Haiku

Haiku
Аперацыйная сістэма Haiku з новым графічным інтэрфэйсам
Распрацоўшчык Haiku, Inc.
Сямейства АС BeOS
Заснавана на BeOS
Зыходны код адкрыты
Першы выпуск 2001
Апошняя тэставая версія R1 Beta 5 — 13.09.2024
Падтрымлівае мовы некалькі моў[d], англійская, іспанская, нямецкая, французская, руская, кітайская, італьянская мова, польская, украінская і эсперанта
Падтрымлівае платформы X86, x86_64[d], RISC-V[d] і AArch64[d]
Тып ядра гібрыднае
Ліцэнзія MIT License ды Be Sample Code License
Стан актуальны
Рэпазітар зыходнага коду git.haiku-os.org
Вэб-сайт haiku-os.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Haiku — адкрытая рэалізацыя апэрацыйнае сыстэмы BeOS. Haiku захавала ўсе моцныя бакі BeOS: падтрымка шматпрацэсарнай працы і шматзадачнасці, зручны графічны інтэрфейс, 64-бітная журналяваная файлавая сістэма з падтрымкай метаатрыбутаў, якія актыўна выкарыстоўваюцца сістэмай.

Гісторыя

Распрацоўка праекта пачалася ў 2001 годзе пад назвай OpenBeOS, калі кампанія Be, якая выпускала BeOS, была набыта карпарацыяй Palm Inc., у сувязі з чым далейшая распрацоўка BeOS спынілася. OpenBeOS быў напісаны цалкам з нуля, захоўваючы бінарную сумяшчальнасць з BeOS версіі 5.0. Такім чынам праграмы, напісаныя для гэтай версіі BeOS, могуць выкарыстоўвацца ў OpenBeOS без папярэдняй перакампіляцыі і эмуляцыі.

На сённяшні дзень праект кантралюецца карпарацыяй Haiku, некамерцыйнай арганізацыяй, размешчанай у Нью-Ёрку.

Паходжанне назвы

У 2004 годзе праект атрымаў назву Haiku, каб не парушаць правы кампаніі Palm на гандлёвую марку BeOS.

Назву «Haiku» прынялі ў гонар жартаўлівых паведамленняў пра памылкі, якія афармляліся ў выглядзе японскіх трохрадкоўяў (хайку) у стандартным браўзеры BeOS NetPositive. Яна была абрана ў выніку афіцыйнага галасавання ўдзельнікаў праекта. Назва паказвае на элегантнасць і прастату, якая прыцягвае ў платформе BeOS.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.