TAM
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
| TAM | |
|---|---|
| | |
| Гісторыя | |
| Колькасць выпушчаных, шт. | 280 |
| Габарыты | |
| Даўжыня, мм | |
| Шырыня, мм | 3,12 м[1] |
| Вышыня, мм | 2,42 м[1] |
| Рухомасць | |
| Тып рухавіка | MB 533 Ka-500[d][1] |
TAM, Tanque Argentino Mediano — сярэдні танк, спраектаваны для аргенцінскай арміі заходне-германскай фірмай «Thyssen Henschel»(Тысен Хеншэль) на шасі БМП «Мардэр».
Гісторыя стварэння
Шматлікія гады пасля Другой сусветнай вайны асновай аргенцінскіх бранетанкавых сіл быў танк «Шэрман». Але да пачатку 1970-х гадоў падтрымка гэтых танкаў у працоўным стане стала вельмі цяжкая, было прынята рашэнне пра пераход да новага танка. Большасць танкаў, якая выпускаліся ў той час, важыла больш 40 тон, гэтыя танкі было небяспечна пускаць па нетрывалых мастах краіны. Таму было вырашана распрацаваць новы танк, які адпавядаў усім патрабаванням аргенцінскай арміі. Неўзабаве кантракт на вытворчасць танка быў складзены з заходнегерманскай фірмай «Thyssen Henschel», якая вырабляла ў той час БМП «Мардер». Першы прататып TAM (Tank-Argentina-Middle, «Танк Аргенцінскі Сярэдні») быў гатовы ў 1976 годзе, яшчэ два — у наступным. Танк быў прыняты на ўзбраенне войскам Аргенціны. Завод для вытворчасці гэтых танкаў быў пабудаваны недалёка ад Буэнас-Айрэса. За ўвесь час вытворчасці было выпушчана каля 200 танкаў, але ніводны з іх не ўдзельнічаў у Фалклэндскай кампаніі. Для сумесных дзеянняў з TAM «Thyssen Henschel» распрацавалі БМП VCTR, якая была выпушчана ў колькасці 150 машын, перш чым фінансавы крызіс вымусіў спыніць яе вытворчасць у 1986 годзе.
Абсталяванне танка
Корпус танка TAM узяты ад БМП «Мардэр», які знаходзіўся на ўзбраенні заходнегерманскага войска ў колькасці звыш 2000 адзінак. Кіроўца танка змесцаваны наперадзе злева. Справа ад яго знаходзяцца рухавік і трансмісія. Лэбавая браня мае вялікі кут нахілу, каб забяспечыць максімальную абароненасць пры выкананні вагавых катэгорый танка. Аднак браня саступае брані ОБТ, такіх як «Леапард-1» і AMX-30. Цалкам зварная вежа знаходзіцца ў задняй частцы танка, у ёй знаходзяцца тры пасажыры: камандзір і наводчык — справа, зараджальнік — злева. Асноўным узбраеннем з'яўляецца 105-мм гармата з эжэктарам для выдалення парахавых газаў пасля стрэлу. Гармата мае куты вертыкальнага навядзення ад +18° да ?7°. Спаренно з гарматай усталяваны 7,62-мм кулямёт, такі ж кулямёт можа быць усталяваны на даху вежы ў якасці зенітнага. З кожнага боку вежы можа быць усталявана па 4 гранатамёта для стральбы дымавымі ці аскепкавымі гранатамі. Боекамплект складаецца з 50 стрэлаў для 105-мм гарматы і 6000 патронаў да 7,62-мм кулямётам.
Далейшае развіццё
На базе TAM/VCTP у 1988—1993 гадах створаны БРЭМ VCRT і 155-мм самаходная гаўбіца VCA 155 да стадыі прататыпаў. Танк TAM быў выпрабаваны ў Перу і ў Панаме.
- ↑ а б в г д Chant C. Land Forces of the World // NYC — 1990. — P. 6. — ISBN 978-0-517-69128-1
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.