UC

UC Browser
Выява лагатыпа
Тып браўзер
Распрацоўшчыкі UCWeb (Alibaba Group)
Напісана на Java
Аперацыйная сістэма iOS, Android, Windows Phone, Windows CE, Microsoft Windows, Tizen, chromeOS, Linux, Ubuntu, BlackBerry
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск красавік 2004
Апошняя версія
Ліцэнзія прапрыетарная
Сайт ucweb.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

UC Browser — гэта вэб-браўзер, распрацаваны кампаніяй UCWeb. Па стане на 2017 год гэта быў самы папулярны мабільны браўзер у Індыі і Інданезіі, а таксама другі па папулярнасці ў Кітаі. Па стане на май 2022 года паводле StatCounter яго доля рынку браўзераў ва ўсім свеце складае 0,86 % (і 1,48 % на смартфонах).[4]

Першапачаткова UC Browser быў запушчаны ў красавіку 2004 года на платформе Java ME, зараз даступны таксама на Android, iOS, BlackBerry OS, Symbian, Windows Phone, Microsoft Windows.[5] Вядомы праблемы з бяспекай і прыватнасцю браўзера, напрыклад, у чэрвені 2021 года было выяўлена, што браўзер запісвае даныя карыстальнікаў, адпраўляючы IP-адрасы на серверы Alibaba.[6]

Быў заблакіраваны ў Індыі 29 чэрвеня 2020 г. разам з 58 іншымі кітайскімі праграмамі, такімі як TikTok і WeChat, неўзабаве пасля пачатку інда-кітайскага памежнага канфлікта.[7]

Функцыянальнасць

UC Browser — гэта кросплатформавы вэб-браўзер, арыентаваны ў асноўным на мабільныя тэлефоны.[8] Ён вядомы сваім невялікім памерам і тэхналогіяй сціскання даных, што робіць яго папулярным у менш развітых краінах, дзе людзі звычайна маюць мабільныя тэлефоны з абмежаванай памяццю і прапускной здольнасцю інтэрнэту.[8] Браўзер выкарыстоўвае проксі-серверы, якія прапускаюць даныя праз серверы UCWeb перад адпраўкай на прыладу карыстальніка, што дазваляе сціскаць даныя, аднак таксама стварае рызыку для прыватнасці. [5] Дадатковыя магчымасці браўзера ўключаюць воблачнае паскарэнне, падтрымку HTML5 і функцыі воблачнай сінхранізацыі, а таксама «хуткае спампоўванне», функцыю, якая загружае файлы некалькімі часткамі адначасова.

Гл. таксама

Зноскі

  1. UC Browser-Safe, Fast, Private 13.5.5.1313; September 30, 2023 GMT+0200 — 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
  2. iOS: Version History 1.1; 9 Nov 2022 — 2022. Праверана 5 лістапада 2023.
  3. UC Browser for Windows 7.0.185.1002 LATEST May, 31st 2023 — 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
  4. Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats.
  5. а б UC Browser Review – Fast and Bandwidth Efficient. News.softpedia.com (26 лістапада 2010).
  6. PSA: Chinese UC Browser on iOS harvests your data even in incognito mode (2 чэрвеня 2021).
  7. TikTok, Shareit, UC Browser among 59 Chinese apps banned by India as border tensions simmer in Ladakh. 29 June 2020.
  8. а б A Browser You've Never Heard of Is Dethroning Google in Asia. 2 January 2018.

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.