HDMI

High-Definition Multimedia Interface (HDMI) — інтэрфейс для мультымедыя высокай выразнасці, які дазваляе перадаваць лічбавыя відэаданыя высокага разрознення і шматканальны лічбавы аўдыёсігнал з абаронай ад капіравання (англ.: High Bandwidth Digital Copy Protection, HDCP).
Раздым HDMI забяспечвае лічбавае DVI-злучэнне некалькіх прылад з дапамогай адпаведных кабеляў. Асноўнае адрозненне паміж HDMI і DVI складаецца ў тым, што раздым HDMI меншы памерам, а таксама падтрымлівае перадачу шматканальных лічбавых аўдыёсігналаў.
З’яўляецца заменай аналагавых стандартаў далучэння, такіх як SCART альбо RCA.
Заснавальнікамі HDMI з’яўляюцца кампаніі Hitachi, Matsushita Electric Industrial (вядомая як Panasonic) (Panasonic/National/Technics/Quasar), Philips, Silicon Image, Sony, Thomson (RCA)[1].
Версіі
| Версія | Дата выпуску | Апісанне |
|---|---|---|
| 1.0 | Снежань 2002 | |
| 1.1 | Травень 2004 |
|
| 1.2 | Жнівень 2005 |
|
| 1.2a | Снежань 2005 |
|
| 1.3 | 22 чэрвеня 2006 |
|
| 1.4 | 22 траўня 2009 |
|
| 1.4a | 4 сакавіка 2010 |
Новыя абавязковыя рэжымы Side-by-Side і Top-and-Bottom для вяшчальнага кантэнту, у дадатак да рэжымаў, якія маюцца ў спецыфікацыі 1.4. З улікам гэтых двух абавязковых фарматаў, спецыфікацыя HDMI версіі 1.4a забяспечвае ўзровень сумяшчальнасці прылад, прызначаных для дастаўкі 3D-кантэнта праз злучэнне HDMI. Абавязковыя 3D фарматы:
Выкарыстанне 3D-фарматаў:
Дысплеі — павінны падтрымліваць усе абавязковыя фарматы. |
| 1.4b | 11 кастрычніка 2011 | Адной з новых функцый з’яўляецца тое, што ён дадае падтрымку відэа 1080p на 120 Гц. |
| 2.0 | Першая палова 2013 | Чакаецца, што ў HDMI 2.0 будзе павялічана максімальная дыферэнцыяльная перадача сігналаў з мінімізацыяй перападаў узроўняў (TMDS) на прапускную здольнасць канала ад 3,4 Гбіт/с да 6 Гбіт/с, які дазволіць павялічыць агульную прапускную здольнасць TMDS да 18 Гбіт/с. Гэта дазволіць HDMI 2.0 падтрымліваць разрозненне 4K з хуткасцю 60 кадраў за секунду (FPS). Іншыя асаблівасці, якія, як чакаецца, для HDMI 2.0 будуць уключаць падтрымку 4:2:0 (колерная субдыскрэдытацыя), падтрымку 25 кадраў за секунду 3D фарматаў, паляпшэнне 3D-магчымасцяў, падтрымка больш чым 8 каналаў аўдыё, падтрымку HE-AAC і DRA аўдыё стандартаў і іншыя дадатковыя функцыі. |
Характарыстыкі
- HDMI мае прапускную здольнасць у межах ад 4,9 да 10,2 Гбіт/с[2].
- Даўжыня стандартнага кабелю можа дасягаць 10 метраў[3], таксама магчыма павелічэнне даўжыні да 20-35 метраў і болей з ужываннем як знешніх узмацняльнікаў-паўторнікаў, так і ўмантаваных адразу ў кабель. Некаторыя вытворцы ўсталёўваюць ферытавыя кольцы ў пачатку і на канцы кабелю для аховы ад памех. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на тое, што ўзмацняльнікі (рэпітары, эквалайзеры) варта ставіць не на выхадзе крыніцы сігналу, а менавіта на ўваходзе ў панэлі ці тэлевізары. Для павелічэння адлегласці перадачы таксама выкарыстоўваюцца так званыя відэасэндары.
- Падтрымлівае пратаколы кіравання CEC і еўрапейскі AV.link.
Структура кабелю
HDMI-кабель складаецца з наступных частак:
- Вонкавая абалонка.
- экран з дроту з дадатковай меднай неізаляванай жылай для пайкі.
- Экран з алюмініевай фальгі.
- Поліпрапіленавая абалонка.
- Экранаваныя вітыя пары пятай катэгорыі з хвалявым супраціўленнем 100 Ом для сігналу сінхранізацыі, і сігналаў даных. Экран кожнай вітай пары мае вонкавую ізаляцыю і дрот для пайкі.
- Неэкранаваная вітая пара для сігналаў SDA SCL.
- Асобныя правады для сілкавання і кіруючых сігналаў.
Адрозненні паміж DisplayPort і HDMI
- DisplayPort вольны ад якіх-небудзь выплат, у той час як вытворцы прылад з HDMI аплачваюць мінімум 4 цэнты за кожную прыладу (15 цэнтаў, калі не ўказаны лагатып HDMI на прадукце і ў рэкламных матэрыялах)[4].
Гл. таксама
- DisplayPort
- Thunderbolt
- Unified Display Interface
- SCART-раздым
- RCA-раздым (AV-раздым)
- Кампанентны раздым (YPbPr-раздым)
- Раздым S-Video
Зноскі
- ↑ HDMI Adopters. HDMI.org. Архівавана з арыгінала 1 жніўня 2012. Праверана 2011-10-29.
- ↑ HDMI Specification 1.3a Document Revision History (PDF). HDMI Licensing, LLC. 2006-11-10. Праверана 2009-11-18.
- ↑ Knowledge Base (англ.)(недаступная спасылка). HDMI.org. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 22 верасня 2010.
- ↑ Пагадненне аб ужыванні HDMI. HDMI.org. Архівавана з арыгінала 18 снежня 2008. Праверана 2010-02-07.
Спасылкі
- HDMI Licensing (англ.). — Афіцыйны сайт ліцэнзавальнай арганізацыі.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.