BeBox
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
| BeBox | |
|---|---|
| Тып | рабочая станцыя |
| Вытворца | Be Incorporated |
| Выпушчаны | кастрычнік 1995 |
| Выпускаўся па | студзень 1997 |
| Працэсар | PowerPC |
| АС | BeOS |
| Сайт | The BeBox Zone |
BeBox — персанальны камп’ютар, які выпускаўся кампаніяй Be Incorporated у 1995-1997 гадах. Распрацоўку ўзначальваў Стыў Сакаман, інжынер, які раней працаваў у Apple і кіраваў распрацоўкай Apple Newton. Камп’ютар працаваў пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы BeOS, таксама распрацаванай кампаніяй Be Inc.
Гісторыя
Першыя прататыпы BeBox будаваліся на працэсарах AT&T Hobbit, пакуль іх не знялі з вытворчасці. Тады Ве перайшла на працэсары PowerPC.
BeBox дэбютаваў у кастрычніку 1995 года мадэллю BeBox Dual603-66 з частатой працэсара 66 МГц. Ужо ў жніўні 1996 года выходзіць новая мадэль рабочай станцыі BeBox Dual603e-133 з частатой працэсара 133 МГц. Усе камп’ютары былі шматпрацэсарнымі: у адной з версій камп’ютара стаялі 7 працэсараў, у іншай — 2.
BeBox называлі «Silicon Graphics для бедных» з-за іх магутнасці, якая дазваляла выкарыстоўваць BeBox у якасці графічнай рабочай станцыі пры сціплых апаратных рэсурсах і адносна невысокім кошце.
Было прададзена каля 1000 BeBox з частатой 66 МГц і 800 з частатой 133 МГц. 30 студзеня 1997 года Be Inc. спыніла вытворчасць абсталявання і пераключылася на выпуск праграмнага прадукту.
Канфігурацыя працэсара
Першыя прататыпы былі абсталяваны двума ЦП AT&T Hobbit і трыма AT&T 9308S. У серыйных узорах выкарыстоўваліся два працэсары PowerPC 603, якія працавалі на 66 або 133 МГц. Былі таксама прататыпы з 2 і 4 працэсарамі па 200 МГц, але яны ніколі не прадаваліся.
Плата ўводу / вываду


- Чатыры паслядоўныя парты (9-pin D-sub)
- Адзін порт мышы, PS/2-type
- Два парты джойсціка (15-pin D-sub)
- Два MIDI out ports
- Два MIDI in ports
- Тры інфрачырвоныя парты ўводу / вываду (IR) (6-pin mini DIN)
- Адзін унутраны CD-аўдыяўваход лінейнага ўзроўню (5-pin strip)
- Адзін унутраны мікрафонны ўваход аўдыя (4-pin strip)
- Адзін унутраны выхад на навушнікі аўдыя (4-pin strip)
- Два ўваходы RCA лінейнага ўзроўню (L / R)
- Два выхады лінейнага ўзроўню (L / R)
- Адзін уваход для мікрафона 3,5 мм стэрэараз'ём аўдыя
- Адзін выхад на навушнікі 3,5 мм раз'ём для стэрэанавушнікаў
- 16-разрадны стэрэагук @ 48 і 44,1 кГц
- Адзін «GeekPort» (37-pin D-sub)
Blinkenlights
На пярэдняй панэлі двухпрацэсарнай прылады BeBox былі ўсталяваныя дзве вертыкальныя паласы жоўта-зялёных святлодыёдаў. Яны служылі візуальным індыкатарам нагрузкі на кожны з двух працэсараў. Самы ніжні LED на правым баку паказваў на ступень актыўнасці жорсткага дыска.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.
