Hawkei

Hawkei
Выява
Названа ад Acanthophis hawkei[d][1]
Краіна паходжання
Вытворца Thales Australia[d]
Дызайнер Boeing Australia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Hawkei — аўстралійскі лёгкі паўнапрывадны бронеаўтамабіль. Распрацаваны ў 2010 годзе для задавальнення патрэб Сіл абароны Аўстраліі ў лёгкай браняванай патрульнай машыне і для замены некаторых варыянтаў Land Rover Perentie.

Hawkei названы ў гонар Acanthophis hawkei[2], віду смяротнай змеі, названай, у сваю чаргу, у гонар прэм’ер-міністра Аўстраліі Боба Хоўка (1983—1991)[3] .

Бранявік вагой 7 тон. Мае ўбудаваныя сістэмы, якія дазваляюць выкарыстоўваць машыну ў якасці баявой платформы[4]. Прызначаецца для перамяшчэнне войскаў, камандавання і кіравання, радыёэлектроннай барацьбы, сувязі, назірання і разведкі[5]. У лік генеральных падрадчыкаў уваходзяць: Thales Australia, Boeing Australia, Plasan (Ізраіль) і PAC Group. У кастрычніку 2015 года ўрад Аўстраліі абвясціў аб куплі 1100 аўтамабіляў Hawkei ў Thales Australia[6].

Ва ўсіх варыянтах бронемашыны выкарыстоўваецца адна і тая ж чатырохколавая платформа.

У версіі з 4 дзвярыма маецца падвойная кабіна з экіпажам ад чатырох да шасці чалавек. Можа ўсталёўвацца баявы модуль з 12,7-мм кулямётам або 40-мм гранатамётам[7][8].

Варыяцыя з 2 дзвярыма выкарыстоўвае аднамесную падоўжаную кабіну. Экіпаж складаецца з 2—3 чалавек і мае падрыхтаваную масу ў 6,8 тон з намінальнай грузападымальнасцю ў 3 тоны[8][9].

У версіі для пагранічнікаў кабіная двайная. Экіпаж — ад чатырох да шасці чалавек. Бронеаўтамабіль абсталёўваецца радарам, сістэмамі назірання і сувязі[10].

Крыніцы

  1. https://www.thalesgroup.com/en/worldwide/defence/case-study/hawkeis-genesis-protection-mobility-performance
  2. Hawkei's genesis: protection, mobility & performance. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2015. Праверана 8 верасня 2015.
  3. Wells (1985). A classification of the Amphibia and Reptilia of Australia (PDF): 43. Архівавана (PDF) з арыгінала 2014-05-19. Праверана 2015-09-08. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  4. Hawkei - Next Generation Protected Mobility Vehicle(недаступная спасылка). Thales Group. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2016. Праверана 8 жніўня 2016.
  5. Hawkei - Next Generation Protected Mobility Vehicle. Thales Group. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 23 красавіка 2023.
  6. Hawkei Light Protected Vehicle. Army Technology. 2021-07-01. Архівавана з арыгінала 2023-03-21. Праверана 2022-09-24.
  7. Command brochure(недаступная спасылка). Thales Group (13 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013.
  8. а б Hawkei New Generation Protected Vehicle. Thales (1 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 13 студзеня 2022.
  9. Hawkei Ute(недаступная спасылка). Thales Group (13 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013.
  10. Hawkei Border Protection(недаступная спасылка). Thales Group (13 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2013.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.