2018
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2018 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
2018 — невысакосны год.
Падзеі

Студзень
- 2 студзеня: У Перу, недалёка ад Лімы, пры падзенні аўтобуса ў прорву загінулі 48 чалавек.
- 25 студзеня: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб садзейнічанні занятасці насельніцтва (у яго не ўвайшлі ўведзеныя раней нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў).
- 28 студзеня: Саўлі Нійнісцё перавыбраны на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі.
- 31 студзеня: Адбылося зацьменне Месяца.
Люты

- 4 лютага: Нікас Анастасіадзіс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр.
- 9 лютага: У Пхёнчхане ўрачыста адкрыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018.
- 11 лютага: Самалёт Ан-148 «Саратаўскіх авіяліній», які накіроўваўся з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ў Орск, пацярпеў крушэнне ў Падмаскоўі, на борце знаходзіўся 71 чалавек, усе яны загінулі.
- 15 лютага: Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасад міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях.
- 17 лютага: Прах беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл перапахаваны ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску[1].
- 18 лютага: Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі.
- 18 лютага: Беларускі тэнісіст Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар’еры.
- 21 лютага: Нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген выйграла 14-ы алімпійскі медаль і стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіяд.
- 22 лютага: Беларуская каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар’і Домрачавай выйграла залатыя медалі ў біятлоннай эстафеце на Алімпійскіх гульнях.
- 25 лютага: Скончыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 у карэйскім Пхёнчхане.
Сакавік

- 9 сакавіка: Беларуска Дар’я Домрачава атрымала 31-ю перамогу на этапах Кубка свету па біятлоне.
- 10 сакавіка: ФК «Дынама-Брэст» выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2018.
- 14 сакавіка: Ангела Меркель перавыбрана на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін.
- 16 сакавіка: Беласток і Гродна падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
- 17 сакавіка: Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй КНР на трэці тэрмін.
- 18 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары ў Расіі. Перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін.
- 25 сакавіка:
- Лаўрэатам Абелеўскай прэміі «за дальнабачную праграму, якая звязвае тэорыю прадстаўленняў з тэорыяй лікаў» стаў Роберт Ленглендс.
- Святочным канцэртам і мітынгам адзначаны Дзень Волі ў Мінску.
- Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве, загінулі 60 чалавек, з іх большасць — дзеці.
Красавік


- 3 красавіка: Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален аб’явіў пра завяршэнне спартыўнай кар’еры.
- 6 красавіка: Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе прыгаворана да 24 гадоў турмы ў выніку карупцыйнага скандалу.
- 6 красавіка
- Хакеісты гродзенскага «Нёмана» абаранілі тытул чэмпіёнаў Беларусі ў зкстралізе.
- Нарвежская лыжніца Марыт Б’ёрген аб’явіла пра завяршэнне спартыўнай кар’еры.
- 7 красавіка:
- У правінцыі Саскачэван (Канада) у выніку аварыі з удзелам аўтобуса загінулі 14 чалавек[2].
- ЗША, Францыя і Вялікабрытанія нанеслі серыю ракетных удараў па ўрадавых аб’ектах у Сірыі.
- 8 красавіка: У Японіі ўпершыню з Другой сусветнай вайны была адноўлена марская пяхота[3].
- 11 красавіка: Пры крушэнні ваенна-транспартнага самалёта Іл-76ТД у Алжыры загінулі 257 чалавек[4].
- 12 красавіка: Грамадзянская вайна ў Сірыі: Усходняя Гута перайшла пад кантроль войскаў Асада[5].
- 14 красавіка: Ракетныя ўдары кааліцыі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі па шэрагу ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў у Дамаску (Сірыя)[6]
- 19 красавіка
- Кіраўнік Дзяржаўнага савета Кубы Рауль Кастра сышоў у адстаўку. Новым кіраўніком краіны стаў Мігель Дыяс-Канель[7].
- Кароль Свазіленда Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну, дзяржава вярнулася да гістарычнай назвы — Эсваціні[8].
- 23 красавіка: У выніку пратэстаў у Арменіі прэм’ер-міністр Серж Саргсян падаў у адстаўку[9].
- 27 красавіка: Лідары КНДР і Рэспублікі Карэя Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін падпісалі дэкларацыю, у якой абвясцілі аб пачатку «эры міру» паміж краінамі[10].
Май


- 2 мая: Уладзімір Патупчык зняты з пасады міністра энергетыкі Беларусі за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнесу.
- 4 мая: Улады Гаваяў аб’явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэа.
- 7 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 2018 скончыўся перамогай валійца Марка Уільямса.
- 10 мая: Парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы тэрмін.
- 12 мая:
- Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрылі на тэрыторыі музея-сядзібы ва ўрочышчы Мерачоўшчына ля горада Косава.
- Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне»-2018 (Лісабон, Партугалія). Перамогу атрымала прадстаўніца Ізраіля Нета Барзілай з песняй «Toy».
- 15 мая:
- Адкрыццё Крымскага моста праз Керчанскі праліў.
- Аргенцінец Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама».
- 16 мая: Мадрыдскі «Атлетыка» трэці раз выйграў Лігу Еўропы па футболе.
- 18 мая: Кітаянка Цзюй Вэньцзюнь стала 17-й чэмпіёнкай свету па шахматах.
- 19 мая:
- Японскі фільм «Крамныя зладзеі» рэжысёра Хірокадзу Корээды ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю[11].
- У фінале Кубка Беларусі па футболе 2018 «Дынама-Брэст» атрымала перамогу над БАТЭ.
- 21 мая: Грамадзянская вайна ў Сірыі: у прыгарадах Дамаска знішчана апошняя апора тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Сталіца Сірыі ўпершыню з 2011 года апынулася па-за зонай баявых дзеянняў.
- 26 мая:
- Баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у дзясяты раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі.
- Мадрыдскі «Рэал» выйграў Лігу чэмпіёнаў УЕФА трэці раз запар.
Чэрвень
- 1 чэрвеня: У Гродне пачаўся XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур і ўрачыста адкрыты помнік Давыду Гарадзенскаму.
- 1 чэрвеня: Парламент Іспаніі пазбавіў Марыяна Рахоя пасады прэм’ер-міністра.
- 9 чэрвеня: Голдэн Стэйт Уорыярз другі раз запар і трэці раз за чатыры гады сталі чэмпіёнамі НБА.
- 14 чэрвеня: Стартаваў Чэмпіянат свету па футболе 2018 (Расія).
- 15 чэрвеня: выпушчана камп’ютарная і мабільная гульня Among Us.
- 24 чэрвеня: Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі: перамогу атрымалі дзеючы прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган i яго Партыя справядлівасці і развіцця.
Ліпень
- 1 ліпеня: Усеагульныя выбары ў Мексіцы. Былі абраны 500 дэпутатаў Кангрэсу, 128 членаў Сената і новы прэзідэнт Андрэс Мануэль Лопес Абрадор.
- 3 ліпеня: Паводка ў Японіі, больш за 400 загінулых і пацярпелых.
- 11 ліпеня: У Бруселі пачаўся саміт НАТА.
- 15 ліпеня: У фінале Чэмпіянату свету па футболе зборная Францыі атрымала перамогу над Харватыяй.
- 21 ліпеня: Пасля пагранічнага сутыкнення ізраільскія вайскоўцы атакавалі 60 аб’ектаў у Сектары Газа.
- 27 ліпеня: Самае працяглае ў XXI стагоддзі месяцавае зацьменне.
- 30 ліпеня: Прэзідэнцкія выбары ў Зімбабвэ, перамогу адтрымаў Эмерсан Мнангагва.
Жнівень
- 4 жніўня: Няўдалая спроба замаху на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура.
- 10 жніўня: У Бухарэсце ў ходзе масавай антыкарупцыйнай маніфестацыі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ. Пацярпела 440 чалавек.
- 12 жніўня: Расія, Іран, Азербайджан, Туркменія і Казахстан падпісалі Канвенцыю аб прававым статусе Каспійскага мора.
- 12 жніўня: У Берліне завяршыўся Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018.
Верасень
- 7 верасня: Канстанцінопальскі патрыярхат умяшаўся ў царкоўную сітуацыю на Украіне: патрыярх Варфаламей адправіў на Украіну дваіх экзархаў, дэ-факта запусціўшы працэс стварэння на Украіне аўтакефальнай царквы на аснове «Кіеўскага патрыярхата». РПЦ расцаніла гэтыя дзеянні як раскол Праваслаўнай царквы.
- 9 верасня:
- Адзіны дзень галасавання ў Расіі.
- Парламенцкія выбары ў Швецыі.
- 8 верасня: Мексіканскі фільм «Рым» рэжысёра Альфонса Куарона ўзнагароджаны прэміяй «Залаты леў» на Венецыянскім кінафестывалі[12].
- 15 верасня: Каманда з двух лётчыкаў завяршыла першы беларускі кругасветны пералёт.
- 17 верасня: Здарылася катастрофа Іл-20 у Сірыі.
- 30 верасня: Рэферэндум аб перайменаванні краіны ў Македоніі дзеля ўступлення ў Еўрапейскі Саюз і НАТА; у выніку, нягледзячы на пераважную колькасць тых, хто прагаласаваў за пагадненне (з тых, хто прыйшоў на ўчасткі), рэферэндум не адбыўся ў сувязі з нізкай яўкай.
Кастрычнік
- 4 кастрычніка: Ва Узброеных сілах Украіны зацверджана новае прывітанне «Слава Украіне» — «Героям Слава». Слова «таварыш» заменяць на «пан» і «пані».
- 5 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Дэніс Муквегэ з ДР Конга і Надзя Мурад з Ірака.
- 11 кастрычніка:
- Запуск пілатаванага касмічнага карабля Саюз МС-10 завяршыўся аварыйнай пасадкай, касманаўты Аляксей Аўчынін і Тайлер Хэйг былі эвакуяваны.
- Літаратурную прэмію Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Танцы над горадам».
- 15 кастрычніка: На праведзеным у Мінску пасяджэнні Свяшчэннага сінода РПЦ прынята рашэнне аб поўным разрыве еўхарыстычных зносін з Канстанцінопалем пасля прадастаўлення аўтакефаліі праваслаўнай царкве ва Украіне.
- 16 кастрычніка: Стартаваў 73-і сезон НБА.
- 17 кастрычніка:
- У выніку выбухаў і стральбы ў Керчанскім політэхнічным каледжы загінуў 21 чалавек.
- Лаўрэатам Букераўскай прэміі стала брытанская пісьменніца Анна Бёрнс за раман «Малочнік».
- 18 кастрычніка: Завяршыліся Летнія Юнацкія Алімпійскія гульні 2018 у Буэнас-Айрэсе.
- 19 кастрычніка: Падчас індуісцкага свята Дашара каля горада Амрытсар у індыйскім штаце Пенджаб у натоўп людзей урэзаўся цягнік. Загінула больш за 60 чалавек і каля 200 атрымалі раненні.
- 20 кастрычніка: Чэмпіёнам свету па валейболе сярод жанчын у Японіі ўпершыню стала зборная Сербіі.
- 28 кастрычніка: Ля вёскі Мікалаева (Іўеўскі раён) ў Нёмане быў выўлены і падняты човен-даўблёнка даўжынёй больш за 8 м і вагай 1,5 тоны.
Лістапад

- 4 лістапада: Рэферэндум аб незалежнасці Новай Каледоніі. Рэферэндум паказаў, што насельніцтва не жадае аддзяляцца ад Францыі.
- 11 лістапада:
- У Парыжы прайшлі памятныя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.
- У Варшаве прайшоў шматтысячны марш з нагоды 100-годдзя незалежнасці Польшчы.
- 18 лістапада: 100-годдзе незалежнасці Латвіі.
- 25 лістапада:
- Інцыдэнт у Керчанскім праліве, затрыманы караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны, што спрабавалі прайсці цераз Керчанскі праліў, які пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе знаходзіўся пад кантролем Расіі.
- Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне 2018» прайшоў на «Мінск-Арэне».
- 28 лістапада: другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі, перамогу атрымала Саламэ Зурабішвілі, якая стала першай у гісторыі Грузіі жанчынай на пасадзе прэзідэнта і разам з тым апошнім усенародна абраным прэзідэнтам Грузіі.
Снежань
- 3 снежня: Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон часова адхілены ад пасады.
- 15 снежня:
- У Сафійскім саборы Кіева прайшоў аб’яднаўчы сабор з удзелам Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ, а таксама Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, на якім абвясцілі аб стварэнні новай Праваслаўнай царквы Украіны, падкантрольнай Канстанцінопальскаму патрыярхату; УПЦ МП і Руская праваслаўная царква адмовіліся прызнаваць новаўтвораную царкву[13].
- 31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Севільі. Найлепшым фільмам названа кінадрама «Халодная вайна», пастаўленая польскім рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім.
- 22 снежня: цунамі ў Зондскім праліве, выкліканае вывяржэннем вулкана; 429 чалавек загінулі.
- 30 снежня: Усеагульныя прэзідэнцкія выбары ў ДР Конга, перамогу атрымаў кандыдат ад апазіцыі Фелікс Чысекеды.
Памерлі
- 3 студзеня: Людміла Барысаўна Яфімава, народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор
- 5 студзеня: Джон Янг, амерыканскі астранаўт (нар. 24.9.1930)
- 8 студзеня: Джордж Максвел Рычардс, прэзідэнт Трынідада і Табага (2003—2013)
- 15 студзеня: Далорэс О’Рыардан, ірландская спявачка, кампазітар
- 15 студзеня: Віктар Іванавіч Анпілаў, расійскі журналіст, палітычны дзеяч
- 17 студзеня: Уладзімір Сяргеевіч Улашчык, беларускі вучоны-медык
- 22 студзеня: Васіль Якавенка, беларускі празаік і публіцыст, грамадскі дзеяч (нар. 1936)
- 24 студзеня: Міхаіл Анемпадыстаў, беларускі мастак, паэт
- 28 студзеня: Нэлі Багуслаўская, беларуская эстрадная спявачка
- 1 лютага: Барыс Кіт, беларускі грамадскі дзеяч і навуковец (нар. 6.4.1910)
- 7 лютага: Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі
- 21 лютага: Аляксандр Шымкавяк, беларускі баскетбольны трэнер (нар. 1955)
- 2 сакавіка: Георгій Васілевіч Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык
- 3 сакавіка: Валянціна Пятроўна Лемцюгова, беларускі мовазнавец
- 9 сакавіка: Валянцін Уладзіміравіч Вялічка, беларускі дыпламат
- 12 сакавіка: Алег Паўлавіч Табакоў, расійскі акцёр і рэжысёр
- 14 сакавіка: Стывен Уільям Хокінг, англійскі фізік-тэарэтык
- 24 сакавіка: Ліз Асіа, швейцарская спявачка
- 6 красавіка: Аляксандр Курловіч, беларускі цяжкаатлет
- 8 красавіка: Лейла Абашыдзэ, грузінская кінаактрыса, народная артыстка Грузіі (1965)[14].
- 13 красавіка: Мілаш Форман, чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст[15].
- 15 красавіка: Міхаіл Ільіч Цэйцін, беларускі трэнер і выкладчык, заслужаны трэнер СССР і Рэспублікі Беларусь[16].
- 17 красавіка: Барбара Буш, жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша старэйшага, маці 43-га прэзідэнта Джорджа Буша малодшага і 43-га губернатара Флорыды Джэба Буша[17].
- Не пазней 20 красавіка: Тым Берглінг, больш вядомы як Avicii, шведскі дыджэй[18].
- 24 красавіка: Іван Васільевіч Гайшун, беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1992), акадэмік (1991) НАН Беларусі[19].
- 7 мая: Міхаіл Юр’евіч Герман, савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, пісьменнік
- 15 мая: Рэйман Уілсан, брытанскі футбаліст, гулец зборнай Англіі, чэмпіён свету 1966 года[20].
- 17 мая: Рычард Пайпс, польскі і амерыканскі гісторык (нар. 1923)
- 22 мая: Віктар Піскароў, міністр унутраных спраў БССР
- 23 мая: Філіп Рот, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі
- 28 мая: Арсень Ліс, беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, літаратар (нар. 1934)
- 2 чэрвеня: Віктар Іванавіч Бялевіч, беларускі баскетбольны трэнер
- 6 чэрвеня: Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазітар (нар. 1946)
- 6 чэрвеня: Кіра Георгіеўна Муратава, украінскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыстка і актрыса (нар. 1934)[21]
- 8 чэрвеня: Міхась Мушынскі, беларускі крытык, літаратуразнавец
- 10 чэрвеня: Авенір Вайнштэйн, беларускі джазмен і кампазітар[22].
- 13 чэрвеня: Іосіф Віктаравіч Залуцкі, беларускі вучоны-анколаг.
- 14 чэрвеня: Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін, савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст[23].
- 26 чэрвеня: Алесь Зайка, беларускі краязнавец
- 28 чэрвеня: Крысцінэ Нёстлінгер, аўстрыйская пісьменніца
- 3 ліпеня: Робі Мюлер, нідэрландскі кінааператар
- 10 ліпеня: Мікалай Іванавіч Дземянцей, беларускі савецкі палітычны дзеяч
- 19 ліпеня: Іван Іванавіч Савосцікаў, беларускі футбаліст і трэнер[24].
- 19 ліпеня: Дзяніс Юр’евіч Тэн, казахстанскі фігурыст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы[25].
- 27 ліпеня: Уладзімір Мікалаевіч Вайновіч, расійскі празаік, паэт і драматург[26].
- 4 жніўня: Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч, беларускі рок-музыкант, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel»[27].
- 7 жніўня: Антон Лемдэн, аўстрыйскі мастак
- 14 жніўня: Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка, беларускі акцёр, Народны артыст Беларусі[28].
- 14 жніўня: Эдуард Мікалаевіч Успенскі, савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы[29].
- 15 жніўня: Хведар Нюнька, беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве[30].
- 16 жніўня: Арэта Франклін, амерыканская спявачка ў стылях рытм-энд-блюз, соўл і госпел
- 16 жніўня: Атал Біхары Ваджпаі, індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 11-ы і 14-ы прэм’ер-міністр Індыі[31].
- 18 жніўня: Кофі Анан, ганскі дыпламат, Генеральны сакратар ААН (1997—2006), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру[32].
- 21 жніўня: Іосіф Робертавіч Варановіч, беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, адзін з заснавальнікаў беларускай школы траўматалогіі і артапедыі, дырэктар БелНДІ траўматалогіі і артапедыі (1972—1993)[33].
- 23 жніўня: Алесь Ліпай, беларускі журналіст і паэт, заснавальнік агенцтва навін БелаПАН[34].
- 25 жніўня: Джон Сідні Мак-Кейн, амерыканскі палітык, кандыдат у прэзідэнты ЗША 2008 г.[35]
- 30 жніўня: Іосіф Давыдавіч Кабзон, савецкі і расійскі эстрадны спявак, Народны артыст СССР (1987)[36].
- 31 жніўня: Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка, ваенны і дзяржаўны дзеяч непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі[37].
- 11 верасня: Васіль Сцяпанавіч Казакоў, першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі[38]).
- 21 верасня: Чан Дай Куанг, Прэзідэнт В’етнама (2016—2018)[39].
- 22 верасня: Анатоль Анатолевіч Капскі, беларускі бізнесмен і спартыўны дзеяч[40].
- 1 кастрычніка: Шарль Азнавур, французскі спявак, музыкант, акцёр, пісьменнік[41]
- 2 кастрычніка: Раман Андрэевіч Карцаў, савецкі і расійскі акцёр эстрады, тэатра і кіно[42].
- 2 кастрычніка: Джамаль Хашогі, журналіст, аглядальнік і пісьменнік з Саудаўскай Аравіі[43].
- 6 кастрычніка: Мансерат Кабалье, іспанская оперная спявачка (сапрана)[44].
- 22 кастрычніка: Фёдар Данілавіч Клімчук, беларускі мовазнавец-дыялектолаг, гісторык[45].
- 26 кастрычніка: Мікалай Пятровіч Карачанцаў, савецкі і расійскі акцёр[46].
- 1 лістапада: Юрый Нарайравіч Варданян, савецкі цяжкаатлетык, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980), заслужаны майстар спорту СССР (1977), бацька Норыка Варданяна[47].
- 4 лістапада: Кацярына Віктараўна Гандзюк, украінская палітычная і грамадская дзяячка; наступствы тэракта[48].
- 9 лістапада: Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка, беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст[49].
- 12 лістапада: Стэн Лі, амерыканскі пісьменнік, акцёр, прадзюсар, тэлевядучы, сцэнарыст, рэдактар і стваральнік мноства натуралістычных персанажаў коміксаў[50].
- 12 лістапада: Ігар Міхайлавіч Лучанок, беларускі кампазітар і педагог, народны артыст Беларусі (1982) і СССР (1987)[51].
- 17 лістапада: Яўген Віктаравіч Осін, расійскі эстрадны спявак і кампазітар[52].
- 18 лістапада: Уладзімір Іванавіч Журавель, беларускі футбаліст (абаронца), трэнер[53].
- 30 лістапада: Джордж Герберт Уокер Буш, 41-ы прэзідэнт ЗША (1989—1993)[54].
- 1 снежня: Аляксандр Міхайлавіч Абрамовіч, беларускі юрыст, дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук[55].
- 3 снежня: Андрэй Рыгоравіч Бітаў, расійскі пісьменнік. Лічыцца адным з пачынальнікаў постмадэрнізму ў рускай літаратуры.
- 19 снежня: Кім Дзмітрыевіч Цесакоў, беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь[56].
Зноскі
- ↑ У Менску перапахавалі прах Магдалены Радзівіл . Радыё Свабода. Праверана 17 лютага 2018.
- ↑ У Канадзе ў выніку аварыі з удзелам аўтобуса загінулі 14 чалавек. Інтэрфакс. Праверана 16 красавіка 2018.
- ↑ / В Японії відновили морську піхоту. mil.in.ua. Український мілітарний портал (17 красавіка 2018). Праверана 17 красавіка 2018. (укр.)
- ↑ Пры крушэнні самалёта ў Алжыры загінулі 257 чалавек. БелТА (11 красавіка 2018).
- ↑ Усходняя Гута перайшла пад кантроль войскаў Асада (руск.). korrespondent.net. Праверана 17 красавіка 2018.
- ↑ Ракетный удар США по Сирии (руск.)
- ↑ Новым лидером Кубы стал Мигель Диас-Канель (руск.). РИА Новости (19 красавіка 2018).
- ↑ Кароль Свазіленда перайменаваў краіну. БелТА (20 красавіка 2018).
- ↑ Վարչապետ Սերժ Սարգսյանի հայտարարությունը - Մամլո հաղորդագրություններ - Լրատվություն - Հայաստանի Հանրապետության վարչապետ (арм.). www.primeminister.am. Праверана 24 красавіка 2018.
- ↑ КНДР і Рэспубліка Карэя дамовіліся пакласці канец вайне і пазбавіць паўвостраў ад ядзернай зброі. BBC (27 красавіка 2018). Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ Nancy Tartaglione. Cannes Winners: ‘Shoplifters’ Takes Palme D’Or; Spike Lee’s ‘BlacKkKlansman’ Is Grand Prize – Full List (англ.). Сайт «Deadline». «Deadline» (19 мая 2018). Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ Official Awards of the 75th Venice Film Festival (англ.). «La Biennale di Venezia» (8 верасня 2018). Праверана 9 верасня 2018.
- ↑ УПЦ отказалась признать созданную на «объединительном соборе» церковь (руск.). РИА Новости (16 снежня 2018).
- ↑ Памерла легендарная савецкая і грузінская актрыса Лэйла Абашыдзэ. Звязда (9 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021.
- ↑ Памёр Мілаш Форман — рэжысёр фільма «Палёт над гняздом зязюлі». Радыё Свабода (14 красавіка 2018).
- ↑ Памёр вядомы трэнер і выкладчык Міхаіл Цэйцін. Радыё Свабода (15 красавіка 2018).
- ↑ Памерла Барбара Буш, жонка 41-га прэзідэнта ЗША і маці 43-га. Радыё Свабода (18 красавіка 2018).
- ↑ Мегапапулярны шведскі дыджэй Avicii памёр у 28 гадоў. Наша Ніва (20 красавіка 2018).
- ↑ Умер академик Иван Васильевич Гайшун (руск.)
- ↑ Памёр Рэйман Уілсан (руск.)
- ↑ Памерла рэжысёр Кіра Муратава. Наша Ніва (7 чэрвеня 2018).
- ↑ Памёр вядомы беларускі джазмен і кампазітар Авенір Вайнштэйн. Еўрарадыё (11 чэрвеня 2018).
- ↑ Памёр савецкі і расійскі рэжысёр Станіслаў Гаварухін. Радыё Свабода (14 чэрвеня 2018).
- ↑ Памёр футбольны трэнер Іван Савосцікаў. Наша Ніва (20 ліпеня 2018).
- ↑ Фігурыста-чэмпіёна Дзяніса Тэна ў Казахстане забілі нажом. Радыё Свабода (19 ліпеня 2018).
- ↑ Памёр Уладзімір Вайновіч(недаступная спасылка). Звязда (28 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2018.
- ↑ Памёр спявак Аляксандр Кулінковіч. Радыё Свабода (4 жніўня 2018).
- ↑ «Быў чалавекам Тэатра». Памёр акцёр Мікалай Кірычэнка. Радыё Свабода (14 жніўня 2018).
- ↑ Умер детский писатель Эдуард Успенский (руск.). Intex-press (15 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020.
- ↑ Памёр Хведар Нюнька, шматгадовы лідар беларусаў Літвы. Радыё Свабода (15 жніўня 2018).
- ↑ Atal Bihari Vajpayee funeral will be held at 4pm on Friday (англ.)
- ↑ Памёр Кофі Анан. Наша Ніва (18 жніўня 2018).
- ↑ Памёр заснавальнік беларускай школы траўматалогіі і артапедыі Іосіф Варановіч. Радыё Свабода (21 жніўня 2018).
- ↑ Раптоўна памёр заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай(недаступная спасылка). БелаПАН (23 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Памёр амерыканскі палітык Джон Мак-Кейн. Радыё Свабода (26 жніўня 2018).
- ↑ Памёр спявак і палітык Іосіф Кабзон. Радыё Свабода (30 жніўня 2018).
- ↑ У Данецку забіты лідар ДНР. Польскае Радыё (1 верасня 2018).
- ↑ Умер первый министр здравоохранения независимой Беларуси Василий Казаков (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 11.09.2018.
- ↑ Раптоўна памёр прэзідэнт В’етнама Чан Дай Куанг. Радыё Свабода (21 верасня 2018).
- ↑ Памёр старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі. Радыё Свабода (22 верасня 2018).
- ↑ Памёр Шарль Азнавур — адзін з найпапулярнейшых спевакоў ХХ стагоддзя. Радыё Свабода (1 кастрычніка 2018).
- ↑ Памёр артыст эстрады Раман Карцаў(недаступная спасылка). Звязда (2 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018.
- ↑ Цела забітага журналіста Хашогі знайшлі ў рэзідэнцыі саудаўскага генконсула ў Стамбуле. Наша Ніва (23 кастрычніка 2018).
- ↑ У Барселоне памерла спявачка Мансерат Кабалье. Радыё Свабода (6 кастрычніка 2018).
- ↑ Памёр чалавек, які пераклаў Новы Запавет на заходнепалескі дыялект. Радыё Свабода (22 кастрычніка 2018).
- ↑ Памёр расійскі акцёр Мікалай Карачанцаў, які праславіў Белыя Росы. Радыё Свабода (26 кастрычніка 2018).
- ↑ Не стало легендарного армянского тяжелоатлета Юрия Варданяна (руск.)
- ↑ Убийство Екатерины Гандзюк: Все интересные факты (руск.)
- ↑ Памёр пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка. Радыё Свабода (10 лістапада 2018).
- ↑ Памёр стваральнік персанажаў Marvel Стэн Лі(недаступная спасылка). Звязда (13 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2022. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ Памёр кампазітар Ігар Лучанок(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (13 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ Памёр спявак Яўген Осін(недаступная спасылка). Звязда (17 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018.
- ↑ Памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Уладзімір Журавель(недаступная спасылка). Звязда (18 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2018. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ Памёр былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Яму было 94 гады. Радыё Свабода (1 снежня 2018).
- ↑ Памёр адзін з папярэднікаў Ярмошынай у кіраўніцтве ЦВК Беларусі. Еўрарадыё (3 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2018.
- ↑ Ушел из жизни известный белорусский композитор Ким Тесаков (руск.). Минск-Новости (20 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.