Bc
bc — інтэрактыўны інтэрпрэтатар C-падобнай мовы, які дазваляе выконваць вылічэнні з адвольнай дакладнасцю. Нярэдка выкарыстоўваецца ў якасці калькулятара ў камандным радку UNIX-падобных сістэм. Традыцыйная рэалізацыя bc была абалонкай для калькулятара dc, які прымаў выразы ў адваротнай польскай натацыі, і выконвала пераўтварэнні з інфікснай формы ў адваротную польскую. Сучасная версія Gnu bc Архівавана 24 красавіка 2011. рэалізаваная як асобная праграма. Большасць аператараў bc паўтараюць аналагічныя аператары C.
Сінтаксіс каманды
bc [ -hlwsqv ] [long-options] [ file … ]
-l : выклікае стандартную бібліятэку матэматычных функцый.
-w : выводзіць папярэджанне наконт Posix — пашырэнняў bc.
-s : ужывае мову Posix bc.
-q : не друкуе звычайнае вітанне bc.
-v : друкуе номер версіі працэсара і завяршае праграму.
-h : выклікае даведку па bc
Аператары і ключавыя словы
Большасць аператараў bc (акрамя ^) паўтарае аналагічныя аператары мовы Сі.
+,-,*,/ : складанне, адніманне, множанне, дзяленне % : знаходжанне астачы ^ : падвышэнне да ступені sqrt(i) : здабыццё квадратнага кораня з ліка i<,>,<=,>=,!=,==: параўнанне = : прысвойванне ++, -- : інкрэмент, дэкрэмент +=, -=, *=, /=, ^=, %= : прысвойванне з вылічэннем scale = i : вызначаецца дакладнасць вылічэння, i – колькасць лічбаў пася коскі ibase = i : вызначаецца аснова сістэмы злічэння для уваходных даных, дзе i з’яўляецца базісам (2 <= i <= 16) obase = i : вызначаецца аснова сістэмы злічэння для выходных даных last : Вывад апошняга вылічанага значэння
if(E)[S1…] else [S2…] : аператар выбару, калі E сапраўдна, выконваецца S1, калі не, то S2 while(E)[S…] : аператар цыклу, выконвае аператары S, пакуль выраз E сапраўдны for(E1;E2;E3)[S…] : аператар цыклу break : спыняе выконванне for ды while continue : завяршае бягучую ітэрацыю цыкла (працягвае цыкл, пераходзячы да наступнай ітэрацыі) halt : спыняе работу bc return : вяртае код 0 пры выхадзе з функцый return i : вяртае код зменнай i пры выхадзе з функцый define a(b) : вызначае сімвальнае імя, іменаваную канстанту ці функцыю. print <спіс> : друкуе спіс на экран
Функцыі матэматычнай бібліятэкі
Пры неабходнасці можна далучыць да калькулятара бібліятэку матэматычных функцый. Для гэтага трэба пазначыць у камандным радку ключ -l
- s(i) : сінус i, дзе i пазначана ў радыянах
- c(i) : косінус, дзе i пазначана ў радыянах
- a(i) : арктангенс, вяртае радыяны
- e(i) : экспанента
- l(i) : натуральный лагарыфм i
- j(n, x) : функцыя Бэссэля
Прыклады выкарыстання
Цыклічнае вылічэнне значэнняў функцыі.
$ bc -lq for(i=1;i<=3;i++) 8*e(i)+sqrt(i) 22.74625462767236188288 60.52666235381829686664 162.41634619307021922088
Вылічэнне Пі, 200 знакаў пасля кропкі.
$ bc -lq scale=200 4*a(1)
Вывад на экран табліцы памнажэння 10х10.
$bc -q
for (i=1; i<=10; ++i){
for (j=1; j<=10; ++j)
print i*j, "\t"
print "\n"
}
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.