Raspberry Pi
| Raspberry Pi | |
|---|---|
| | |
| Канфігурацыя | |
| Апаратная платформа | ARM11 [ARMv6] |
| АС | Raspberry Pi OS (Debian), Fedora, Arch Linux, Gentoo, RISC OS, Android, Firefox OS, NetBSD, FreeBSD, Slackware, Tiny Core Linux |
| Кошт | $ 25 (мадэль A), $ 35 (мадэль B і B+) |
| Тып | аднаплатны камп'ютар |
| Форм-фактар | нестандартны |
| Распрацоўнік | Raspberry Pi Foundation |
| Дзяржава |
|
| Год выпуску | 2012 |
| Аператыўная памяць | 256 (Model A), 512 (Model B), 1024 (Model B+)Мб, інтэгравана ў CPU (частка рэзервавана відэакарткай) |
| Пастаянная памяць | флэш картка MMC |
| Аўдыё падсістэма | інтэгравана ў CPU |
| Электрасілкаванне | microUSB, 5В, не менш за 700 мА |
| Перыферыя | у камплекце адсутнічае |
| Інтэрфейсы | HDMI, USB, відэа RCA, Stereo Jack 3.5 мм, Ethernet, UART, GPIO, JTAG, SPI, I2C, DSI, CSI |
| Запамінальная прылада | карка памяці SD, MMC, microSD (у мадэлі B+) |
| Вага | 45 г |
| Памер | 85,6 × 53,98×17 мм |
| Цэнтральны працэсар | |
| Распрацоўшчык CPU | Broadcom |
| Мадэль CPU | BCM2835 |
| Тактавая частата CPU | 700 МГц («разагнаны» да 1ГГц) |
| Відэа падсістэма | |
| Распрацоўшчык GPU | Broadcom |
| Мадэль GPU | VideoCore IV |

Raspberry Pi (['rɑːzbərɪ paɪ]?) — аднаплатны камп'ютар памерам з банкаўскую картку (памеры датычацца толькі друкаванай платы), першапачатковы распрацаваны як бюджэтная сістэма для навучання інфарматыцы. Пазней атрымаў нашмат болей шырокае ўжыванне і папулярнасць, чым чакалі яго аўтары. Выпускаецца ў трох версіях: «A» (256 Мб АЗП), коштам $ 25, «B» ($ 35, з ethernet, 512 Мб АЗП) і «B+» (ужо 1 Гб памяці, 1ГГц 4-ядравы працэсар). Распрацоўваецца Raspberry Pi Foundation.
Гісторыя
У траўні 2011 года Дэвід Брэбэн прэзентаваў першы канцэпт Raspberry Pi памерам з USB-флэш-носьбіт.
У канцы ліпеня 2011 года была закончана і адпраўлена ў вытворчасць альфа-версія платы, а ўжо 12 жніўня Raspberry Pi Foundation атрымаў першую партыю прылад. Альфа-версія камп'ютара мела некаторыя тэставыя функцыі і дарагія дэталі, якія прыбралі з фінальнай версіі. Таксама канечная версія на 20 % менш і складаецца з чатырох пластоў, а не з шасці.
10 студзеня 2012 года кампанія аб'явіла аб пачатку вытворчасці першай партыі[1] з 10 тысяч плат мадэлі «B»[2].
29 лютага 2012 года пачаўся продаж плат мадэлі «B»[3].
16 ліпеня 2012 года распрацоўшчыкі праекта паведамілі аб скасаванні абмежаванняў на замову прылад Raspberry Pi «B».
14 снежня 2012 года Raspberry Pi «A» запушчаны ў вытворчасць.
Знешні выгляд
Камп'ютар распаўсюджваецца цалкам сабраным на чатырохпластовай друкаванай плаце памерам з банкаўскую картку. Корпус у камплект пастаўкі не ўваходзіць. Можна замовіць як корпус асобна, так і прыладу з корпусам і без яго.
Тэхнічныя падрабязнасці
Raspberry Pi выпускаецца у дзвюх варыяцыях: мадэль «A» і мадэль «B». Першыя дзве версіі абсталяваны ARM11 працэсарам Broadcom BCM2835 з тактавай частатой 700 МГц і модулем аператыўнай памяці на 256МБ/512МБ, змешчаным тэхналогіяй «Package_on_package» непасрэдна на працэсары. Мадэль «B+» абсталявана чатырохядравым працэсарам ARM Cortex-A7 з частатой 900 МГц. Мадэль «A» абсталявана адным USB 2.0 портам, мадэль «B» — двума, у мадэлі «B+» іх чатыры. Таксама пачынаючы з мадэлі «B» прысутнічае порт Ethernet. Акрамя асноўнага ядра, BCM2835 змяшчае графічнае ядро з падтрымкай OpenGL ES 2.0, апаратнага паскарэння і FullHD-відэа і DSP-ядро. Адной з асаблівасцяў з'яўляецца адсутнасць гадзінніка рэальнага часу.
Вывад відэасігналу магчыма праз кампазітны раздым RCA альбо праз лічбавы HDMI-інтэрфейс. У мадэлі «B+» вывад аналагавага відэа і аўдыё сумашчаны ў чатырохвывадны 3.5мм TRRS раздым. Каранёвая файлавая сістэма, вобраз ядра і файлы карыстальніка змяшчаюцца на картцы памяці SD, MMC альбо SDIO.
Характарыстыкі
| Model A | Model B | Model B+ | |
|---|---|---|---|
| Прагнозны кошт: | US$25 (GBP £16) | US$35 (GBP £22) | |
| SoC: | BCM2835 | ||
| CPU: | 700 MHz ARM | 900 MHz ARM | |
| GPU: | Broadcom VideoCore IV,[4] OpenGL ES 2.0, 1080p30 H.264 high-profile decode | ||
| Памяць (SDRAM): | 256 MB | 512 MB | 1024 MB |
| USB 2.0 парты: | 1 | 2 (via integrated hub) | 4 |
| Відэа выхад: | Composite, HDMI | ||
| Аўдыё выхад: | 3.5 mm jack, HDMI | ||
| On-board storage: | SD/MMC/SDIO memory card slot | MicroSD memory card slot | |
| On-board network: | None | 10/100 wired Ethernet | |
| Low-level peripherals: | Up to 16 GPIO pins, SPI, I²C, UART[4] | 17 x [GPIO] | |
| Real-time clock: | None | ||
| Патрэбнае сілкаванне: | 500mA, (2.5 W) | 700mA, (3.5 W) | 600 mA (3.0 W) |
| Крыніца сілкавання: | 5V micro USB | ||
| Праграмнае забеспячэнне: | Debian GNU/Linux, Fedora, Arch Linux[5] | ||
| ПЗ, якое падтрымліваецца: | Other FLOSS software (Iceweasel, KOffice, Python), RISC OS (shared source) | ||
Праграмнае забеспячэнне
Raspberry Pi працуе пад кіраваннем Windows CE[6] альбо свабодных аперацыйных сістэм Debian, Fedora, Gentoo[7], Arch Linux[8], RISC OS, AROS[9] ці FreeBSD. Акрамя таго, у базавую пастаўку ўключаны браўзер Iceweasel, офісны пакет KOffice і інтэрпрэтатар мовы Python. Таксама распрацавана АС Raspberry Pi OS, заснаваная на Debian і аптымізаваная пад Raspberry Pi[10]. Аперацыйная сістэма для пэнтэсту Kali Linux, таксама існуе ў версіі для ARM, у прыватнасці, на афіцыйным сайце даступна версія для Raspberry Pi. Для мадэлі B+ заяўлена падтрымка Windows 10.
Узнагароды
- 27 кастрычніка 2011 года Raspberry Pi стаў пераможцам у намінацыі «Hardware Design» на ARM TechCon 2011[11]
Зноскі
- ↑ We've started manufacture!(англ.). Raspberry Pi Foundation. 10 студзеня 2012 года. Архівавана з арыгінала 10 лютага 2012. Праверана 2012-03-09.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 12 мая 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 12 мая 2014. - ↑ Two things you thought you weren't going to get: a manufacturing date and an SoC datasheet(англ.). Raspberry Pi Foundation. 6 лютага 2012 года. Архівавана з арыгінала 31 сакавіка 2014. Праверана 2012-03-09.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 12 мая 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 12 мая 2014. - ↑ Сообщение о поступлении в продажу 29 февраля 2012 года(руск.). Linux.org.ru. 29 лютага 2012 года. Праверана 2012-02-29.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ а б Q&A with our hardware team(недаступная спасылка). Raspberry Pi Foundation. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 20 верасня 2011.
- ↑ FAQs. Raspberry Pi. — «What Linux distros will be supported at launch? Debian, Fedora and ArchLinux will be supported from the start.» Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 3 лістапада 2011.
- ↑ Windows Embedded Compact BSP for Raspberry Pi — https://ceonpi.codeplex.com/ Архівавана 18 мая 2014.
- ↑ Raspberry Pi running Gentoo
- ↑ [1] Архівавана 19 снежня 2014. http://archlinuxarm.org/platforms/armv6/raspberry-pi#qt-platform_tabs-ui-tabs2 Архівавана 19 снежня 2014.
- ↑ .AROS at AmiWest 2012 Архівавана 3 красавіка 2014.
- ↑ Raspbian
- ↑ .We won an award! (англ.)(недаступная спасылка). Raspberry Pi Foundation (28 кастрычніка 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 30 кастрычніка 2011.
Спасылкі
- raspberrypi.org — афіцыйны сайт
- Русскоязычный блог о Raspberry Pi Архівавана 26 лютага 2014.
- Raspberry Pi в робототехнике Архівавана 24 лютага 2014.
- Cubieboard — Амаль аналаг большы памерамі але і мацнейшы
- эмулятар Raspberry Pi для Windows на базе QEMU
- Gentoo дыстрыбутыў інструкцыя для сборкі і stage4 для Gentoo (en)
- Getting Started with Java® SE Embedded on the Raspberry Pi — артыкул на Oracle Technology Network
- Book for Beginner Кніга для пачаткоўцаў
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.