1965
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1965 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі


- 21 студзеня: У Мінску адчынены першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
- 29 студзеня: Адкрыўся Мінскі планетарый у Парку імя М. Горкага.
- 18 лютага: Гамбія атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
- 2 сакавіка: ЗША пачалі рэгулярныя бамбардзіроўкі Паўночнага В’етнама — паветраную аперацыю «Грымоты».
- 18 сакавіка: Савецкі касманаўт Аляксей Лявонаў ажыццявіў першы выхад чалавека ў адкрыты космас.
- 15 ліпеня: Кангрэс ЗША прыняў закон, які запатрабаваў друкаваць на цыгарэтных пачках папярэджанне аб небяспецы курэння для здароўя.
- 16 ліпеня: Адкрыты Манбланскі тунэль, які злучыў Францыю і Італію.
- 9 жніўня: Сінгапур аддзяліўся ад Малайзіі і атрымаў незалежнасць.
- 18 жніўня: Пачалася амерыканская аперацыя «Зорнае святло» падчас В’етнамскай вайны.
- 30 верасня: У выніку путчу лідар Інданезіі Сукарна адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай; уладу захапіў генерал Сухарта.
- 11 лістапада: Пасля правалу перамоў з Вялікабрытаніяй, Радэзія аднабакова абвясціла незалежнасць.
- 14 лістапада: Пачаліся баі ў даліне Я-Дранг у Паўднёвым В’етнаме.
- 24 лістапада:
- Рэферэндум у Гамбіі ўхваліў рэспубліканскую форму кіравання.
- Ва ўмовах палітычнага крызісу ў Конга армія на чале з Мабуту Сесе Секо здзейсніла дзяржаўны пераварот.
- 3 снежня: У Вялікабрытаніі выходзіць альбом Rubber Soul гурта The Beatles, што паклаў пачатак карэнным зменам у музыцы чацвёркі.
- 18 снежня: У Мінску ўведзены ў строй самы буйны ў БССР малочны завод.
- 19 снежня: Шарль дэ Голь пераабраны на пасаду прэзідэнта Францыі.
- 21 снежня:
- Генеральнай Асамблеяй ААН прынята Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі.
- У Слуцку уведзены ў строй цукрарафінадны завод.
Нарадзіліся
- 28 студзеня: Сяргей Алейнік, беларускі палітык і дыпламат.
- 22 лютага: Валерый Цапкала, беларускі дыпламат.
- 10 мая: Крыс Наваселік, бас-гітарыст амерыканскага гурта «Nirvana».
- 17 ліпеня: Валерый Калеснік, беларускі дыпламат.
- 26 ліпеня: Зміцер Саўка, беларускі мовазнавец.
- 14 жніўня: Алена Купчына, беларуская дыпламатка.
- 2 верасня: Ленакс Льюіс, брытанскі баксёр-прафесіянал.
- 14 верасня: Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка.
- 26 верасня: Пётр Парашэнка, украінскі палітык і прадпрымальнік, Прэзідэнт Украіны (2014—2019).
- 5 снежня: Джозеф Эрлангер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944).
Памерлі
- 1 лютага: Антоніа П’етрапаола, італьянскі анархіст і партызан.
- 18 сакавіка: Фарук I, кароль Егіпта.
- 21 красавіка: Эдуард Віктар Эплтан, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
- 13 чэрвеня: Марцін Бубер, нямецка-яўрэйскі філосаф.
- 1 кастрычніка: Генрык Бэта, беларускі і польскі грамадскі і рэлігійны дзеяч.
- 6 лістапада: Эдгар Варэз, французска-амерыканскі кампазітар.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.