JavaScript
| JavaScript | |
|---|---|
| | |
| Клас мовы | аб’ектная |
| З’явілася ў | 4 снежня 1995[1] |
| Аўтар(ы) | Брэндан Айк |
| Пашырэнне файлаў | js, mjs |
| Тыпізацыя даных | дынамічная, качыная |
| Зведала ўплыў | C, Java, Smalltalk, Self |
| Паўплывала на | C#, J#, VJ#, Dart, Typescript, Purescript, WebAssembly |
| Сайт | ecma-international.org/… (англ.) |
JavaScript (вымаўляецца ['dʒɑːvəˌskrɪpt] — джа́васкры́пт), тое ж js (вымаўляецца джэ-эс) — інтэрпрэтуемая сістэмна-незалежная аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання з функцыянальнымі рысамі. Нягледзячы на назву, ніяк не адносіцца да мовы Java.
З ALGOL-падобных моў, да якіх належыць js, ён традыцыйна вылучаўся незвычайным падыходам да наследавання, бо натыўна яно было рэалізавана праз прататыпы (на js тут паўплываў Self), а не праз класы. Гэта выклікала нязручнасці і абурэнне ў карыстальнікаў, якія да пераходу ў js прызвычаіліся для класавага наследавання, як у Java, C++ і іншых шырокавядомых мовах-нашчадках ALGOL. Таму з версіі ES6 у js метадам сінтаксічнага цукру ўвялі сапраўдныя класы.
Першапачаткова стваралася для напісання дробных скрыптоў для дынамізацыі статычных HTML-старонак, аднак з цягам часу сур’ёзна выйшла за межы першапачатковага ўжывання — спачатку, з рэалізацыяй AJAX, JavaScript стаў адзінай магчымай мовай стварэння вэб-праграм, а затым, з 2011 года, з выпускам Node.js, JavaScript стаў адной з найбуйнейшых моў бэкэнду, пацясніўшы часткова і Java, і .NET, і PHP, і іншыя мовы і платформы, якія традыцыйна дамінавалі на бэкэндзе. З выпускам Electron.js і падобных платформаў, JavaScript таксама стаў шырока ўжывацца для напісання дэсктопных і мабільных праграм.
Рухавікі JavaScript рэалізаваны ў самых нечаканых месцах — js выкарыстоўваецца і ў ролі мовы скрыптоў Photoshop, і для запытаў да нерэляцыйных баз даных, і для праграмавання ўбудаваных сістэм, прататыпіравання, праграмавання робатаў і гэтак далей.
Даследаванні ў вобласці аптымізацыі і паскарэння традыцыйна не вельмі хуткай інтэрпрэтуемай натуры js спарадзілі спачатку аптымізаваную пад-мову asm.js, затым тулсэт Emscripten, які, пачаўшы з кампіляцыі іншых, нават традыцыйных моў у js, у сваю чаргу, спарадзіў платформу WebAssembly, якая дазваляе кампіляваць мову ў аптымізаваны (не js) код для web-рухавікоў.
JavaScript мае шмат дыялектаў, версій, над-моў, пад-моў, а таксама натхніў мноства стандартаў, сярод якіх Typescript і Dart.
JavaScript быў створаны Брэнданам Айкам (англ.: Brandon Eich) падчас працы на Netscape ў 1995 годзе.[2]
Зноскі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.