VAPE

VAPE
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Panhard[d] і Рэно
Рухавік дызельны рухавік
Усяго выраблена 2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Vehículo Anfibio Pesado de Exploración (VAPE, «Цяжкая вопытная машына-амфібія») — праект колавай разведвальнай машыны-амфібіі, распрацаванай французскімі кампаніямі Renault і Panhard для Аргенціны ў 1970-х гадах.

Гісторыя

У студзені 1979 г. дзяржаўная кампанія TAMSE[1] замовіла французскім фірмам Renault і Panhard стварэнне прататыпаў разведвальнай машыны для аргенцінскай арміі[2]. У рамках праекта былі распрацаваны браневікі VAE і VAPE

У той час Аргенціна не мела развітой дарожнай сеткі і патрабавала хуткай, лёгкай ваеннай тэхнікі. VAE/VAPE былі распрацаваны менавіта з улікам гэтага.

Кантракт прадугледжваў пабудову 1000 адзінак, якія меркавалася сабраць на заводзе TENSA ў Кордаве. У 1979 і 1980 гадах першыя прататыпы былі перададзены на выпрабаванні ў Інстытут навукова-тэхнічных даследаванняў абароны[3]. Хоць выпрабаванні прайшлі паспяхова, але дзеючы рэжым быў уцягнуты ў Брудную вайну, і праз фінансавыя цяжкасці праект прыпынілі.

Апісанне

VAPE мае аддзяленне кіравання спераду і баявое аддзяленне ў сярэдняй частцы машыны. Корпус герметычны, выкананы са сталёвай броні. Штатны экіпаж складаецца з трох чалавек: камандзіра, механіка-кіроўцы і наводчыка. Вежа размешчана за маторным адсекам, у цэнтры корпуса. Транспартны сродак абсталяваны сістэмамі абароны РХБ, кандыцыянерам і вогнетушыльнікамі. Узброены 90-мм гарматай GIAT F4, размешчанай у аргенцінскай вежы SAMM-TAMSE-TENSA AR90, з боекамплектам 20 стрэлаў. Пачатковая хуткасць снарада — 1500 м/с. Акрамя таго, машына мае два 7,62-мм кулямёта з 1000 стрэлаў і дымавыя гранатамёты, размешчаныя па абодва бакі ад вежы[4].

Варыянты

  • VAPE-1 (6×6) — варыянт ад Renault.
  • VAPE-2 (6×6) — варыянт ад Panhard.

Крыніцы

  1. Tanque Argentino Mediano S.E. (TAMSE). Military. GlobalSecurity.org. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 15 жніўня 2021.
  2. Fogliani, Ricardo (1997). Blindados argentinos, uruguayos y paraguayos [Argentine, Uruguayan and Paraguayan armored vehicles](ісп.). Buenos Aires: Ayer y Hoy. p. 69–71. ISBN 987-95832-7-2. OCLC 38157439.
  3. Fogliani, Ricardo (1997). Blindados argentinos, uruguayos y paraguayos [Argentine, Uruguayan and Paraguayan armored vehicles](ісп.). Buenos Aires: Ayer y Hoy. p. 69–71. ISBN 987-95832-7-2. OCLC 38157439.
  4. Vehiculos olvidados del ejercito argentino, VAPE (ісп.). Taringa! (27 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 15 жніўня 2021.

Літаратура

  • Piñeiro, Luis F. (August 2006). VAE-VAPE. Ares World Defense Security(ісп.). No. 3. Buenos Aires. ISSN 1669-7332.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.