AMZ Tur
| AMZ Tur | |
|---|---|
| Краіна паходжання | |
| Вытворца | AMZ-Kutno[d] |
Tur — польскі браніраваны аўтамабіль падвышанай праходнасці ад кампаніі AMZ-Kutno. Распрацоўваўся як танная альтэрнатыва Humvee.
Гісторыя
Распрацоўка аўтамабіля пачалася пасля скаргаў вайскоўцаў польскай арміі з нагоды адсутнасці дастатковай абароны ад мін і нападаў падчас патруляванняў у Афганістане і Іраку. Патрульныя аўтамабілі Humvee не забяспечвалі дастатковай абароны супраць нападаў ракетнай зброі і выбухаў мін. Пасля шматлікіх спробаў і кансультацый з салдатамі былі створаны тры прататыпы. Першыя палігонныя выпрабаванні прайшлі на тэрыторыі Ваеннага інстытута танкавай і аўтамабільнай тэхнікі (WITPiS) 27 сакавіка 2007 года. AMZ-Kutno распрацавалі таксама павялічаны аўтамабіль AMZ Tur II, зусім іншай канструкцыі.
Апісанне
Усяго было пабудавана 5 прататыпаў, з іх два былі знішчаны. Першыя асобнікі, для патаннення і паскарэння зборкі, былі зробленыя на аснове моцна перабудаваных шасі прататыпаў новых грузавых аўтамабіляў SCAM (пазней фірма была набыта Iveco). Шасі перабудаваны ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі да такой ступені, што ад арыгінальных рашэнняў засталіся, практычна, толькі масты і колы. Канструктары мелі намер, у канчатковым рахунку, выкарыстоўваць цалкам уласныя шасі і колы большага дыяметра. Таксама ад Iveco пастаўляліся рухавік і элементы трансмісіі, а таксама частка абсталявання, тыпу прыборнай панэлі. Апошні пяты прататып меў зменены знешні выгляд пярэдняй часткі, а таксама іншыя дробныя паляпшэнні[1].
ТТХ
- Рухавік: Iveco Aifo, 4-цыліндравы, 16-затамкавы, дызельны, з турбанаддувам. Працоўны аб'ём — 2998 куб. см.
- Каробка перадач: механічная, 6-ступеністая сінхранізаваная + перадача задняга ходу (апцыянальна аўтаматычная каробка перадач).
- Пастаянны прывад на 4 колы.
- Счапленне: гідраўлічнае, сухое, аднадыскавае.
- Ёмістасць паліўных бакаў — 220 л.
- Узбраенне размяшчаецца ў турэлі на даху.
- Браніраванне забяспечвае абарону ад куль калібрам 7.62-мм і выбуховых прылад магутнасцю да 6 кг трацілавага эквіваленту.
Заўвагі
- ↑ Mateusz J. Multarzyński, Тур готов к участию в программе LOSP Новая военная техника, Июнь 2008, стр.22
Спасылкі
- Tur на сайце вытворцы Архівавана 4 лістапада 2007. (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.