Windows 10
| Windows 10 | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | Microsoft Corporation |
| Сямейства АС | Windows |
| Заснавана на | Windows 8.1 |
| Першы выпуск | 29 ліпеня 2015 |
| Апошняя версія | Windows 10 Pro 10240 — 29 ліпеня 2015 |
| Падтрымлівае мовы | арабская, балгарская, кітайская, чэшская, дацкая мова, нямецкая, грэчаская мова, брытанскі варыянт англійскай мовы[d], амерыканскі варыянт англійскай мовы, іспанская, Mexican Spanish[d], эстонская мова, фінская мова, французская, Canadian French[d], іўрыт, харвацкая мова, венгерская, італьянская мова, японская мова, карэйская, літоўская мова, латышская, нарвежская мова, Фламандскія дыялекты, польская, партугальская мова, румынская, руская, славацкая, славенская мова, сербская мова, шведская мова, тайская мова, турэцкая мова, украінская і некалькі моў[d] |
| Падтрымлівае платформы | ARM[d], IA-32[d] і x86_64[d] |
| Тып ядра | Гібрыднае ядро |
| Інтэрфейс | Windows Metro |
| Ліцэнзія | Microsoft EULA |
| Стан | Актуальны |
| Вэб-сайт | Windows 10 - дамашняя старонка (руск.) |
Windows 10 — аперацыйная сістэма для персанальных камп'ютараў, якая распрацоўваецца карпарацыяй Microsoft у рамках сямейства Windows NT. Пасля Windows 8 сістэма атрымала нумар 10, абыходзячы 9. Сярод найбольш прыкметных вонкавых змяненняў значыцца вяртанне звыклага меню «Пуск», функцыя віртуальных працоўных сталоў і праца праграм Windows 8 у аконным рэжыме. Першая версія Windows 10 (build 9841) была выпушчаная 30 верасня 2014 года (для карпаратыўных кліентаў) і 1 кастрычніка 2014 года (для ўсіх астатніх). На прэс-брыфінгу 21 студзеня была анансаваная новая зборка, выпушчаная 23 студзеня. Рэліз Windows 10 адбыўся 29 ліпеня 2015 года ў 190 краінах і на 111 мовах. Выпуск Windows 10 плануюць правесці ў некалькі этапаў. Windows 10 будзе апошняй скрынкавай версіяй Windows, усе наступныя версіі будуць распаўсюджвацца выключна ў лічбавым выглядзе. На працягу першага года пасля выхаду сістэмы карыстальнікі змогуць бясплатна абнавіцца да Windows 10 на любой прыладзе пад кіраваннем афіцыйных версій Windows 7, Windows 8.1 і Windows Phone 8.1, адпаведным пэўным патрабаванням[1].
Асаблівасці
Упершыню кампанія Microsoft стварае версію аперацыйнай сістэмы сумесна з карыстальнікамі, улічваючы іх пажаданні і перавагі, на аснове даных папярэдняга тэсціравання. Праграма папярэдняй ацэнкі.
Windows 10 — адзіная АС для разнастайных прылад: камп'ютараў, планшэтаў, смартфонаў, Xbox One і іншых. Будуць даступныя адзіная платформа распрацоўкі і адзіны магазін універсальных праграм, сумяшчальных з усімі падтрымліваемымі прыладамі. Windows 10 будзе прадастаўляцца ў якасці паслугі з выпускам абнаўленняў на працягу падтрымкі прылады. Карыстальнікі настольнай версіі Windows 10 атрымаюць магчымасць ствараць некалькі працоўных сталоў і пераключацца паміж імі. Таксама з'явіцца галасавы памочнік Cortana для камп'ютараў і планшэтаў.
Зноскі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.