Vivaldi

Vivaldi
Тып Вэб-браўзер
Распрацоўшчык Vivaldi Technologies
Напісана на C++[8]
Аперацыйная сістэма Windows, macOS, Linux, Android
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 27 студзеня 2015[1]
Апаратная платформа IA-32, x64
Апошняя версія
  • IOS: 8.1 (4098.27) (21 ліпеня 2026)[2]
  • Linux: 8.1 (4087.58) (24 ліпеня 2026)[3]
  • Android: 8.1 (4099.63) (24 ліпеня 2026)[4]
Тэставая версія
  • Linux: 8.2 (4106.4) (16 ліпеня 2026)[5]
  • Android: 8.2 (4107.4) (17 ліпеня 2026)[6]
  • IOS: 8.2 (4108.4) (21 ліпеня 2026)[7]
Рэпазіторый vivaldi.com/source
Фарматы чытаных файлаў тэкставы файл[9], Markdown[d][9], CSV[d][10] і HyperText Markup Language[d][11]
Стан Актыўны
Ліцэнзія Прапрыетарная бясплатная з open-source кампанентамі
Сайт vivaldi.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Vivaldi (бел.: Вівальдзі) — прапрыетарны бясплатны кросплатформавы браўзер, створаны кампаніяй Vivaldi Technologies, заснаванай былым CEO і стваральнікам Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам.[12] Браўзер накіраваны на аматараў інтэрнэт-тэхналогій, карыстальнікаў, якім патрэбны больш, чым проста браўзер, і карыстальнікаў папярэдніх версій браўзера Opera, раззлаваных пераходам Opera з рухавіка Presto на Blink, што пазбавіла яго шматлікіх папулярных асаблівасцяў.[12][13] Vivaldi мае мэтай аднавіць старыя, папулярныя функцыі і асаблівасці Opera 12, дадаючы новыя. Браўзер абнаўляецца штотыднёва і здолеў павялічыць папулярнасць з моманту запуску першай тэставай версіі 27 студзеня 2015.[14]

Гісторыя

Гісторыя браўзера Vivaldi пачалася з стварэння былым CEO кампаніі Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам віртуальнай супольнасці Vivaldi Community.[15] Фон Тэчнер быў незадаволены тым, што Opera Software вырашыла закрыць супольнасць My Opera ў сакавіку 2014, бо ён меркаваў, што гэтая супольнасць дапамагла зрабіць браўзер Opera такім папулярным у свой час. Каб замяніць My Opera, фон Тэчнер запусціў аналагічную супольнасць з дыскусійным форумам, пляцоўкай для блогаў і іншымі вэб-сервісамі.

Пазней, 27 студзеня 2015, Vivaldi Technologies выпусціла першую тэставую версію браўзера Vivaldi.[14] За першыя 10 дзён пасля выпуску Vivaldi быў спампаваны 500 000 раз, што, па словах фон Тэчнера, было «вельмі вялікім лікам, асабліва калі ўлічыць, што гэта ўсё яшчэ тэставая версія».[16]

Выпуск стабільнай версіі 1.0 браўзера адбыўся 6 красавіка 2016 года[17].

У снежні 2021 года Vivaldi стаў першым вэб-браўзерам для аперацыйнай сістэмы Android Automotive, якая выкарыстоўваецца ў электрамабілях Polestar 2 шведскага вытворцы электрамабіляў Polestar[18]. У мэтах бяспекі браўзерам можна карыстацца, толькі калі аўтамабіль прыпаркаваны.

Асабістасці

Vivaldi мае мінімалістычны інтэрфейс з простымі шрыфтамі ды іконкамі, і каляровую схему, якая змяняецца суадносна з фонам і выглядам наведанай вэб-старонкі.[19] Браўзер таксама дазваляе карыстальнікам самастойна наладжваць знешні выгляд і размешчанне асобных элементаў[20], падтрымлівае групоўку ўкладак і жэсты камп’ютарнай мышшу.

Шэраг функцый, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстравання выяў на вэб-старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з закрытымі ўкладкамі і шмат іншых былі перанесеныя з апошняй версіі браўзера Opera 12, зробленага на рухавічку Presto. Знешні выгляд браўзера Vivaldi таксама нагадвае Opera 12. Таксама Vivaldi мае беларускамоўны інтэрфейс.

Апошнія версіі Vivaldi маюць блакіроўшчык рэкламы і трэкераў, інтэграваны кліент электроннай пошты з падтрымкай пратаколаў IMAP і POP3, падтрымку пашырэнняў браўзера, якія выкарыстоўваюць WebExtensions API. Такім чынам, Vivaldi можа выкарыстоўваць пашырэнні, распрацаваныя для Google Chrome і Firefox, і карыстальнікі могуць усталёўваць пашырэнні непасрэдна з Інтэрнэт-крамы Chrome.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Vivaldi Tech Preview 1 Just Arrived — 2015. Праверана 26 лістапада 2020.
  2. Minor update for Vivaldi iOS Browser 8.1 — 2026. Праверана 21 ліпеня 2026.
  3. Minor update (5) for Vivaldi Desktop Browser 8.1 — 2026. Праверана 25 ліпеня 2026.
  4. Minor update(4) for Vivaldi Android Browser 8.1 — 2026. Праверана 25 ліпеня 2026.
  5. Summer fixes 😎 — Vivaldi Browser snapshot 4106.4 — 2026. Праверана 16 ліпеня 2026.
  6. UI fixes – Vivaldi Android Browser snapshot 4107.4 — 2026. Праверана 17 ліпеня 2026.
  7. Tab Switcher fix – Vivaldi iOS Browser snapshot 4108.4 — 2026. Праверана 21 ліпеня 2026.
  8. Vivaldi browser: Interview with Jon Stephenson von Tetzchner — 2016. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  9. а б https://help.vivaldi.com/developers/browser-features/vivaldi-notes-file-format/ Праверана 21 сакавіка 2024.
  10. https://help.vivaldi.com/developers/browser-features/vivaldi-reading-list-file-format/ Праверана 21 сакавіка 2024.
  11. https://help.vivaldi.com/desktop/tools/import-and-export-browser-data/ Праверана 21 сакавіка 2024.
  12. а б Shankland, Stephen. Ex-Opera CEO composes Vivaldi, a new Web browser. CNET. CBS Interactive (27 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы January 27, 2015.
  13. Minic, Ivan. Jon S. von Tetzchner: We will (re)create a browser you love.. Medium (10 лютага 2015).
  14. а б Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы February 8, 2015. Праверана May 2, 2015.
  15. Shankland, Stephen. Ex-CEO picks up where Opera left off, launching Vivaldi site. CNET. CBS Interactive (23 студзеня 2014).
  16. Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 February 2015. Праверана 2 May 2015.
  17. Vivaldi 1.0: Not for everybody, just you (англ.). Vivaldi Browser (6 красавіка 2016). Праверана 9 кастрычніка 2024.
  18. Vivaldi in Polestar: The first browser for Android Automotive OS (англ.). Vivaldi Browser (20 студзеня 2022). Праверана 9 кастрычніка 2024.
  19. Lardinois, Frederic. Vivaldi Is Quickly Becoming The Alternative Browser To Beat. TechCrunch (8 сакавіка 2015).
  20. Brinkmann, Martin. Latest Vivaldi snapshot introduces interface scaling. Ghacks (2 чэрвеня 2015). Праверана June 19, 2015.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.