2016
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2016 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
2016 — высакосны год, пачынаецца ў пятніцу па грыгарыянскім календары.
Падзеі
Студзень
- 1 студзеня: Кніга Адольфа Гітлера «Mein Kampf» перайшла ў грамадскі набытак.
Люты
- 12 лютага: Сустрэча Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла на Кубе.
- 17 лютага: Тэрарыстычны акт здзейснены ў Анкары.
- 26 лютага: Зімовыя Юнацкія Алімпійскія гульні 2016 стартуюць у Лілехамеры (сконч. 6 сакавіка).
Сакавік
- 9 сакавіка: Поўнае сонечнае зацьменне.
- 13 сакавіка: ФК БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2016.
- 30 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака
Красавік
- 27 красавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ліберыяй.
- 29 красавіка: Пачаўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Расіі.
Май
- 9 мая: Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца.
- 18 мая: Фінальны матч Лігі Еўропы УЕФА адбыўся ў Базелі. Пераможцам турніру трэці год запар стаў іспанскі клуб «Севілья», які ў фінале атрымаў перамогу на англійскім «Ліверпулем».
- 21 мая: ФК Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) выйграў Кубак Беларусі па футболе 2015/2016, перамогшы ў фінале ў Брэсце ФК БАТЭ (Барысаў).
- 22 мая: Скончыўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Расіі, пераможцам стала зборная каманда Канады.
- 28 мая: Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА адбыўся ў Мілане. Пераможцам турніру стаў мадрыдскі «Рэал», які перамог землякоў з «Атлетыка».
Чэрвень

- 4 чэрвеня: XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пачаўся ў Гродне (сконч. 5 чэрвеня).
- 11 чэрвеня: У Францыі стартаваў Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016.
- 12 чэрвеня: Масавае забойства ў Арланда.
- 23 чэрвеня: Рэферэндум аб членстве Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім саюзе.
- 25 чэрвеня: Адбыўся першы запуск з касмадрома Вэньчан на кітайскім востраве Хайнань.
- 28 чэрвеня: У стамбульскім аэрапорце імя Атацюрка адбыўся тэракт, 43 чалавекі загінулі.
- 29 чэрвеня: У Бразіліі адбываецца адключэнне аналагавага тэлебачання.
Ліпень
- 1 ліпеня: Дэнамінацыя нацыянальнай грашовай адзінкі Беларусі.
- 3 ліпеня: У Францыі заканчваецца чэмпіянат Еўропы па футболу. У фінале зборная Партугаліі перамагла зборную Францыі.
- 3 ліпеня: У выніку двайнога тэракта ў Багдадзе загінулі 292 чалавекі.
- 5 ліпеня: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Юнона», запушчаная амерыканскім касмічным агенцтвам НАСА 5 жніўня 2011, выйшла на арбіту Юпітэра.
- 10 ліпеня: Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2016 скончыыўся ў Амстэрдаме (пачаўся 6 ліпеня).
- 12 ліпеня: У Мюнхене ў выніку масавых забойстваў загінулі 9 чалавек і яшчэ 32 паранена.
- 14 ліпеня: У Ніцы на святкаванні Дня ўзяцця Бастыліі здзейснены тэрарыстычны акт.
- 15 ліпеня: Ваенныя спрабавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот у Турцыі.
- 30 ліпеня: Адкрыты Нацыянальны музей Амана.
Жнівень

- 5—21 жніўня: Летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра.
- 24 жніўня: У выніку землетрасення ў Італіі загінулі прынамсі 250 чалавек, больш за 350 паранены.
Верасень

- 1 верасня: Кольцападобнае сонечнае зацьменне было бачнае Атлантычным акіянам, Афрыкай і Індыйскім акіянам.
- 4 верасня: Маці Тэрэза прылічана Каталіцкай царквой да ліку святых.
- 7 верасня: Цырымонія адкрыцця летніх Паралімпійскіх гульняў 2016. Беларускі спартыўны функцыянер, насуперак забароне МПК, пранёс сцяг Расіі, дыскваліфікаванай за допінг.
- 11 верасня: Прайшлі парламенцкія выбары ў Беларусі.
- 18 верасня: Скончыліся Летнія Паралімпійскія гульні 2016.
- 25 верасня: Завяршыўся турнір «Шанхай Мастэрс» па снукеры, пераможцам стаў кітаец Дзін Цзюньхуэй.
- 30 верасня: Еўрапейскае касмічнае агенцтва правяло кіраванае сутыкненне касмічнага апарата «Разета» з каметай Чурумава — Герасіменка.
Кастрычнік
- 12 кастрычніка:
- Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт».
- Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл Святога Юзафа ў Брэсце.
- 13 кастрычніка: Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана Бобу Дылану.
- 13 кастрычніка: Антоніу Гутэрыш абраны на пасаду Генеральнага сакратара ААН.
- 19 кастрычніка: Спускальны модуль «Скіяпарэлі» місіі «Экзамарс» разбіўся пры спробе сесці на Марс, а «Трэйс Гас Орбітэр» стаў штучным спадарожнікам Чырвонай планеты.
- 21 кастрычніка:
- Беларусь выбрана месцам правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
- Адбыўся інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве.
- 25 кастрычніка: Лаўрэатам прэміі Алеся Адамовіча стаў Уладзімір Арлоў. Прэміяй імя Францішка Багушэвіча адзначаны Святлана Марозава і Дзяніс Лісейчыкаў. Першым лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Якуб Лапатка за пераклад эпасу «Калевала».
- 30 кастрычніка: Прэзідэнцкія выбары ў Малдове.
Лістапад

- 3 лістапада: Распачаўся 24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» (сконч. 10 лістапада)
- 8 лістапада: Прэзідэнцкія выбары, выбары ў Сенат і Кангрэс ЗША. На выбарах прэзідэнта перамог прадстаўнік ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.
- 29 лістапада: Новым каралём Тайланда абвешчаны Маха Вачыралангкорн.
- 29 лістапада: У небе над Калумбіяй разбіўся самалёт з футбольнай камандай «Шапекаэнсі».
- 30 лістапада: Магнус Карлсен абараніў тытул чэмпіёна свету па шахматах, перамогшы прэтэндэнта Сяргея Каракіна.
Снежань
- 1 снежня: Народ Гамбіі змяніў мірным шляхам кіраўніка дзяржавы ўпершыню за апошнія 22 гады.
- 2 снежня: Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі названы чалавекам года па версіі чытачоў амерыканскага часопіса Time.
- 5 снежня: Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы прызнаў паражэнне на канстытуцыйным рэферэндуме і абвясціў пра сваю адстаўку.
- 7 снежня: Дональд Трамп стаў чалавекам года паводле версіі часопіса Time.
- 11 снежня: Уведзены ў эксплуатацыю Гатардскі базісны тунэль, самы доўгі ў свеце чыгуначны тунэль.
- 15 снежня: Запушчана еўрапейская спадарожнікавая навігацыйная сістэма Галілеа.
- 19 снежня: У Анкары забіты пасол Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў.
- 25 снежня: Самалёт Ту-154 Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, які накіроўваўся ў Сірыю, пацярпеў катастрофу над Чорным морам пасля ўзлёту з аэрапорта Сочы.
Памерлі
- 6 студзеня: Рыгор Сасна — гісторык царквы, беларусазнавец (нар. 30.4.1939)
- 10 студзеня: Дэвід Боўі — брытанскі рок-музыкант (нар. 8.1.1947)
- 16 лютага: Бутрас Бутрас-Галі — егіпецкі дыпламат, 6-ы Генеральны сакратар ААН (нар. 14.11.1922)
- 19 лютага: Харпер Лі — амерыканская пісьменніца (нар. 12.4.1926)
- 19 лютага: Умберта Эка — італьянскі пісьменнік (нар. 5.1.1932)
- 26 лютага: Эры Клас — эстонскі дырыжор
- 6 сакавіка: Нэнсі Рэйган — першая лэдзі ЗША, удава Рональда Рэйгана (нар. 6.7.1921)
- 17 сакавіка: Аляксандр Аляксандравіч Прахарэнка — вайсковец Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, старшы лейтэнант (нар 27.06.1990).
- 18 сакавіка: Гіда Вестэрвэле — нямецкі палітык (нар. 27.12.1961)
- 24 сакавіка: Ёхан Кройф — галандскі футбаліст і трэнер (нар. 25.4.1947)
- 29 сакавіка: Ніл Гілевіч — беларускі паэт і грамадскі дзеяч (нар. 30.9.1931)
- 4 красавіка: Уладзімір Казбярук — беларускі літаратуразнавец
- 9 красавіка: Зміцер Саўка — беларускі мовазнавец (нар. 26.7.1965)
- 17 красавіка: Вітаўт Мартыненка — беларускі музычны крытык
- 19 красавіка: Вальтэр Кон — амерыканскі фізік-тэарэтык
- 19 красавіка: Патрысіа Эйлвін — 33-і прэзідэнт Чылі
- 18 мая: Алег Аблажэй — беларускі мастак
- 3 чэрвеня: Махамед Алі — амерыканскі баксёр (нар. 17.1.1942)
- 3 чэрвеня: Марат Радыкавіч Ахметшын — расійскі афіцэр, артылерыст, удзельнік баявых дзеянняў у Сірыі, Герой Расійскай Федэрацыі (нар. 27.06.1980).
- 26 чэрвеня: Расціслаў Янкоўскі — беларускі акцёр
- 26 чэрвеня: Сяргей Картэс — беларускі кампазітар
- 1 ліпеня — Антон Гурскі, беларускі фалькларыст (нар. 1936)
- 2 ліпеня: Элі Візель — яўрэйскі, французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру*
- 8 ліпеня: Абдул Сатар Эдхі — пакістанскі філантроп
- 15 ліпеня: Янез Бернік — славенскі мастак
- 20 ліпеня: Павел Шарамет — беларускі журналіст
- 9 жніўня: Эрнст Неізвесны — савецкі і амерыканскі скульптар
- 23 жніўня: Райнхард Зелтэн — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 5.10.1930)
- 2 верасня: Іслам Карымаў — прэзідэнт Узбекістана (нар. 30.1.1938)
- 11 верасня: Юрый Хадыка — беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук (нар. 23.6.1938)
- 14 верасня: Іван Лучыц-Федарэц — беларускі мовазнаўца і перакладчык (нар. 26.11.1938)
- 9 кастрычніка: Анджэй Вайда — польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр (нар. 6.3.1926)
- 13 кастрычніка: Пхуміпон Адульядэт — кароль Тайланда (нар. 5.12.1927)
- 19 кастрычніка: Клім Чурумаў — украінскі астраном, пісьменнік (нар. 19.2.1937)
- 23 лістапада: Анатоль Валахановіч — беларускі гісторык, журналіст, краязнавец (нар. 17.4.1939)
- 25 лістапада: Фідэль Кастра — кубінскі рэваюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 13.8 1926)
- 1 снежня: Алесь Белакоз — беларускі грамадскі дзеяч, музеязнаўца, настаўнік, краязнаўца (нар. 11.11.1928)
- 13 снежня: Томас Шэлінг — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 14.4.1921)
- 17 снежня: Леанід Маракоў — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык (нар. 15.4.1958)
- 20 снежня: Мішэль Марган — французская актрыса
- 25 снежня: Джордж Майкл — брытанскі спявак (нар. 25.6.1963)
- 27 снежня: Кэры Фішэр — амерыканская актрыса (нар. 21.10.1956)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.