NetPositive
| NetPositive | |
|---|---|
| NetPositive 2.2 на BeOS R5 | |
| Тып | Браўзер |
| Распрацоўшчык | Be Inc. |
| Аперацыйная сістэма | BeOS, Zeta, Haiku |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Апошняя версія | 2.2 |
| Тэставая версія | 3d3 |
NetPositive, таксама вядомы як Net+ — убудаваны браўзер BeOS. Распрацоўшчык — Be Inc. Часткова падтрымлівае HTML 3.2, у версіі 3 была дададзена частковая падтрымка JavaScript. Java і CSS не падтрымліваюцца. Развіўся на аснове самага першага, найпрасцейшага HTML-браўзера для BeOS пад назвай Orb, які быў створаны распрацоўшчыкамі для зручнага чытання дакументацыі ў HTML-фармаце.
Паведамленні пра памылкі браўзерам выдаваліся ў выглядзе хайку (хоку) — нерыфмаваных японскіх трохрадкоўяў. У гонар гэтай асаблівасці была названая адкрытая BeOS-сумяшчальная АС Haiku.[1][2]
У адпаведнасці са стандартамі, NetPositive адлюстроўвае фон HTML-старонак па змаўчанні шэрым колерам. Іконка браўзера адлюстроўвае сёрфера на фоне планеты Зямля.
Пасля закрыцця Be Inc. у сетцы з’явіўся праект NetOptimist. Дадзены праект прадугледжвае стварэнне аналага Net+ з падтрымкай сучасных тэхналогій, пры гэтым не нагруважанага велізарнай колькасцю функцый. Фінальная версія так і не выйшла, а апошняя навіна была ў 2002 годзе[3].
Альтэрнатывай гэтаму браўзеру на платформе BeOS сталі перанесеныя на яе браўзеры Arora, NetSurf, Opera і Firefox (афіцыйна не падтрымліваецца на BeOS), а таксама WebPositive, натыўны браўзер на тэхналогіі WebKit.
Крыніцы
- ↑ BeOS (NetPositive) haiku error messages
- ↑ NetPositive error messages
- ↑ Сайт праекта. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2005. Праверана 17 верасня 2005.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.