Debian
| Debian | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | праект Debian |
| Сямейства АС | Unix-падобная (GNU/Linux, GNU/Hurd, BSD) |
| Заснавана на | GNU/Linux[d] |
| Першы выпуск | 16 жніўня 1993 |
| Апошняя версія | 8.5, кодавае імя — Jessie — 8 лютага 2014 |
| Падтрымлівае мовы | больш 73 моў, у тым ліку беларуская |
| Падтрымлівае платформы | x86_64[d][1], ARM[d][2], MIPS[d][3], IBM S/390[d][4], ppc64[d][4], AArch64[d][4], X86[4] і LoongArch[d] |
| Тып ядра | маналітнае (Linux, FreeBSD, NetBSD), мікра- (Hurd) |
| Інтэрфейс | GNOME, KDE, Xfce і LXDE |
| Ліцэнзія | GNU GPL і іншыя[5] |
| Стан | актуальны |
| Рэпазітар зыходнага коду | salsa.debian.org/public |
| Вэб-сайт | debian.org |
Debian — аперацыйная сістэма, якая складаецца з свабоднага ПЗ з адкрытым зыходным кодам.
У цяперашні час Debian GNU/Linux — найбольш папулярны дыстрыбутыў. Таксама існуюць праекты па выкарыстанні іншых ядраў: Debian GNU/Hurd, Debian GNU/kNetBSD і Debian GNU/kFreeBSD.
Debian мае найвялікшае сярод іншых дыстрыбутываў сховішча пакетаў — гатовых да выкарыстання праграм, калі нават не па іх колькасці, то па колькасці архітэктур, што падтрымліваюцца: пачынаючы з ARM, якая выкарыстоўваецца ва ўбудавальных прыладах, найболей папулярных x86, x64 і PowerPC і заканчваючы IBM S/390, якая выкарыстоўваецца ў мэйнфрэймах.
Сховішча падзелена на тры галіны:
- стабільную (stable), яна змяшчае пакеты, якія ўвайшлі ў апошні афіцыйны дыстрыбутыў (абнаўленне пакетаў у ім адбываецца толькі для прадухілення ўразлівасцяў);
- тэставую (testing), з якой будзе фарміравацца наступны стабільны дыстрыбутыў;
- нестабільную (unstable), у якой пакеты рыхтуюцца да змяшчэння ў тэставую галіну.
Існуе таксама галіна, якую завуць эксперыментальнай (experimental); у яе змяшчаюцца пакеты, якія пераносяць асабліва вялікія змены. Для працы са сховішчам распрацаваны розныя сродкі, самае папулярнае з якіх — APT.
Debian стаў асновай цэлага шэрагу дыстрыбутываў (больш за 100). Самыя вядомыя з іх — Adamantix, Bioknoppix, Dreamlinux, Clusterix, Gnoppix, Knoppix, Ubuntu, Libranet, Linspire, MEPIS і Xandros Desktop OS.
Стабільныя версіі аперацыйнай сістэмы Debian завуцца імёнамі персанажаў мультфільма «Toy Story». Сама назва «Debian» складзена з імёнаў заснавальніка праекту Яна Мёрдака (Ian Murdock) і яго сяброўкі (пасля — жонкі, цяпер — былой) Дебры (Debra).
Гісторыя
Стварэнне Debian было распачата ў жніўні 1993 года Янам Мёрдакам. Ён кіраваўся жаданнем стварыць дыстрыбутыў, які будзе, з аднаго боку, адкрытым і вольным у духу Linux і GNU, і адначасова выключна дбайным і добрасумленным. Спачатку над праектам працавала невялікая згуртаваная група хакераў свету вольнага П3, якая паступова разрасталася, стаўшы вялікай арганізаванай супольнасцю распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў.
| Версія | Кодавая назва | Колькасць даступных архітэктур | Колькасць пакетаў | Дата выхаду | Сканчэння тэрміну падтрымкі | |
|---|---|---|---|---|---|---|
| Арыгінальная | На беларускай | |||||
| 0.93R6 | 1 | 26 кастрычніка 1995 года | ||||
| 1.1 | Buzz | Баз | 1 | 474 | 17 чэрвеня 1996 года | 1996 год |
| 1.2 | Rex | Рэкс | 1 | 848 | 12 снежня 1996 года | 1996 год |
| 1.3 | Bo | Бо | 1 | 974 | 5 чэрвеня 1997 года | 1997 год |
| 2.0 | Hamm | Хэм | 2 | ≈ 1500 | 24 ліпеня 1998 года | 1998 год |
| 2.1 | Slink | Слінк | 4 | ≈ 2250 | 9 сакавіка 1999 года | снежань 2000 года |
| 2.2 | Potato | Патэйта (Бульба) | 6 | ≈ 3900 | 15 жніўня 2000 года | красавік 2003 года |
| 3.0 | Woody | Вудзі | 11 | ≈ 8500 | 19 ліпеня 2002 года | август 2006 года |
| 3.1 | Sarge | Сарж | 11 | ≈ 15400 | 6 чэрвеня 2005 года | красавік 2008 года |
| 4.0 | Etch | Этч | 11 | ≈ 18000 | 8 красавіка 2007 года | люты 2010 года |
| 5.0 | Lenny | Лені | 12[6] | ≈ 23000[6] | 14 февраля 2009 года | люты 2012 года[7] |
| 6.0 | Squeeze[8] | Скуіз | 9+2[A] | ≈ 29000 | 6 лютага 2011 года[9] | люты 2016 года |
| 7.0 | Wheezy[10] | Ўізі | 11+2[B] | ≈ 37000[11] | 4 мая 2013 года[12] | 31 мая 2018 |
| 8.0 | Jessie[13] | Джэсі | 10 | ≈ 43000 | 25–26 красавіка 2015 | 30 чэрвеня 2020 |
| 9.0 | Stretch | Стрэтч | 10 | ≈ 51000 | 17 чэрвеня 2017 | 30 чэрвеня 2022 |
| 10 | Buster | Бастэр | 10 | ≈ 59000 | 6 ліпеня 2019 | 30 чэрвеня 2024 |
| 11 | Bullseye | Булзай | 9 | 59551 | 14 жніўня 2021 | чэрвень 2026 |
| 12 | Bookworm | Букворм | 9 | 64419 | 10 чэрвеня 2023 | чэрвень 2028 |
| 13 | Trixie | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней |
| 14 | Forky | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней |
| Умоўныя абазначэнні: | |||
|---|---|---|---|
| запланавана / у распрацоўцы | бягучая версія | падтрымліваецца | не падтрымліваецца |
Стадыі распрацоўкі
Пакеты праграмнага забеспячэння, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, першапачаткова пападаюць у дыстрыбутыў праекту пад назвай unstable (таксама вядомы як sid), або ў рэпазітарыі experimental. Версіі П3 у unstable дастаткова стабільныя для ўжывання, па меркаванні іх распрацоўшчыкаў, але яны ўжо маюць спецыфічныя змены, занесеныя ў рамках праекту Debian, у тым ліку інфармацыю для стварэння пакета дыстрыбутыва. Гэтыя змены могуць быць новымі і не тэставанымі. ПЗ, не гатовае да выпуску, звычайна змяшчаецца ў experimental.
Пасля таго, як версія П3 прабудзе ў unstable некаторы час (у залежнасці ад колькасці змен), пакет аўтаматычна пераходзіць у дыстрыбутыў testing. Пераход адбываецца, толькі калі пакет не змяшчае крытычных багаў і ўсе астатнія патрэбныя пакеты задавальняюць умовам пераходу ў testing.
Паколькі абнаўленні пакетаў Debian паміж афіцыйнымі рэлізамі не ўключаюць у сябе новую функцыянальнасць, некаторыя распрацоўшчыкі выкарыстоўваюць пакеты з unstable і experimental для новых версій сваіх прадуктаў. Аднак гэтыя дыстрыбутывы тэстуюцца не так дбайна, як stable, і могуць не атрымліваць своечасова важныя выпраўленні бяспекі. Часам няўважлівае абнаўленне (пакеты з unstable) можа сур’ёзна парушыць працу П3.
Пасля таго, як пакеты ў testing даспелі, і мэты, пастаўленыя перад наступным рэлізам, дасягнутыя, testing становіцца наступнай стабільнай версіяй.
Дыстрыбутывы, заснаваныя на Debian
Debian і вытворныя ад яго дыстрыбутывы (больш за 100) выкарыстоўваюць фармат пакетаў .deb і менеджар пакетаў dpkg.
| Галіна распрацоўкі | Дыстрыбутыў |
|---|---|
| Stable | MEPIS, Kanotix, CrunchBang Linux, Floppix, DoudouLinux |
| Testing | Ubuntu LTS[14], MEPIS, antiX Архівавана 6 сакавіка 2015., Parsix, Linux Mint (Debian edition) |
| Unstable | Ubuntu,aptosid, Semplice Linux |
| Невядома | Damn Small Linux, Xandros, Knoppix, BackTrack ён жа KaliLinux, Linspire, LinEx, Vyatta і іншыя[15] |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Крыніцы
- ↑ https://www.debian.org/ports/amd64/ Праверана 22 жніўня 2016.
- ↑ Ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
- ↑ https://www.debian.org/ports/mips/ Праверана 22 жніўня 2016.
- ↑ а б в г https://www.debian.org/ports/index.en.html
- ↑ Общественный договор Debian(недаступная спасылка). Software in the Public Interest, Inc. (26 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2011. Праверана 4 студзеня 2009.
- ↑ а б Debian GNU/Linux 5.0 released. Debian (14 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 15 лютага 2009.
- ↑ Security Support for Debian GNU/Linux 5.0 terminated on February 6th
- ↑ Claes, Luk (2008-09-01). Release Update: freeze guidelines, testing, BSP, rc bug fixes. debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2008-10-31.
- ↑ Debian 6.0 "Squeeze" released Архівавана 2 верасня 2011. (англ.)
- ↑ McGovern, Neil (2010-09-03). Release Update: freeze guidelines, transitions, BSP, rc bug fixes. debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2010-09-03.
- ↑ Что нового в Debian 7.0 (англ.)(недаступная спасылка). Debian website. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 3 мая 2013.
- ↑ * FINAL release update (англ.)(недаступная спасылка). debian.org. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 20 красавіка 2013.
- Bit from the Release Team (англ.). debian.org. Праверана 5 мая 2013.
- ↑ Barratt, Adam (2012-07-27). Bits from the nippy Release Team. debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2012-07-28.
- ↑ LTS - Ubuntu Wiki. Wiki.ubuntu.com (2 сакавіка 2012). Праверана 26 красавіка 2012.
- ↑ The Debian GNU/Linux FAQ: Choosing a Debian distribution(недаступная спасылка). Debian. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 12 мая 2008.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.
