2011
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2011 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
| 2011 год у розных календарах | |
|---|---|
| Грыгарыянскі каляндар | 2011 MMXI |
| Юліянскі каляндар | 2010—2011 (з 14 студзеня) |
| Юліянскі каляндар з візантыйскай эрай |
7519—7520 (з 14 верасня) |
| Ад заснавання Рыма | 2763—2764 (з 4 мая) |
| Яўрэйскі каляндар |
5771—5772 ה'תשע"א — ה'תשע"ב |
| Ісламскі каляндар | 1432—1433 (з 27 лістапада) |
| Армянскі каляндар | 4503—4504 (з 24 жніўня) |
| Армянскі царкоўны каляндар | 1460 ԹՎ ՌՆԿ
|
| Кітайскі каляндар | 4707—4708 (з 3 лютага) 庚寅 — 辛卯 белы тыгр — белы трус |
| Эфіопскі каляндар | 2003 — 2004 |
| Індуісцкія календары | |
| - Вікрам самват | 2067—2068 |
| - Шака самват | 1933—1934 |
| - Калі-юга | 5112—5113 |
| Іранскі каляндар | 1389—1390 |
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла 2011 Міжнародным годам лясоў (en) і Міжнародным годам хіміі (en).
Падзеі
Студзень
- 1 студзеня: Эстонія пераходзіць на еўра
- 1 студзеня: Дылма Русеф заступіла на пасаду прэзідэнта Бразіліі (першая жанчына-прэзідэнт у гісторыі краіны)
- 3 студзеня: Арнольд Шварцэнэгер пакінуў пасаду губернатара штата Каліфорнія (ЗША)
- 8 студзеня: У горадзе Тусан (ЗША) падчас выступлення перад выбаршчыкамі адбыўся замах на члена Палаты прадстаўнікоў ЗША ад штата Арызона Габрыэль Гіфардс, якая ў выніку была шпіталізавана з цяжкім раненнем галавы. Загінулі 6, параненыя 13 чалавек.
- 9—15 студзеня: Паўднёвы Судан праводзіць рэферэндум аб незалежнасці
- 10 студзеня: Ліанель Месі названы лепшым футбалістам свету 2010 года
- 14 студзеня: Дзяржаўны пераварот у Тунісе. Прэзідэнт Зін эль-Абідзін Бен Алі ўцёк за мяжу
- 15 студзеня: 10 год праекту Вікіпедыя
- 21 студзеня: Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- 24 студзеня: Выбух у аэрапорце Дамадзедава
- 27 студзеня: У Эрзуруме (Турцыя) пачынаюцца гульні Зімовай Універсіяды 2011
Люты
- 1 лютага: У Екацярынбургу адкрыты помнік Барысу Ельцыну
- 11 лютага: Прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак пакінуў сваю пасаду
- 15 лютага: Дэманстранты выйшлі на вуліцы горада Бенгазі, пачатак масавых выступленняў у Лівіі
- 24 лютага: Старт шатла «Дыскаверы» да МКС. Апошні палёт шатла «Дыскаверы»
- Люты: пачаў дзейнічаць сайт часопіса «Вясёлка»
Сакавік
- 11 сакавіка: Катастрафічнае землетрасенне ля берагоў Японіі выклікала цунамі. Аварыя на АЭС Фукусіма I.
- 18 сакавіка: Прынята Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1973, паводле якой забаронены ўсе палёты над Лівіяй
- 18 сакавіка: Антыўрадавыя акцыі пачаліся ў Сірыі
- 18 сакавіка: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «New Horizons» перасякае арбіту Урана пасля пяцігадовага падарожжа.
- 19 сакавіка: Міжнародная кааліцыя (ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Канада і Італія) пачала наносіць ракетныя ўдары па тэрыторыі Лівіі
- 31 сакавіка: НАТА прыняло камандаванне аперацыяй у Лівіі
Красавік


- 11 красавіка: Выбух у мінскім метрапалітэне.
- 12 красавіка: Дзень касманаўтыкі: 50-годдзе першага палёта чалавека ў космас.
- 15 красавіка: У Светлагорску адбылася III-ая навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні».
- 17 красавіка:
- У сталіцы Емена Сане салдаты расстралялі масавую антыўрадавую дэманстрацыю.
- Адбылася прэм’ера тэлесерыяла «Гульня тронаў» у ЗША.
- Сусветная прэм’ера фільма «Тор» прайшла ў Сіднеі.
- 24 красавіка: Вялікдзень у хрысціян.
- 26 красавіка: 25-годдзе Чарнобыльскай катастрофы.
- 29 красавіка: Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.
Май
- 10 мая: Еўрапейскі Саюз увёў эмбарга на постаўкі зброі Сірыі ў адказ на жорсткае падаўленне антыўрадавых пратэстаў у краіне
- 14 мая: Конкурс песні Еўрабачанне 2011, фінал
- 14 мая: Суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі за «арганізацыю масавых беспарадкаў»
- 18 мая: Дамінік Строс-Кан пакінуў пасаду дырэктара-распарадчыка МВФ
- 21 мая: Вывяржэнне ісландскага вулкана Грымсвотн
- 23 мая: Нацбанк Беларусі дэвальвіраваў беларускі рубель больш як на 50 %
- 26 мая: У Сербіі затрыманы Ратка Младзіч, які вышукваўся Гаагскім трыбуналам па абвінавачванні ў ваенных злачынствах
Чэрвень

- 7 чэрвеня: Акцыя «Стоп бензін!» у Мінску. Гл.далей Пратэсты ў Беларусі, 2011
- 20 чэрвеня: Авіякатастрофа пад Петразаводскам
- 27 чэрвеня: Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт М. Кадафі за арганізацыю забойстваў, затрыманняў і пазбаўлення волі паўсталых лівійцаў
Ліпень
- 1 ліпеня: Польшча прымае старшынства ў ЕС
- 8 ліпеня: Андрыс Бэрзіньш стаў прэзідэнтам Латвіі
- 9 ліпеня: Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасць ад Судана
- 14 ліпеня: Асвечаны касцёл Святога Юрыя ў в. Беліца (Лідскі раён)
- 22 ліпеня: Тэракты ў Нарвегіі
- Пачаліся Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі
Жнівень
- 5 жніўня: Прэм’ер-міністрам Тайланда абрана Інглак Чынават, яна стала першай у гісторыі краіны жанчынай на гэтай пасадзе.
- 21 жніўня: Лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі.
- 24 жніўня: Землетрасенне ў Перу.
- 28 жніўня: Ураган Айрын ударыў па Нью-Ёрку і прасунуўся да Вашынгтона.
Верасень
- 11 верасня: Пераможцам снукернага турніру Шанхай Мастэрс стаў англічанін Марк Сэлбі, які адолеў валійца Марка Уільямса ў фінальным матчы.
- 15 верасня: Парламенцкія выбары ў Даніі.
- 27 верасня: Усталяваны дыпламатычныя зносіны паміж Андорай і Беларуссю.
Кастрычнік
- 11 кастрычніка: Былы прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прысуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.
- 20 кастрычніка:
- Адкрыты помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве.
- Паводле афіцыйнага курса Нацбанка Беларусі долар ЗША ў адносінах да беларускага рубля падаражаў на 52 %.
- Здарылася катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне, паблізу беларуска-літоўскай граніцы, загінулі члены экіпажу верталёта і тэлежурналісты.
- 23 кастрычніка:
- Землетрасенне ў Турцыі выклікала разбурэнні і прывяло да гібелі людзей.
- Лівія абвешчана свабоднай ад рэжыму М. Кадафі.
- У Мінску прайшоў XI з’езд «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».
- 26 кастрычніка: Нацбанк Беларусі выпусціў дзве памятныя манеты, прысвечаныя М. Багдановічу.
- 27 кастрычніка: Перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Ірландыі атрымаў Майкл Хігінс.
- 31 кастрычніка:
- Афіцыйна завершана ваенная аперацыя сіл НАТА ў Лівіі.
- Паводле ацэнак ААН, насельніцтва Зямлі перасягнула колькасць 7 мільярдаў чалавек.
Лістапад
- 11 лістапада: Былы прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.
- 12 лістапада: Сільвіа Берлусконі пакінуў пасаду прэм’ер-міністра Італіі.
- 29 лістапада: Здарылася катастрофа Мі-24 пад Пружанамі.
Снежань
- 4 снежня: Парламенцкія выбары ў Расійскай Федэрацыі.
- 28 снежня: Заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.
- 31 снежня: Запланаваны вывад усіх войск ЗША з Ірака.
Памерлі
- 10 лютага: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік (нар. 31.3.1964)
- 11 лютага: Бу Карпелан, фінскі шведскамоўны пісьменнік (нар. 25.10.1926)
- 16 лютага: Юсцінас Марцінкявічус, літоўскі пісьменнік
- 28 лютага: Анні Жырардо, французская актрыса тэатра і кіно (нар. 25.10.1931)
- 10 сакавіка: Святлана Навумава, беларускі вучоны-палітолаг, паліттэхнолаг (нар. 29.2.1956)
- 10 сакавіка: Янка Сіпакоў, беларускі пісьменнік (нар. 15.1.1936)
- 13 сакавіка: Віталь Вульф, расійскі тэатразнаўца (нар. 23.5.1930)
- 17 сакавіка: Аляксандра Гесь, беларускі гісторык (1.2.1940)
- 21 сакавіка: Пайнтап Перкінс, амерыканскі джазавы піяніст (нар. 7.7.1913)
- 23 сакавіка: Элізабет Тэйлар, англа-амерыканская актрыса (нар. 27.2.1932)
- 29 сакавіка: Іван Лагвіновіч, беларускі паэт (нар. 16.1.1940)
- 30 сакавіка: Людміла Гурчанка, расійская актрыса тэатра і кіно
- 5 красавіка: Барух Бламберг, амерыканскі ўрач і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1976) (нар. 28.7.1925)
- 22 красавіка: Сяргей Лагун, беларускі цяжкаатлет
- 22 красавіка: Міхаіл Казакоў, расійскі, ізраільскі рэжысёр і акцёр
- 24 красавіка: Сацья Саі Баба, індыйскі гуру
- 27 мая: Джэф Конаўэй, амерыканскі акцёр (нар. 5.10.1950)
- 28 мая: Рамуальд Клім, савецкі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён у кіданні молата
- 29 мая: Сяргей Багапш, абхазскі дзяржаўны дзеяч
- 29 мая: Ферэнц Мадл, 2-і прэзідэнт Венгрыі
- 30 мая: Разалін Сасмэн Ялаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1977)
- 3 чэрвеня: Джэк Кеваркян, амерыканскі ўрач, прыхільнік эўтаназіі
- 4 чэрвеня: Лоўрэнс Іглбергер, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат
- 6 чэрвеня: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык (нар. 23.4.1934)
- 9 чэрвеня: Павел Місько, беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст (нар. 14.3.1931)
- 12 чэрвеня: Лора Зіскін, амерыканскі сцэнарыст (нар. 3.3.1950)
- 18 чэрвеня: Алена Бонэр, савецкі праваабаронца (нар. 15.2.1923)
- 23 чэрвеня: Пітэр Фальк, амерыканскі акцёр (нар. 16.9.1927)
- 25 чэрвеня: Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт (нар. 1936)
- 10 ліпеня: Ралан Пеці, французскі харэограф
- 21 ліпеня: Казімір Свёнтак, каталіцкі кардынал (нар. 21.10.1914)
- 23 ліпеня: Эмі Уайнхаус, брытанская спявачка (нар. 14.9.1983)
- 31 ліпеня: Ядвіга Грыгаровіч, беларускі вучоны ў галіне педагогікі, дзяржаўны дзеяч (нар. 24.8.1946)
- 2 жніўня: Барух Бенасераф, амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1980) (нар. 29.10.1920)
- 5 жніўня: Анджэй Лепер, польскі палітык
- 7 жніўня: Хары Холкеры, фінляндскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр
- 16 жніўня: Андрэй Баюк, славенскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр
- 20 жніўня: Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец (нар. 5.8.1947)
- 22 жніўня: Джон Гілберт Лейтан, канадскі палітык (нар. 18.7.1950)
- 24 жніўня: Аляксандр Станюта, беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік (нар. 1936)
- 7 верасня: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст (нар. 19.3.1990)
- 7 верасня: Руслан Салей, беларускі хакеіст (нар. 2.11.1974)
- 7 верасня: Надзея Траян, савецкая разведчыца
- 10 верасня: Кліф Робертсан, амерыканскі акцёр
- 26 верасня: Вангары Маатаі, кенійскі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру(2004)
- 29 верасня: Таццяна Ліёзнава, савецкі кінарэжысёр
- 30 верасня: Ральф Штэйнман, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011)
- 5 кастрычніка: Стыў Джобс, амерыканскі інжынер і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генеральны дырэктар карпарацыі Apple Inc. (нар. 24.2.1955)
- 17 кастрычніка: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржаўнага савета ГДР (нар. 8.5.1928)
- 20 кастрычніка: Муамар Кадафі, кіраўнік Лівіі (нар. 7.6.1942)
- 17 снежня: Сезарыя Эвара, спявачка
- 17 снежня: Кім Чэн Ір, кіраўнік Паўночнай Карэі (нар. 16.2.1941 або 1942)
- 18 снежня: Вацлаў Гавел, чэшскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Чэхіі і Чэхаславакіі (нар. 5.10.1936)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.