OFB MPV
| OFB MPV | |
|---|---|
| Краіна паходжання | |
| Вытворца | Ordnance Factory Board (OFB)[d] |
Ordnance Factory Board Mine Protected Vehicle (OFB MPV) — індыйскі бронетранспарцёр ад кампаніі OFB[1][2], заснаваны на базе паўднёваафрыканскага Casspir Mk II[3].
Гісторыя
Распрацаваны ў 2001 годзе[4], але першая публічная прэзентацыя адбылася ў 2007 годзе[5], пасля чаго індыйская армія заключыла кантракт на пастаўку 1400 бронемашын MPV[5].
MPV былі адпраўленыя ў Кашмір для выкарыстання ў забеспячэнні бяспекі канвояў[6]. Дадзеныя бронетранспарцёры сталі выкарыстоўвацца ў абмежаваных мэтах, такіх як эвакуацыя пацярпелых[7].
Пазней OFB выпусціла мадэрнізаваную версію MPV, вядомую як Modern Mine Protected Vehicle (MMPV) або Yuktirath[8][9]. Мадыфікаваная версія прадстаўлена публіцы ў 2012 годзе на выставе Defexpo 2012[10]. Індыйская армія зрабіла заказ на 250 адзінак[1].
Канструкцыя
Заснаваны на базе бронетранспарцёра Casspir. Мае той жа V-вобразны корпус з магчымасцю ўстаноўкі баявога модуля або навясной турэлі для кулямёта[11].
Арыгінальная версія падвергнулася крытыцы з-за дрэннай абароны. Індыйскія сілавікі неслі вялікія страты ад дзеянняў паўстанцаў-камуністаў, якія самаробнымі выбухоўкамі лёгка падбівалі машыны[12][13][14].
У сваю чаргу Yuktirath валодае лепшай абаронай, чым яго папярэднік, вытрымліваючы 14 кг выбухоўкі і 1 кг шрапнэллю з адлегласці 5 метраў[15]. Ён таксама можа вытрымліваць тратыл і іншыя тыпы выбуховых рэчываў вагой да 42 кг пад колам і 35 кг пад корпусам з колавай формулай 6x6[10].
На ўзбраенні
Крыніца
- ↑ а б в Gordon Arthur. Indian Army buys more MPVs(недаступная спасылка). Shepard Media (17 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2016. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Government to procure more mine-protected vehicles for paramilitary force. Economic Times (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2019.
- ↑ Radul Bedi. Indian Army orders 250 MPVs for use in counter-terrorism operations(недаступная спасылка). Jane's. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2016. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Mine Protected Vehicle(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2017. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ а б 'Aditya' to be inducted into Indian Army(недаступная спасылка). One India. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2017. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ CRPF shifts MPVs from Naxal grid to Kashmir for better convoy security. Economic Times. Архівавана з арыгінала 2016-06-26. Праверана 2017-01-31.
- ↑ CRPF shifts MPVS from Naxal grid to Kashmir for better convoy security. The Economic Times. 2018-07-13. Архівавана з арыгінала 2016-06-26. Праверана 2023-06-15.
- ↑ Jugal R Purohit. Weak wheeled. India Today. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2016. Праверана 21 мая 2016.
- ↑ MPVs handed over to Army. The Hindu (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2023. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ а б Sukhpreet Singh. Ordnance Factory Board showcases Yuktirath(недаступная спасылка) (4 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2019.
- ↑ Mine Protected Vehicle with RCWS. Ordnance Factory Board. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2016. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Sujan Dutta. Attack exposes chink in mine vehicle – Rebels thwart machines with big bombs(недаступная спасылка). Telegraph India (10 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2010. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Sushant Singh. Mine Protected Vehicle or coffin on wheels?(недаступная спасылка). Mid-Day (24 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2017. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ PV Ramana. Maoists understand the limitations of Mine Proof Vehicles(недаступная спасылка). Institute for Defence Studies and Analyses (30 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2014. Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ Baddelly, Adam (1 February 2013). Protected Mobility: Many Threats, Many Options. Asian Military Review. Архівавана з арыгінала 2013-11-11. Праверана 2017-01-31.
- ↑ SIPRI Trade Register. Stockholm International Peace Research Institute. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 20 сакавіка 2011.
- ↑ Trade Registers. Armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 20 чэрвеня 2013.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.