2019
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2019 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
2019 — невысакосны год.

Міжнародны год моў карэнных народаў.
Падзеі
Студзень
- 1 студзеня:
- Увайшло ў сілу рашэнне ЗША пра выхад з ЮНЕСКА.
- Міжпланетны зонд NASA «New Horizons» праляцеў паўз аб’ект з пояса Койпера (486958) Аракат.
- На пасаду заступіў Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару.
- 3 студзеня: Кітайскі касмічны апарат «Чан’э-4» упершыню сеў на цёмным баку Месяца[1].
- 4 студзеня: Фелікс Чысекеды заступіў на пасаду Прэзідэнта ДР Конга.
- 6 студзеня:Сусветны Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей I уручыў Мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Епіфанію Томас на аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны.
- 7 студзеня: Няўдалая спроба ваеннага перавароту ў Габоне.
- 11 студзеня: Парламентарыі Рэспублікі Македонія ўхвалілі папраўкі да Канстытуцыі, якія змяняюць назву краіны на Рэспубліку Паўночная Македонія.
- 23 студзеня: Старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны, нягледзячы на тое, што фактычна і юрыдычна кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Нікалас Мадура.
- 30 студзеня: Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор аб’явіў пра сканчэнне вайны супраць наркамафіі ў краіне[2].
Люты
- 2 лютага: ЗША прыпынілі дзеянне ДРСМД[3], Расія адказала сіметрычна[4].
- 6 лютага: Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА[5].
- 11 лютага: У выніку нападу на школу ў Стоўбцах два чалавекі загінулі і два паранены.
- 13 лютага: Рэспубліка Македонія афіцыйна змяніла назву на Рэспубліку Паўночная Македонія, паводле дамовы з Грэцыяй, што скончыла спрэчку, якая доўжылася з 1991 года, і адкрыла магчымасць уключэння краіны ў НАТА і Еўрапейскі Саюз[6].
- 14 лютага: Тэрарыстычны акт супраць картэжа з індыйскімі паліцыянтамі ў індыйскім штаце Джаму і Кашмір (спрэчная тэрыторыя Кашмір); загінуў 41 чалавек (40 паліцэйскіх і 1 нападнік тэрарыст-смяротнік). Тэракт справакаваў эскалацыю інда-пакістанскага супрацьстаяння ў Кашміры.
- 24 лютага: На рэферэндуме 73,3 % жыхароў Кубы прагаласавалі за зацвярджэнне новай канстытуцыі[7].
Сакавік
- 1 сакавіка: Баевікі руху «Талібан» напалі на базу Шаробак (афганская правінцыя Гільменд). У выніку атакі загінулі 397 ваеннаслужачых афганскай арміі і замежных войскаў, а таксама як мінімум 9 баевікоў[8].
- 2 сакавіка: Старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі абрана Алена Атрашкевіч.
- 12 сакавіка: Лідары руху «Талібан» дамовіліся з ЗША аб вывадзе амерыканскай арміі з Афганістана[9].
- 14 сакавіка: Горад Тэль-Авіў абстраляны ракетамі з боку сектара Газа[10].
- 15 сакавіка: У выніку падвойнага тэракту ў мячэцях горада Крайстчэрч (Новая Зеландыя) загінулі па меншай меры 49 чалавек, каля 50 атрымалі раненні[11].
- 17 сакавіка: У паўночна-ўсходняй частцы інданезійскага вострава Ламбок адбыўся землятрус магнітудай 5,4, загінула 6 чалавек.
- 18 сакавіка:
- Магутны цыклон абрынуўся на горад Бейра ў Мазамбіку. Загінула больш за 150 чалавек[12].
- У горадзе Утрэхт (Нідэрланды) невядомы мужчына на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ўвайшоў у трамвай і адкрыў агонь. Паведамляецца аб па меншай меры траіх забітых і некалькіх параненых[13].
- 19 сакавіка: Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку[14].
- 21 сакавіка: ЗША прызнаюць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, якія знаходзяцца пад акупацыяй ізраільскай арміяй з 1967 года[15].
- 23 сакавіка:
- Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб перайменаванні Астаны у Нур-Султан.
- У выніку налёту баевікоў-дагона на вёскі Огасагу і Велінгара (Малі) загінулі 160 прадстаўнікоў народа фульбэ.
- Абвешчана аб паспяховым завяршэнні аперацыі супраць ІДІЛ[16]
- 28 сакавіка: Сілы супрацьпаветранай абароны Сірыі адбілі авіяцыйныя ўдары, нанесеныя ВПС Ізраіля па горадзе Алепа[17].
- 31 сакавіка: Першы тур прэзідэнцкіх выбараў на Украіне, па выніках якога ў другі тур выйшлі П. Парашэнка і У. Зяленскі.
Красавік


- 2 красавіка: Прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка падаў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў у краіне, выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы прызначаны Абдэль Кадэр Бенсалах.
- 6 красавіка: Пасля авіаналёта на пазіцыі Лівійскай Нацыянальнай Арміі на поўдзень ад Трыпалі, абвяшчана аб увядзенні беспалётнай зоны для ваеннай авіацыі над заходняй Лівіяй[18].
- 8 красавіка: Іран унёс шэраг элітных падраздзяленняў УС ЗША ў спіс тэрарыстычных арганізацый, у адказ на аналагічны крок Белага Дома ў адносінах да КВІР[19].
- 10 красавіка: Апублікаваны першы фотаздымак чорнай дзіркі.
- 11 красавіка:
- Інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж затрыманы паліцыяй Лондана.
- Армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот, прэзідэнт Амар аль-Башыр адхілены ад улады.
- 15 красавіка: Моцны пажар здарыўся ў саборы Парыжскай Божай Маці.
- 21 красавіка:
- Другі тур прэзідэнцкіх выбараў на Украіне: перамогу атрымаў Уладзімір Зяленскі.
- Серыя тэрактаў у гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа (Шры-Ланка) забрала жыцці 262 чалавек. Нападу падвергліся цэрквы і гатэлі.
- 25 красавіка:
- Ва Уладзівастоку адбылася сустрэча паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
- Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб выключным выкарыстанні ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах дзяржаўнага жыцця.
- 30 красавіка:
- Спроба ваеннага перавароту ў Венесуэле
- Беларуская служба Радыё «Свабода» пакінула радыёхвалі і цалкам пераключылася на іншыя каналы перадачы сігналаў.
- Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў Пасла Расіі ў Беларусі.
Май


- 1 мая: Цырымонія інтранізацыі новага імператара Японіі Нарухіта, напярэдадні яго бацька Акіхіта адрокся ад трона.
- 3 мая: У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрылі другую ўзлётна-пасадачную паласу.
- 5 мая: Катастрофа SSJ 100 у аэрапорце Шарамеццева. Загінуў 41 чалавек.
- 6 мая: У Вялікабрытаніі і ЗША адбылася прэм’ера міні-серыяла «Чарнобыль».
- 6 мая: Джад Трамп упершыню стаў чэмпіёнам свету па снукеры.
- 13 мая: У Бруселі прайшоў юбілейны саміт «Усходняга партнёрства», адбыліся імпрэзы ў гонар 10-годдзя праграмы Еўрасаюза.
- 14 мая: Карціна Клода Манэ з серыі «Стагі сена» была прададзеная на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў.
- 16 мая: Гібель Яўгена Патаповіча ў Магілёве выклікала пераслед цыганоў.
- 18 мая: Прадстаўнік Нідэрландаў Дункан Лоўрэнс атрымаў перамогу на конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Arcade».
- 20 мая: Адбылася цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
- 22 мая: Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі на Паўночных могілках пад Брэстам.
- 23 мая: Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах і застаўся на другі тэрмін.
- 25 мая: Паўднёвакарэйскі фільм «Паразіты» рэжысёра Пон Джун Хо ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» 72-га Канскага кінафестывалю.
- 26 мая:
- Незалежны кандыдат Гітанас Наўседа перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Літве[20].
- У матчы за Кубак Беларусі па футболе «Шахцёр» (Салігорск) атрымаў перамогу над «Віцебскам»
- 83-ы чэмпіянат свету па хакеі завяршыўся перамогай зборнай Фінляндыі.
- 27 мая: Парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу.
- 28 мая: У рэгіёнах Рэспублікі Косава з пераважным сербскім насельніцтвам прайшла хваля арыштаў, у адказ Сербія прывяла войска ў баявую гатоўнасць.
- 29 мая: Сейм Латвіі абраў прэзідэнтам Эгілса Левіца.
Чэрвень

- 1 чэрвеня: Стартаваў Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2019.
- 7 чэрвеня: Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі.
- 9 чэрвеня: На прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане атрымаў перамогу Касым-Жамарт Такаеў.
- 10 чэрвеня: Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч падаў у адстаўку.
- 13 чэрвеня: Баскетбалісты «Таронта Рэптарс» у фінале НБА атрымалі перамогу ў серыі з «Голдэн Стэйт Уорыярз».
- 21—30 чэрвеня: Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску.
- 22 чэрвеня: На прэзідэнцкіх выбарах ў Маўрытаніі перамогу адтрымаў Махамед Ахмед ульд Газуані.
- 23 чэрвеня: У Празе сотні тысяч людзей выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша.
- 24 чэрвеня: Выбухі ў горадзе Арыс, Туркестанская вобласць Рэспублікі Казахстан; больш за 70 чалавек пацярпелі.
Ліпень
- 1 ліпеня: У выніку пажару на атамнай глыбакаводнай станцыі АС-31 «Лашарык» загінулі 14 расійскіх афіцэраў-падводнікаў.
- 2 ліпеня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў Чылі, Аргенціне, а таксама ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна.
- 3 ліпеня: ВПС ЛНА нанеслі авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры. Па меншай меры, 53 чалавекі загінулі і 130 атрымалі раненні.
- 8 ліпеня: Эгілс Левіц заступіў на пасаду Прэзідэнта Латвіі
- 12 ліпеня: Гітанас Наўседа заступіў на пасаду Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі.
- 13 ліпеня: З касмадрома Байканур запушчана расійска-германская арбітальная астрафізічная абсерваторыя «Спектр-РГ».
- 16 ліпеня: Урсула фон дэр Ляен абрана старшынёй Еўрапейскай камісіі.
- 19 ліпеня: Байцы іранскага КВІР перахапілі брытанскі танкер ў Армузскім праліве, абвінаваціўшы членаў экіпажа ў «кантрабандзе паліва».
- 20 ліпеня: На Беласточчыне прайшоў апошні канцэрт Фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча».
- 22 ліпеня: Індыйская АМС «Чандраян-2», на борце якой знаходзіцца першы індыйскі месяцаход «Праг’ям», стартавала да Месяца.
- 24 ліпеня: Борыс Джонсан абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- 25 ліпеня: СБУ быў затрыманы расійскі танкер у Чорным моры за ўдзел у блакаванні праходу пад Крымскім мостам пасля керчанскага інцыдэнту[21].
Жнівень
- 1 жніўня: У выніку атрыманых пры тэракце ў сталіцы Самалі раненняў сканаў мэр Магадыша Абдзірахман Амар Асман.
- 2 жніўня: Спыніў дзеянне Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці паміж ЗША і Расіяй.
- 3 жніўня: У Тэхасе падчас страляніны ў гандлёвым цэнтры Walmart загінула 20 чалавек, яшчэ як мінімум 26 атрымалі раненні.
- 5 жніўня:
- Індыя адмяніла асаблівы статус штату Джаму і Кашмір.
- У Краснаярскім краі, недалёка ад пасёлка Каменка пад Ачынскам, адбыліся выбухі на складзе боепрыпасаў. 12 чалавек пацярпелі.
- 8 жніўня: У Кыргызстане ў выніку аперацыі па затрыманні экс-прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева параненыя 36 чалавек і адзін загінуў.
- 10 жніўня: У ходзе баёў Грамадзянскай вайны сілы Паўднёвага пераходнага савета (ЮПС) Емена захапілі прэзідэнцкі палац Машык у сталіцы краіны горадзе Адэн.
- 12 жніўня: Беларус Генадзь Караткевіч перамог на міжнародных спаборніцтвах Google Code Jam, стаўшы шосты раз запар лепшым праграмістам свету.
- 15 жніўня: Лайнер Airbus A321-211 з-за пашкоджанняў абодвух рухавікоў вымушаны быў зрабіць аварыйную пасадку пад Жукоўскім.
- 16 жніўня: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў пажаданне купіць Грэнландыю ў Даніі.
- 23 жніўня: На Шры-Ланцы скончыўся рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля тэрактаў, учыненых ісламскімі тэрарыстамі.
- 28 жніўня: Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ухваліла прапанову прэм’ер-міністра краіны Борыса Джонсана прыпыніць працу брытанскага парламента, гэта падзея павялічвае шанцы, што Вялікабрытанія зробіць брэксіт без здзелкі з ЕС.
- 29 жніўня: Аляксей Ганчарук абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны.
- 30 жніўня: Прэм’ера фільма «Я абвінавачваю» адбылася ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы.
- 31 жніўня: Аб’яўлены дэфолт па дзяржаўнаму доўгу Аргенціны.
Верасень

- 2 верасня:
- Прэм’ер-міністр Грузіі Мамука Бахтадзэ сышоў у адстаўку.
- Ураган Дарыян абрынуўся на Багамскія астравы.
- 7 верасня:
- Паміж Украінай і Расіяй праведзены абмен вязнямі. Сярод вызваленых украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў.
- Амерыканскі фільм «Джокер» рэжысёра Тода Філіпса ўзнагароджаны «Залатым львом» 76-га Венецыянскага кінафестывалю.
- 13 верасня: У ЗША адбылася 29-я цырымонія ўручэння Шнобелеўскай прэміі.
- 14 верасня: Атакі на НПЗ Абкайк і Хурайс прывялі да падзення здабычы саудаўскай нафты ўдвая (з 9,8 мільёна барэляў да 4,1 мільёна барэляў).
- 17 верасня: Адбыліся аварыі на НПЗ у Селіна-Крус (Мексіка) і Санадзара-дэ-Бургондзі (Італія). У выніку інцыдэнтаў ніхто не пацярпеў.
- 20 верасня: Акцыя па штурме Зоны 51 правалілася.
- 23 верасня: Аргенцінец Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA.
- 25 верасня: Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Ілля Сін за кнігу «Libido».
- 26 верасня: Абвешчана пра пачатак слуханняў па імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа
- 27 верасня: Палата прадстаўнікоў ЗША большасцю галасоў (222 — «за», 184 — «супраць») падтрымала імпічмент прэзідэнта Дональда Трампа.
- 29 верасня: У Вільні завяршыўся VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
- 30 верасня: Прэзідэнт Перу Марцін Віскара распусціў Кангрэс Рэспублікі. Той у сваю чаргу яго рашэнне не прызнаў, адхіліўшы прэзідэнта ад улады і прызначыўшы выканаўцам яго абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта краіны Мерседэс Араас. Гэта прывяло да канстытуцыйнага крызіса ў Перу.
Кастрычнік
- 1 кастрычніка:
- У Іраку пачалася хваля масавых пратэстаў супраць карупцыі, беспрацоўя і тэрарызму.
- Пачатак пратэстных акцый на Украіне пад слоганам «Не капітуляцыі!»
- 3 кастрычніка: У Эквадоры пачаліся масавыя пратэсты супраць адмены субсідый на паліва і мер жорсткай эканоміі, прынятых прэзідэнтам Ленінам Марэна і яго адміністрацыяй.
- 10 кастрычніка:
- Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры сталі Вольга Такарчук і Петэр Гандке.
- Нацыянальная асамблея Кубы абрала прэзідэнтам краіны Мігеля Дыяса-Канеля.
- 11 кастрычніка: Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стаў Абій Ахмед Алі, прэм’ер-міністр Эфіопіі.
- 12 кастрычніка: Тайфун «Хагібіс» абрынуўся на Японію.
- 14 кастрычніка:
- Пачатак пратэстных акцый у Гвінеі супраць папраўкі да канстытуцыі, якая дазваляе прэзідэнту пераабірацца на трэці тэрмін.
- У Каталоніі пачаліся пратэстныя акцыі з-за прысудаў шэрагу лідараў каталонскіх сепаратыстаў.
- Пачатак пратэстаў у Чылі з-за павышэння коштаў.
- 17 кастрычніка: У Ліване пачалася хваля масавых пратэстаў.
- 22 кастрычніка: Прэзідэнты Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган падпісалі ў Сочы мемарандум аб узаемаразуменні, які замацаваў новыя зоны ўплыву і згарнуў турэцкую ваенную аперацыя ў паўночна-ўсходняй Сірыі.
- 26 кастрычніка: У сірыйскай правінцыі Ідліб у выніку аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў загінуў Абу Бакр аль-Багдадзі, лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
- 30 кастрычніка:
- Завяршыўся Перапіс насельніцтва Беларусі.
- Палата Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прызнала генацыд армян у Асманскай імперыі.
Лістапад
- 4 лістапада: Жан-Поль Дзюбуа ўдастоены галоўнай літаратурнай узнагароды Францыі — Ганкураўскай прэміі, за раман «Не ўсе ў свеце жывуць аднолькава».
- 8 лістапада: Завяршыўся 26-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад».
- 10 лістапада: Эва Маралес падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Балівіі на фоне пратэстаў.
- 11 лістапада: Праходжанне Меркурыя па дыску Сонца.
- 12 лістапада: Адкрыты Картарпурскі калідор для паломнікаў з Індыі, якія жадаюць наведаць гурдвару ў пакістанскім Картарпуры.
- 14 лістапада: Іан Кіку заступіў на пасаду прэм’ер-міністра Малдовы.
- 17 лістапада: Парламенцкія выбары ў Беларусі.
- 22 лістапада: Адбылося перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільнюсе.
- 24 лістапада: «Дынама-Брэст» першынствавала ў чэмпіянаце Беларусі па футболе.
- 26 лістапада: Землетрасенне ў Албаніі, якое забрала жыцці звыш 40 чалавек.
Снежань
- 1 снежня:
- Прэм’ер-міністр Ірака Адзіль Абдул-Махдзі сышоў з пасады на фоне пратэстаў, у якіх загінулі каля 400 чалавек[22].
- Урсула фон дэр Ляен заступіла на пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі.
- 3 снежня: У Чэрвені знесены Дом Кудзіна, помнік архітэктуры канца XIX стагоддзя.
- 4 снежня: Спроба дзяржаўнага перавароту ў Лівіі.
- 7 снежня:
- 32-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла ў Берліне. Найлепшым еўрапейскім фільмам прызнана карціна «Фаварытка».
- Скончаны рэферэндум аб незалежнасці Бугенвіля. 97 % жыхароў выказаліся за аддзяленне рэгіёна ад Папуа — Новай Гвінеі.
- 9 снежня: Па рашэнні міжнароднага антыдопінгавага агенцтва расійскія спартсмены на працягу чатырох гадоў не змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сцягам РФ.
- 10 снежня: Падчас страляніны ў Острава (Чэхія) загінула восем чалавек.
- 17 снежня: Былога прэзідэнта Пакістана Первеза Мушарафа завочна прысудзілі да смяротнага пакарання.
- 18 снежня: Палата прадстаўнікоў ЗША правяла фінальныя дэбаты па імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа.
- 19 снежня: Адбылася стральба каля будынка ФСБ у Маскве, 3 чалавекі загінулі.
- 26 снежня:
- Найлепшым футбалістам года Беларусі прызнаны паўабаронца ФК БАТЭ Ігар Стасевіч.
- Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася на Аравійскім паўвостраве, у Індыі і Інданезіі.
- 27 снежня: Катастрофа Fokker 100 пад Алма-Атой.
- 28 снежня: тэракт у Магадыша (Самалі), 94 чалавекі загінулі.
- 31 снежня: Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе.
Памерлі
- 2 студзеня: Юры Туронак — беларускі дзеяч і гісторык (нар. 26.3.1929).
- 14 студзеня: Павел Адамовіч — мэр Гданьска.
- 26 студзеня: Мішэль Легран — французскі кампазітар.
- 3 лютага: Васіль Сёмуха — беларускі перакладчык.
- 5 лютага: Міхаіл Касцюк — беларускі гісторык.
- 7 лютага: Альберт Фіні — англійскі акцёр.
- 8 лютага: Сяргей Юрскі — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст (нар. 16.03.1935)[23].
- 12 лютага: Гордан Бэнкс — англійскі футбаліст
- 16 лютага: Бруна Ганц — швейцарскі акцёр (нар. 22.03.1941)[24].
- 28 лютага: Андрэ Прэвін — амерыканскі кампазітар
- 1 сакавіка: Жарэс Іванавіч Алфёраў — савецкі і расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
- 21 сакавіка: Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў — савецкі архітэктар.
- 29 сакавіка: Аньес Варда — кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар мастацкага і дакументальнага кіно, фатограф (нар. 30.05.1928)[25].
- 4 красавіка: Георгій Мікалаевіч Данелія, кінарэжысёр
- 19 красавіка: Мар’ян Дукса, беларускі паэт.
- 15 мая: Бэй Юймін — амерыканскі архітэктар.
- 5 чэрвеня: Ленарт Юхансан — прэзідэнт УЕФА з 1990 па 2007.
- 17 чэрвеня: Мухамед Мурсі — былы прэзідэнт Егіпта.
- 10 ліпеня: Віктар Аляксандравіч Грамыка — беларускі жывапісец.
- 19 ліпеня: Рутгер Хаўэр — нідэрландскі і амерыканскі акцёр[26].
- 25 ліпеня: Беджы Каід Эс-Себсі — прэзідэнт Туніса.
- 27 ліпеня: Карлас Крус-Дыес — венесуэльскі мастак.
- 30 ліпеня: Ганна Іванаўна Кароткіна — беларуская кампазітар.
- 21 жніўня:
- Леанід Марцінавіч Дайнека — беларускі пісьменнік.
- Ілья Львовіч Курган — беларускі акцёр, дыктар радыё і тэатральны педагог.
- 25 жніўня: Пятро Васільевіч Васючэнка — беларускі літаратуразнавец і пісьменнік.
- 6 верасня: Роберт Мугабэ — былы прэзідэнт Зімбабвэ.
- 10 верасня: Альберт Аляксеевіч Разін — удмурцкі навуковец і грамадскі дзеяч.
- 21 верасня: Зігмунд Ен — нямецкі лётчык-касманаўт.
- 23 верасня: Алесь Масарэнка — беларускі пісьменнік.
- 26 верасня: Жак Шырак — прэзідэнт Францыі.
- 1 кастрычніка: Карэл Гот — чэшскі эстрадны спявак.
- 11 кастрычніка: Аляксей Архіпавіч Лявонаў — савецкі касманаўт, першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас.
- 26 кастрычніка: Абу Бакр аль-Багдадзі — лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
- 25 лістапада: Андрэй Мікалаевіч Жук — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна пасмяротна.
- 29 лістапада: Анатоль Андрэевіч Дзялендзік — беларускі драматург, сцэнарыст, празаік.
- 26 снежня: Галіна Барысаўна Волчак — расійская актрыса, рэжысёр, Народная артыстка СССР (1989).
Зноскі
- ↑ Moss, Trefor.. China Lands Probe on the ‘Dark Side’ of the Moon (англ.). The Wall Street Journal (3 студзеня 2019). Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ Se acabó la guerra contra el narco: AMLO. afntijuana.info (30 студзеня 2019). Праверана 30 студзеня 2019.
- ↑ https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6069375
- ↑ Госдеп прокомментировал решение России о приостановке участия в ДРСМД
- ↑ https://www.vesti.ru/doc.html?id=3113141
- ↑ Македония официально сменила название по договоренности с Грецией
- ↑ Граждане Кубы одобрили на референдуме принятие новой конституции
- ↑ Талибан. Итоги атаки на базу США ||| Шаробак, Гильменд, Афганистан
- ↑ Талибы договорились с США о выводе американских войск из Афганистана. lenta.ru. Праверана 12 сакавіка 2019.
- ↑ Армия Израиля ответила ударом на ракетный обстрел Тель-Авива из сектора Газа Архівавана 23 сакавіка 2019.
- ↑ Крупнейший теракт в истории Новой Зеландии: что известно
- ↑ «САМОЕ СТРАШНОЕ БЕДСТВИЕ В ИСТОРИИ СТРАНЫ». В МОЗАМБИКЕ МОЩНЫЙ ЦИКЛОН ЗАТОПИЛ ДОМА И УНИЧТОЖИЛ 90 % ГОРОДА
- ↑ В Утрехте неизвестный устроил стрельбу в трамвае: три человека погибли, несколько ранены (ФОТО)
- ↑ Нурсултан Назарбаев ушел в отставку. ТАСС. Праверана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Признание США Голанских высот грозит Израилю войной: палестинцы ответили ракетами
- ↑ ISIL defeated in final Syria victory: SDF. www.aljazeera.com (23 сакавіка 2019). Праверана 23 сакавіка 2019.
- ↑ ПВО Сирии отразили авиаудар Израиля по Алеппо
- ↑ Армия Хафтара ввела бесполетную зону для боевой авиации в западном регионе Ливии
- ↑ Армии террористов: США и Иран обменялись ударами
- ↑ Будущий президент Литвы призвал сменить риторику в отношении России.
- ↑ СБУ задержала российский танкер
- ↑ Протестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку
- ↑ Памёр расійскі акцёр Сяргей Юрскі . Наша ніва (8 лютага 2019). Праверана 8 лютага 2019.
- ↑ Памёр акцёр, што сыграў звар'яцелага фюрэра ў знакамітым фільме «Бункер» . Наша ніва (16 лютага 2019). Праверана 19 лютага 2019.
- ↑ Памерла рэжысёр Аньес Варда . Наша ніва (29 сакавіка 2019). Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ Памёр акцёр Рутгер Хаўэр . Наша ніва (25 ліпеня 2019). Праверана 26 ліпеня 2019.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.