1936
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1936 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі

- 26 лютага: Інцыдэнт 26 лютага — няўдачная спроба дзяржаўнага перавароту ў Японіі.
- 7 сакавіка: Уваход германскіх войскаў у Рэйнскую вобласць.
- 5 красавіка: Адкрыты Палескі музей у Пінску.
- 14—24 красавіка: Бітва за Агадэн на паўднёвым фронце Другой італа-абісінскай вайны.
- 14 чэрвеня: Аўтамабіль BMW 328 упершыню прадстаўлены на Міжнароднай гонцы Эйфеля на трасе Нюрбургрынг.
- 27 чэрвеня: Забарона абортаў у СССР.
- 17 ліпеня: У Іспанскім Марока і на Канарскіх астравах супраць рэспубліканскага ўрада выступіла група вайскоўцаў, на наступны дзень паўстанне ўспыхнула па ўсёй краіне. Пачалася Грамадзянская вайна ў Іспаніі.
- 31 ліпеня: Кароль Нарвегіі Хокан VII адкрыў Лесвіцу троляў.
- 14 верасня: На сакрэтнай нарадзе НКУС СССР приняў рашэнне аб масавай засылцы сваіх супрацоўнікаў у Іспанію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне.
- 1 кастрычніка: Франсіска Франка прызначаны хунтай кіраўніком урада Іспаніі.
Нарадзіліся
- 14 студзеня: Антон Гурскі, беларускі фалькларыст (пам. 2016)
- 15 студзеня: Янка Сіпакоў, беларускі пісьменнік і перакладчык (пам. 2011)
- 18 студзеня: Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык (пам. 2019)
- 22 студзеня: Алан Хігер, амерыканскі фізік і хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2000)
- 28 студзеня: Ісмаіл Кадарэ, албанскі паэт і пісьменнік
- 22 лютага: Майкл Бішап, амерыканскі анколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1989)
- 1 сакавіка: Лідзія Савік, беларускі літаратуразнавец і крытык, культуролаг (пам. 2024)
- 4 красавіка: Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт, сцэнарыст (пам. 2011)
- 6 красавіка: Генадзь Шупенька, беларускі літаратуразнавец і крытык, перакладчык (пам. 2010)
- 11 красавіка: Івонка Сурвіла, беларуская грамадска-палітычная дзяячка, мастачка, старшыня Рады БНР (з 1997)
- 17 красавіка: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык (пам. 7.7.1991)
- 24 красавіка: Вера Рыч, англійская паэтэса і перакладчыца літаратурных твораў беларускіх аўтараў, артыкулаў пра беларускую літаратуру (пам. 2009)
- 5 траўня: Васіль Якавенка, беларускі празаік і публіцыст, грамадскі дзеяч (пам. 2018)
- 9 мая: Альберт Фіні, англійскі акцёр
- 15 траўня: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік і перакладчык (пам. 1995)
- 15 чэрвеня: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык (пам. 2022)
- 22 ліпеня: Вячаслаў Чамярыцкі, беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык
- 9 жніўня: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык (пам. 2010)
- 28 жніўня: Генадзь Бураўкін, беларускі паэт (пам. 30.5.2014)
- 1 верасня: Анатоль Кудравец, беларускі празаік і перакладчык, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» (пам. 2014)
- 4 верасня: Сакрат Яновіч, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч з Беласточчыны (пам. 17.2.2013)
- 7 верасня: Бадзі Холі, амерыканскі спявак (пам. 3.2.1959)
- 9 верасня: Арнольд Міхневіч, беларускі мовазнавец (пам. 2020)
- 17 кастрычніка: Аляксандр Станюта, беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік (пам. 2011)
- 25 кастрычніка: Віктар Цімафеевіч Тураў, беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст БССР, Народны артыст СССР (пам. 31.10.1996)
- 30 кастрычніка: Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец (пам. 2024)
- 19 лістапада: Эрнест Ялугін, беларускі празаік і публіцыст (пам. 2022)
- 13 снежня: Мікола Воранаў, беларускі празаік (пам. 2005)
Памерлі
- 18 студзеня: Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 30.12.1865)
- 23 студзеня: Эдмон Аман-Жан, французскі мастак (нар. 13.1.1858)
- 31 сакавіка: Рафаэле Таранціні, італьянскі інжынер, лётчык і вайсковец (нар. 23.9.1895)
- 8 красавіка: Роберт Барані, аўстрыйскі отарыналарынголаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1914 г. (нар. 22.4.1876)
- 28 красавіка: Ахмед Фуад I, кароль Егіпта (нар. 26.4.1868)
- 12 чэрвеня: Карл Краус, аўстрыйскі пісьменнік, паэт-сатырык, літаратурны і мастацкі крытык, фельетаніст, публіцыст (нар. 28.4.1874)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.