2017
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2017 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
2017 — невысакосны год.
Падзеі

Студзень

- 1 студзеня: Антоніу Гутэрыш заступіў на пасаду Генеральнага сакратара ААН
- 1 студзеня: Тэрарыстычная атака «Ісламскай дзяржавы» на начны клуб у Стамбуле (Турцыя) 39 чалавек загінула, больш за 60 паранена.
- 11 студзеня: Урачыстае адкрыццё Эльбскай філармоніі ў Гамбургу (Германія)
- 17 студзеня: Новым старшынёй Еўрапейскага парламента стаў італьянец Антоніа Таяні
- 20 студзеня: Дональд Трамп заступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША
Люты

- 1 лютага: Расійская Федэрацыя ўстанавіла пагранічную зону на мяжы з Рэспублікай Беларусь
- 17 лютага: «Марш абураных беларусаў» у Мінску, пачаліся пратэсты ў Беларусі
Сакавік
- 11 сакавіка: Матч за Суперкубак Беларусі па футболе 2017 завяршыўся перамогай ФК БАТЭ
- 25 сакавіка: Масавыя затрыманні і арышты адбыліся ў час акцыі, прысвечанай Дню Волі, у Мінску
Красавік
- 26 красавіка: Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 красавіка Міжнародным днём памяці пра Чарнобыльскую катастрофу
- 29 красавіка: У Турцыі заблакіраваны ўсе раздзелы Вікіпедыі
Май

- 1 мая: Марк Сэлбі перамог Джона Хігінса ў фінале чэмпіянату свету па снукеры і абараніў свой тытул, стаўшы трохразовым чэмпіёнам.
- 7 мая: Эмануэль Макрон атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі.
- 10 мая: Мун Джэін перамог на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай Карэі.
- 13 мая: На конкурсе «Еўрабачанне» ў Кіеве перамог партугальскі спявак Салвадор Сабрал з песняй «Amar Pelos Dois».
- 21 мая: Скончыўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2017, чэмпіёнам стала зборная Швецыі.
Чэрвень
- 5 чэрвеня: Чарнагорыя ўступіла ў НАТА
- 13 чэрвеня: Беларус Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў у час Еўрамайдана, стаў першым замежнікам, удастоеным звання Герой Украіны
Ліпень
- 9 ліпеня: Абвешчана пра вызваленне горада Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
- 15 ліпеня: У Мінску адкрыўся сёмы З’езд беларусаў свету.
- 31 ліпеня: Сталіцамі летніх Алімпійскіх гульняў 2024 і 2028 гадоў выбраны Парыж і Лос-Анджэлес, адпаведна.
Жнівень

- 3 жніўня: Бразільскі футбаліст Неймар перайшоў з «Барселоны» ў «Пары Сен-Жэрмен» за адступныя памерам 222 млн. еўра, гэты трансфер стаў найдаражэйшым у гісторыі.
- 21 жніўня: Адбылося сонечнае зацьменне, яго поўную фазу можна было бачыць на тэрытороыі ЗША.
- 22 жніўня: Чэмпіянат Кітая па снукеры 2017 выйграў бельгіец Лука Брэсэль.
- 24 жніўня: Беларус Генадзь Караткевіч чацвёрты раз перамог на Google Code Jam, міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні, якія праводзіць Google. Беларусы 5 гадоў запар перамагаюць на гэтым спаборніцтве.
Верасень
- 5 верасня: Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Закон «Аб адукацыі», якім вызначана, што мовай адукацыйнага працэсу будзе дзяржаўная мова.
- 15 верасня: Міжпланетная станцыя «Касіні-Гюйгенс» завяршыла сваю місію, згарэўшы ў атмасферы Сатурна.
- 20 верасня: Скончылася сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017» (пачалося 14 верасня)
- 24 верасня: Па выніках выбараў у бундэстаг увайшлі сем палітычных партый, а перамогу атрымаў блок ХДС/ХСС на чале з канцлерам Ангелай Меркель.
- 30 верасня: Старшынёй Партыі БНФ абраны Рыгор Кастусёў.
Кастрычнік
- 1 кастрычніка: На непрызнаным іспанскімі ўладамі рэферэндуме ў Каталоніі 90 % выказаліся за незалежнасць ад Іспаніі, яўка склала 42 %.
- 15 кастрычніка: На прэзідэнцкіх выбарах у Кыргызстане перамог Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў.
- 29 кастрычніка: Старшынёй Таварыства беларускай мовы абраная Алена Анісім.
- 31 кастрычніка: Літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 атрымаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы».
Лістапад
- 3 лістапада: Распачаўся 24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» (скончыўся 10 лістапада)
- 15 лістапада: Вайскоўцы абвясцілі пра кантроль над уладай у Зімбабвэ і адхіленнне ад спраў прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ.
- 15 лістапада: Прадстаўлены пераклад Новага Запавету на беларускую мову, зроблены членамі Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
- 15 лістапада: У Атлантычным акіяне знікла аргенцінская падводная лодка «Сан-Хуан» з 44 маракамі на борце.
- 22 лістапада: Былы камандзір узброеных сіл баснійскіх сербаў Ратка Младзіч прысуджаны Гаагскім трыбуналам па ваенных злачынствах у былой Югаславіі да пажыццёвага зняволення за генацыд.
- 24 лістапада: Саміт ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» адбыўся ў Бруселі.
- 24 лістапада: Пасля шэрагу дыскваліфікацый за парушэнне антыдопінгавых правіл каманда Расіі пазбавілася першага месца ў медальным заліку на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2014.
- 25 лістапада: Прадстаўлены пераклад Новага Запавету на беларускую мову, зроблены секцыяй па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
- 26 лістапада: Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 завяршыўся перамогай ФК БАТЭ.
- 27 лістапада: Спынены крымінальны пераслед усіх фігурантаў па справе «Белага легіёна».
- 27 лістапада: Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча стаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч за пераклад вершаў Шарля Бадлера.
- 29 лістапада: Першую асабістую гонку Кубка свету па біятлоне 2017/18 выйграла беларуска Надзея Скардзіна.
Снежань
- 6 снежня: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля.
- 8 снежня: Матэвуш Маравецкі прызначаны на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.
- 9 снежня: 30-я цырымонія прысуджэння Прэміі еўрапейскай кінаакадэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася ў Берліне.
- 9 снежня: Упершыню на Беларусі быў здабыты падчас палявання залацісты шакал (у ваколіцах вёскі Хабовічы Кобрынскага раёна).
- 12 снежня: Палесцінскі рух ХАМАС абвясціў трэцюю інтыфаду Ізраілю.
- 19 снежня: Найлепшым футбалістам Беларусі 2017 года прызнаны нападаючы ФК БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук.
- 21 снежня: Генеральная Асамблея ААН прагаласавала супраць прызнання Іерусаліма сталіцай Ізраіля.
- 21 снежня: На выбарах у парламент Каталоніі большасць атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна.
- 21 снежня: Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі.
- 26 снежня: Джордж Веа абраны прэзідэнтам Ліберыі.
Памерлі
- 7 студзеня: Марыу Суарыш — 17-ы прэзідэнт і 107-ы прэм’ер-міністр Партугаліі (нар. 7.12.1924).
- 7 студзеня: Антон Шукелойць — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША (нар. (19.7.1915).
- 8 студзеня: Джэймс Мэнчэм — першы прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў (нар. 11.8.1939)
- 8 студзеня: Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані — 4-ы прэзідэнт Ірана (нар. 25.8.1934).
- 15 студзеня: Алена Юр'еўна Пятросава — даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі
- 16 студзеня: Юджын Сернан — астранаўт
- 28 студзеня: Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч — беларускі эстрадны спявак
- 18 лютага: Чак Беры — амерыканскі музыкант, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу
- 13 сакавіка: Анры Кюэко — французскі мастак
- 26 сакавіка: Май Вольфавіч Данцыг — беларускі мастак
- 1 красавіка: Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка — рускі паэт
- 8 красавіка: Георгій Міхайлавіч Грэчка — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза
- 13 красавіка: Юрый Мікалаевіч Бохан — беларускі археолаг і гісторык
- 22 красавіка: Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй — беларускі музычны журналіст
- 7 мая: Алесь Рыбак — беларускі пісьменнік
- 8 мая: Мікола Якаўлевіч Аўрамчык — беларускі пісьменнік
- 16 мая: Арва Кукумягі — эстонскі кінаакцёр
- 22 мая: Віктар Давыдавіч Купрэйчык — беларускі шахматыст (нар. 3.3.1949)
- 29 мая: Мануэль Нар'ега — былы кіраўнік Панамы (нар. 11.2.1934)
- 16 чэрвеня: Гельмут Коль — былы канцлер Германіі (нар. 3.4.1930)
- 30 чэрвеня: Аляксандр Крывіцкі — беларускі мовазнавец (нар. 15.6.1927)
- 2 ліпеня: Сяргей Рассадзін — беларускі гісторык, археолаг (нар. 30.7.1958)
- 3 ліпеня: Паала Віладжа — італьянскі акцёр і рэжысёр
- 13 ліпеня: Лю Сяабо — кітайскі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 28.12.1955)
- 15 ліпеня: Марцін Ландау — амерыканскі акцёр
- 27 ліпеня: Сэм Шэпард — амерыканскі акцёр
- 31 ліпеня: Жанна Маро — французская актрыса (нар. 23.1.1928)
- 9 жніўня: Юры Весялкоўскі — беларускі эмігрант
- 30 жніўня: Марджары Бултан — эсперантамоўная паэтэса, празаік і драматург, эсперантолаг (нар. 7.5.1924)
- 24 верасня: Жызель Казадсю — французская актрыса
- 29 верасня: Дзмітрый Смольскі — беларускі кампазітар (нар. 25.7.1937)
- 9 кастрычніка: Жан Рашфор — французскі акцёр
- 29 кастрычніка: Георгій Паплаўскі — беларускі мастак
- 10 лістапада: Міхаіл Задорнаў — расійскі сатырык (нар. 21.7.1948)
- 29 лістапада: Іван Макаловіч — беларускі журналіст, літаратар, гісторык (нар. 20.9.1940)
- 4 снежня: Алі Абдула Салех — апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб’яднання (нар. 21.3.1942)
- 5 снежня: Міхай I — апошні кароль Румыніі (нар. 25.10.1921)
- 6 снежня: Джоні Халідэй — французскі спявак, кампазітар, акцёр
- 10 снежня: Іван Іванавіч Мацкевіч — беларускі акцёр
- 26 снежня: Фёдар Мікалаевіч Капуцкі — беларускі хімік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, былы ээктар БДУ (нар. 1930)
- 28 снежня: Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў — беларускі літаратуразнавец і крытык (нар. 1929)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.