
Лістапад
- 6 лістапада: Выбары прэзідэнта ЗША. Перамогу атрымаў Барак Абама
- 17 лістапада: У Старых Дарогах усталявалі помнік Анатолю Беламу
- 19 лістапада: Еўрапейскі Саюз прызнаў Нацыянальную кааліцыю сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сіл законным прадстаўніком сірыйскага народа і паабяцаў ёй падтрымку[5]
Снежань
- 21 снежня: Пачатак новага цыклу па календары мая.
- 22 снежня: «Белгазпрамбанк» стаў першым беларускім банкам, які прыцягнуў сродкі ў нацыянальнай валюце ад замежнага інвестара.
Памерлі
- 1 студзеня: Кіра Глігараў, першы прэзідэнт Македоніі
- 3 студзеня: Ёзаф Шкворацкі, чэшскі пісьменнік
- 9 студзеня: Малам Бакай Санья, прэзідэнт Гвінеі-Бісау
- 15 студзеня: Мануэль Фрага Ірыбарнэ, іспанскі палітык
- 16 студзеня: Уладзімір Жбанаў, беларускі скульптар
- 20 студзеня: Эта Джэймс, амерыканская спявачка
- 20 студзеня: Іржы Рашка, чэшскі спартсмен
- 24 студзеня: Тэадорас Ангелопулас, грэчаскі кінарэжысёр
- 29 студзеня: Оскар Луіджы Скальфара, прэзідэнт Італіі
- 1 лютага: Віслава Шымборска, польская паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
- 11 лютага: Уітні Х'юстан, амерыканская спявачка
- 17 сакавіка: Шэнуда III Александрыйскі, копцкі патрыярх
- 6 красавіка: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнавец, пісьменнік і педагог (нар. 27.5.1932)
- 9 красавіка: Арына Вячорка, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 14.4.1961)
- 4 мая: Міхаіл Гапеевіч Булахаў, беларускі мовазнавец
- 15 мая: Карлас Фуэнтэс, мексіканскі пісьменнік
- 4 чэрвеня Эдуард Хіль, эстрадны спявак, народны артыст РСФСР (нар. 4.9.1934)
- 6 чэрвеня: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 10 чэрвеня: Жорж Мацьё, французскі мастак
- 12 чэрвеня: Элінор Острам, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009)
- 12 чэрвеня: Іцхак Шамір, ізраільскі палітычны дзеяч (нар. 15.10.1915)
- 15 ліпеня: Вера Вярба, беларуская паэтэса (нар. 14.1.1942)
- 22 ліпеня: Багдан Ступка, украінскі акцёр (нар. 27.8.1941)
- 23 ліпеня: Салі Райд, астранаўт ЗША
- 24 ліпеня: Джон Эванс Ата Мілс, прэзідэнт Ганы
- 31 ліпеня: Гор Відал, амерыканскі пісьменнік (нар. 3.10.1925)
- 31 ліпеня: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык (нар. 29.10.1938)
- 15 жніўня: Гары Гарысан, амерыканскі пісьменнік-фантаст (нар. 12.3.1925)
- 24 жніўня: Алесь Петрашкевіч, беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст (нар. 1.5.1930)
- 25 жніўня: Ніл Армстранг, амерыканскі астранаўт, першы зямлянін, які ступіў на Месяц (нар. 5.8.1930)
- 26 жніўня: Якаў Навуменка, беларускі спявак (нар. 28.3.1959)
- 23 верасня: Павел Грачоў, расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч (нар. 1.1.1948)
- 18 кастрычніка: Сільвія Крыстэль, нідэрландская мадэль, актрыса, пісьменніца (нар. 28.9.1952)
- 20 кастрычніка: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1990) (нар. 15.3.1920)
- 26 лістапада: Джозеф Эдвард Мары, амерыканскі хірург-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1990) (нар. 1.4.1919)
- 5 снежня: Оскар Німеер, бразільскі архітэктар (нар. 15.12.1907)
- 30 снежня: Рыта Леві-Мантальчыні, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1986) (нар. 22.4.1909)
Зноскі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.