RG-32

RG-32
Выява
Краіна паходжання
Вытворца BAE Systems[d]
Дызайнер BAE Systems Land Systems South Africa[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

RG-32 Scoutпаўднёваафрыканскі паўнапрывадны лёгкі браніраваны аўтамабіль, распрацаваны BAE Systems Land Systems South Africa (падраздзяленне BAE Systems). Пабудаваны на базе RG-31 Nyala.

Канструкцыя

Кузаў аўтамабіля тыпу манакок з 4 дзвярыма і двума люкамі на даху. Машына прадугледжвае перавозку кіроўцы+4 вайскоўцаў з рыштункам у стандартнай кампаноўцы і кіроўцы+6 вайскоўцаў пры выкарыстанні ўсяго аб’ёму кабіны.

Базавая мадэль мае 1 ступень абароны па стандарце STANAG 4569 — вытрымлівае траплення куль калібра 7,62 мм і 5,56 мм на дыстанцыі 30 м. Аўтамабіль можа вытрымаць выбух гранаты і супрацьпяхотнай міны, уздзеянне запальнуй сумесі. Пры ўсталёўцы дадатковых ахоўных модуляў звонку на балты можна дасягнуць 2-га узроўню абароны STANAG 4569. Спецыяльная мадыфікацыя вытрымлівае падрыў супрацьтанкавай міны ТМ-57. У корпусе маюцца байніцы для стралковай зброі. На даху магчымая ўстаноўка баявога модуля з 12,7-мм і 7,62-мм кулямётамі.

Для Швецыі і Фінляндыі выраблена паўночная мадыфікацыя браневіка. Яна можа працаваць ва ўмовах да −35 °C.

Радны 6-цыліндравы турбадызель з працоўным аб’ёмам 3,2 літра аўстрыйскай кампаніі Steyr-Daimler-Puch развівае магутнасць да 181 к. с. Пры адключэнні сістэмы ачысткі выхлапных газаў магутнасць павялічваецца да 215 к. с. Трансмісія атрымала аўтаматычную 5-ступеністую каробку перадач Allison 1000, сістэму блакіроўкі межвосевых дыферэнцыялаў, падвеску з гідраўлічнымі амартызатарамі падвойнага дзеяння і гідраўзмацняльнік руля.

Мадыфікацыі

  • RG-32M Standard (экіпаж 4 чал.)
  • RG-32M Full armour (экіпаж 8 чал.) з узмоцненай абаронай
  • RG-32M LTV — лёгкая патрульная машына з супрацьміннай абаронай

RG-32M LTV

Мае больш прасторную кабіну за кошт устаноўкі больш тоўстага куленепрабівальнага шкла з вонкавага боку корпуса, клінаватае дно для абароны ад мін. Шырыня павялічылася на 200 мм, вышыня 50 мм. Машына мае 2-і ўзровень абароны STANAG 4569 і супрацьмінны ўзровень 2a і 2b (пад колам і пад цэнтрам).

Дзякуючы павелічэнню грузападымальнасці на 2,0 тоны, новае грузавое аддзяленне дазваляе несці на машыне супрацьракетнае абсталяванне. Бранявік можа прымаць абсталяванне ў адпаведнасці з запланаванай задачай. Аўтамабіль прыцягнуў увагу вайскоўцаў Ірландыі, якія вырашылі першымі набыць распрацоўку для свайго міратворчага кантынгенту. У 2010 годзе аўтамабіль прадстаўлены пад назвай RG Outrider[1] у ЗША. Амерыканскія ваенныя выкарыстоўвалі машыну ў Афганістане[2][3].

Аператары

Крыніцы

  1. [RG Outrider BAE Systems light armoured utility patrol vehicle (англ.). Архівавана з першакрыніцы 13 серпня 2014. Праверана 9 грудня 2014. RG Outrider BAE Systems light armoured utility patrol vehicle (англ.)]
  2. [South African armoured vehicle group continues to target and win in the US market (англ.). Архівавана з першакрыніцы 24 вересня 2015. Праверана 9 грудня 2014. South African armoured vehicle group continues to target and win in the US market (англ.)]
  3. [BAE Systems Demonstrates RG Outrider, a New Light Armored Mine Protected Vehicle for U.S. Military (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 січня 2015. Праверана 9 грудня 2014. BAE Systems Demonstrates RG Outrider, a New Light Armored Mine Protected Vehicle for U.S. Military (англ.)]

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.