Time

Time
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: Time[1]
Тып часопіс, news magazine[d], анлайн-часопіс[d] і сайт
Заснавальнік Briton Hadden і Henry Luce
Уладальнік Марк Бэніёф[d]
Выдавец Time Inc. (частка Time Warner)
Краіна
Рэдактар Nancy Gibbs[d]
Галоўны рэдактар Edward Felsenthal[d]
Заснавана 3 сакавіка 1923
Тэматыка навіны
Мова англійская
Перыядычнасць штотыднёвік
Галоўны офіс
ISSN 0040-781X
Вэб-сайт time.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Тайм» (ад англ.: Time — «Час»; гандлёвая марка па-англійску пішацца вялікімі літарамі: TIME) — амерыканскі штотыднёвы часопіс са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. Пры тыражы каля 3,4 млн экз.[2] у 2007 годзе з'яўляецца найпапулярнейшым часопісам у ЗША.

Гісторыя

Вокладка самага першага нумара часопіса

Першы выпуск часопіса паступіў у продаж 3 сакавіка 1923 года. Ідэя стварэння газеты Time прыйшла ў галаву Генры Льюсу (Henry Luce) і Брайтану Хэдэну (Briton Haden) падчас сходу ў рэзідэнцыі тайнага таварыства студэнтаў Ельскага ўніверсітэта «Чэрап і косці».[3]

Гэта быў першы ў свеце навінавы штотыднёвік. Праз дзесяць гадоў у яго з'явіўся канкурэнт — «Newsweek». Да смерці Льюса ў 1967 годзе часопіс адлюстроўваў яго ўмерана кансерватыўныя погляды.

Фірменны фармат часопіса прадугледжваў некалькі дзясяткаў артыкулаў, якія ў сціслай форме рэзюмавалі найбольш важныя тэмы тыдня ў вобласці ўнутранай і замежнай палітыкі, бізнесу, адукацыі, навукі, медыцыны, права, рэлігіі, спорту, кнігавыдаўніцтва і мастацтва.

Сучасны «Тайм» з'яўляецца ядром найвялікшага ў свеце холдынга ў вобласці сродкаў масавай інфармацыі і шоу-бізнесу — Time Warner. Апроч амерыканскай, выпускаюцца еўрапейская (Лондан), азіяцкая (Ганконг) і аўстралійская (Сідней) версіі часопіса.

Чалавек года

Традыцыйна часопіс Time называе ў апошнім снежаньскім нумары імя «чалавека года». Гэтая намінацыя прысуджаецца з 1927 года, калі гэтым званнем уганаравалі лётчыка Чарльза Ліндберга, які упершыню ў гісторыі сам адзін пераляцеў Атлантыку.

Персону года выбірае выключна выканаўчы рэдактар. У розныя гады Чалавекам года станавіліся Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Джордж Буш, Міхаіл Гарбачоў (двойчы — у 1987 і 1989 гадах), абстрактны Амерыканскі салдат, а таксама карыстальнік Інтэрнэту. У 2010 годзе заснавальнік і галава кампаніі Facebook Марк Цукерберг. У 2011 годзе Чалавекам года зноў абралі зборны вобраз: «пратэстоўца» («мяцежнік»).

100 асоб года

Пачынаючы з 1999 часопіс публікуе таксама «Time 100» — спіс ста найбольш уплывовых людзей года. Спіс выбіраецца камісіяй вучоных.

100 асоб XX стагоддзя

У чэрвені 1999 быў апублікаваны спіс найбольш значных XX стагоддзя: «Time 100: Героі і куміры 20-га стагоддзя». Кандыдатаў адбірала камісія амерыканскіх гісторыкаў, журналістаў і палітыкаў. У снежаньскім выпуску 1999 быў названы чалавек стагоддзя па версіі Time, ім стаў Альберт Эйнштэйн.

Зноскі

Спасылкі

  • time.com (англ.) — афіцыйны сайт

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.