VAE
| VAE | |
|---|---|
| Рухавік | дызельны рухавік |
| Усяго выраблена | 2 |
Vehículo Anfibio de Exploración (VAE, «Amphibious Exploration Vehicle») — праект французска-аргенцінскага бронетранспарцёра, распрацаванага ў 1970-х гадах.
Гісторыя
Вытворчасць бранятэхнікі ў Аргенціне спынілася пасля прыпынення вытворчасці танкаў Nahuel у 1940 годзе. У 1960 годзе быў падрыхтаваны план Europa, які прадугледжваў аднаўленне вытворчасці бранятэхнікі. У 1968 годзе па ліцэнзіі французскіх фірмаў на верфі Astarsa былі выраблены лёгкія танкі АМХ-13. Да 1970-х гадоў Аргенціна стала другім па велічыні вытворцам зброі ў Лацінскай Амерыцы (пасля Бразіліі), вырабляючы караблі, ваенныя самалёты і вінтоўкі[1]. У той жа час урад спрабаваў вырабляць яшчэ ўласную бранятэхніку. У 1974 годзе заходненямецкая фірма Thyssen-Henschel атрымала кантракт на распрацоўку сярэдняга танка TAM і баявой машыны пяхоты TAM VCTP[2]. У студзені 1979 года дзяржаўная кампанія TEMSA[3] замовіла ў французскіх кампаній Renault і Panhard стварэнне прататыпаў колавага бронетранспарцёра для аргенцінскай арміі[4]. Panhard супрацоўнічаў з аргенцінскай кампаніяй Talleres Electromecánicos Norte SA (TENSA), а Renault — з Astilleros Argentinos Río de la Plata SA[4][5].
Кантракт прадугледжваў пабудову 1000 адзінак, якія меркавалася сабраць на заводзе TENSA ў Кордаве. Першым быў прадстаўлены бранявік ад Renault, створаны на базе VAB. Пазней свой прататып прадставіла кампанія Panhard[5][4]. Затым машыны прайшлі выпрабаванні на перасечанай, горнай і балоцістай мясцовасці[4]. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, але краіна неўзабаве была ўцягнута ў Брудную вайну, з-за якой паўсталі фінансавыя цяжкасці, што прывялі да спынення праекта.
Апісанне
VAE быў прызначаны для транспарціроўкі людзей на поле бою. Браня абараняла пасажыраў і экіпаж ад стрэлаў калібрам да 7,62 мм і ад мін.
Браня сталёвая. Машына абсталявана РХБ абаронай, кандыцыянерам і вогнетушыльнікамі. Экіпажа складаецца з трох чалавек. БТР здольны перавозіць да 10 пяхотнікаў у поўнай экіпіроўцы. Вежа важыць 900 кг і размешчана за маторным адсекам у цэнтры корпуса[6].
VAE ўзброены 20-мм гарматай Rheinmetall Rh-202. Боекамплект складае 130 стрэлаў. Акрамя таго, машына мае два 7,62-мм кулямёта па 1000 стрэлаў[6].
Варыянты
- VAE-1 (6×6) — варыянт бронемашыны ад Renault.
- VAE-2 (4×4) — варыянт бронемашыны ад Panhard.
Крыніцы
- ↑ Nikolaev, V. (1982). Proizvodstvo vooruzheniya v Argentine Производство вооружения в Аргентине [Arms production in Argentina]. Zarubezhnoe Voennoe Obozrenie Зарубежное военное обозрение [Foreign Military Review](руск.). 2 (26). Krasnaya Zvezda. ISSN 0134-921X.
- ↑ Piñeiro 2006, p. 146.
- ↑ Tanque Argentino Mediano S.E. (TAMSE). Military. GlobalSecurity.org. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 15 жніўня 2021.
- ↑ а б в г Fogliani, Ricardo (1997). Blindados argentinos, uruguayos y paraguayos: Argentine, Uruguayan and Paraguayan armored vehicles(ісп.). Buenos Aires: Ayer y Hoy. pp. 69–71. ISBN 987-95832-7-2. OCLC 38157439.
- ↑ а б Piñeiro 2006, p. 147.
- ↑ а б Vehiculos olvidados del ejercito argentino, VAPE (ісп.). Taringa! (27 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 15 жніўня 2021.
Літаратура
- Piñeiro, Luis F. (August 2006). VAE-VAPE. Ares World Defense Security(ісп.). No. 3. Buenos Aires. ISSN 1669-7332.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме VAE
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.