BOV
| BOV | |
|---|---|
| Краіна паходжання | |
| Аператар | Югаславія |
| Вытворца | TAM-Europe[d] і Yugoimport SDPR[d] |
BOV (сербахарв.: Borbeno Oklopno Vozilo) — бронетранспарцёр, выраблены ў Югаславіі.
Гісторыя
Сямейства бронетранспарцёраў BOV было распрацавана югаслаўскай фірмай TAM з Марыбара ў канцы 1970-х гадоў.
Бронеаўтамабілі ўпершыню выкарыставаны ў вайне ў Харватыі, дзе ўжываліся спецпадраздзяленнямі харвацкага МУС супраць сербскіх апалчэнцаў. Потым яны прымяняліся часцямі ЮНА ў Славеніі, а затым і на прасторах усёй былой Югаславіі. Харвацкія BOV-3 у 1991—1992 гадах збілі некалькі самалётаў ЮНА. Найбольш актыўна гэтыя машыны ўжываліся ў Косаве і Метохіі ў 1998—1999, калі падраздзяленні арміі Югаславіі праводзілі аперацыі па выцясненні албанскіх атрадаў. У ходзе вайны НАТА супраць СРЮ супрацьпаветраныя BOV-3 прымалі ўдзел у адлюстраванні авіяцыйных удараў.
Апісанне
Усе варыянты бронеаўтамабіляў маюць аднолькавую кампаноўку: у пярэдняй частцы размяшчаецца аддзяленне кіравання, затым баявое аддзяленне, а за ім — маторна-трансмісійнае. Наперадзе знаходзяцца месцы кіроўцы і камандзіра. Над іх сядзеннямі ў даху корпуса маюцца люкі.
Бронеаўтамабілі абсталёўваліся шасціцыліндравымі дызельнымі рухавікамі з паветраным астуджэннем F 6L 413f магутнасцю 148 к. с., якія дазваляюць развіваць хуткасць да 95 км/г. Рухавікі вырабляліся па ліцэнзіі з ФРГ. Каробка перадач ручная, пяць хуткасцяў для руху наперад і адна — назад.
Бранявая абарона складалася са сталёвых пласцін таўшчынёй 8 мм.
Асноўнымі задачамі машыны былі барацьба з дыверсантамі, абарона важных аб’ектаў і супрацьдзеянне беспарадкам.
Варыянты
Бронеаўтамабіль выпускаўся ў некалькіх варыянтах:
- BOV-1 — супрацьтанкавы браніраваны аўтамабіль. Таксама вядомы як POLO M-83. Абсталяваны двума кантэйнерамі з трыма пускавымі ўстаноўкамі мадэрнізаваных СТКР 3М14 «Малютка» ў кожным. Кантэйнеры ўстаноўлены на змантаванай на даху баявога аддзялення вежы. Знутры корпуса перазарадка пускавых установак немагчымая. Знешні выгляд бронеаўтамабіля трохі змяніўся — замест рубкі, якая маецца ў дэсантнага варыянту, была ўсталяваная вежа з пускавымі ўстаноўкамі. Перад люкам кіроўцы знаходзіцца тры назіральных прыбора і адзін перад люкам камандзіра. Прычым самі люкі знаходзяцца ў верхняй частцы пярэдняга нахільнага бронеліста.
- BOV-3 — версія для супрацьпаветранай абароны. Пры распрацоўцы было прынята рашэнне абсталяваць яе зенітнай устаноўкай M55A4B1, якая складаецца з трох 20-мм гармат Hispano-Suiza HSS-804. Хуткастрэльнасць — 750 стрэлаў у хвіліну. Далёкасць эфектыўнай стральбы па наземных цэлях — 2000 метраў, па паветраных — 1500 метраў.
- BOV-30 — прататып БТР супрацьпаветранай абароны з двайной мантаванай 30-мм гарматай. У масавую вытворчасць не пайшоў, было выраблена толькі некалькі асобнікаў.
- BOV-М — бронетранспарцёр для міліцыі. Гэтая версія ўзброена дымавым гранатамётам і кулямётам 7,62-мм і 12,7-мм.
- BOV-SN — версія аўтамабіля хуткай дапамогі.
- BOV-VP — бронетранспарцёр ваеннай паліцыі. Таксама вядомы як M-86. Бронетранспарцёр з дэсантным аддзяленнем на восем чалавек, не ўлічваючы камандзіра і кіроўцы. У кармавой частцы размешчаны дзве дзверы для дэсантавання. Узбраенне — 12,7 мм кулямёт, адкрыта ўсталяваны на даху баявога аддзялення. Па бартах знаходзіцца па тры пускавыя ўстаноўкі дымавых гранат BDK-79.
Сербскай абароннай кампаніяй Yugoimport SDPR таксама распрацаваны:
- BOV-M10 — артылерыйская сістэма кантролю і кіравання.
- BOV-M11 — браніраваны транспартны сродак разведкі.
Аператары
Бангладэш — больш за 5 BOV M11, станам на 2022 год[1]
Боснія і Герцагавіна — 32 BOV-1 станам на 2024 год[2]
Сербія — 39 BOV-VP M-86 і 48 BOV-1 (M-83) у арміі і 12 BOV-VP M-86 у паліцыі станам на 2024 год[3]
Харватыя — 20 BOV-1 станам на 2024 год[4]
Чарнагорыя — 6 BOV-VP і 9 BOV-1 станам на 2024 год[5]
Славенія — на 2022 год зняты з узбраення[6]
Крыніцы
Спасылкі
- BOV на сайце GlobalSecurity.org (англ.)
- BOV Архівавана 21 сакавіка 2008. на сайце Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў (FAS) (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.