DVD
| Параўнальныя памеры: 12-сантыметровы DVD-RW побач з 19-сантыметровым алоўкам. | |
| Тып носьбіта | аптычны дыск |
| Фармат кантэнту | розны |
| Ёмістасць |
4.7 ГБ (аднабаковы аднаслаёвы – агульнапрыняты) 8.5–8.7 ГБ (аднабаковы двухслаёвы ) 9.4 ГБ (двухбаковы аднаслаёвы ) 17.08 ГБ (двухбаковы двухслаёвы – рэдкасць) |
| Счытвальны механізм | лазер, даўжыня хвалі 650 нм (чырвоны), 10.5 Мбіт/c (1×) |
| Запісвальны механізм | 10.5 Мбіт/c (1×) |
| Міжнародны стандарт | DVD Forum DVD Books |
| Распрацаваны | Sony, Philips, Toshiba, Panasonic |
| Памер | дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм |
| Маса | ~15,7 г |
| Ужыванне | захоўванне аўдыё, відэа і даных |
| Год выпуску | 1996 |
DVD (дзі-ві-дзі, англ.: Digital Versatile Disc — лічбавы шматмэтавы дыск; таксама англ.: Digital Video Disc — лічбавы відэа-дыск) — фармат аптычнага дыска, распрацаваны ў 1995 годзе і ўпершыню выпушчаны на рынак у Японіі ў лістападзе 1996 года. Мае такія ж фізічныя памеры, як і кампакт-дыск, але больш шчыльную структуру працоўнай паверхні, што дазваляе захоўваць і счытваць большы аб’ём інфармацыі за кошт выкарыстання лазера з меншай даўжынёй хвалі і лінзы з большай лікавай апертурай. Стандартны DVD з адным слоем запісу можа захоўваць да 4.7 ГБ даных, двухслаёвы DVD — да 8.5 ГБ, двухслаёвы двухбаковы — да 17.08 ГБ.
Гісторыя
Першыя дыскі і прайгравальнікі DVD з’явіліся ў лістападзе 1996 года ў Японіі, і ў сакавіку 1997 года ў ЗША і краінах СНД.
Напачатку 1990-х гадоў распрацоўваліся два стандарты для аптычных інфармацыйных носьбітаў высокай шчыльнасці. Адзін з іх зваўся Multimedia Compact Disc (MMCD) і распрацоўваўся кампаніямі Philips і Sony, другі — Super Disc — падтрымлівалі 8 буйных карпарацый, у ліку якіх былі Toshiba і Time Warner. Пазней высілкі распрацоўшчыкаў стандартаў былі аб’яднаны пад кіраўніцтвам IBM, якая не жадала паўтору вайны фарматаў, як было са стандартамі касет VHS і Betamax у 1970-х. Афіцыйна DVD быў анансаваны ў верасні 1995 года, тады ж была апублікавана першая версія спецыфікацый DVD. Змены і дапаўненні ў спецыфікацыі ўносіла арганізацыя DVD Forum (раней вядомая як DVD Consortium).
DVD паступова замяніў відэакасеты як сродак распаўсюджвання фільмаў. Ужо ў 2001 годзе продажы DVD-прайгравальнікаў пераўзышлі продажы відэамагнітафонаў у ЗША.[1] Станам на 2007 год 80 % амерыканцаў валодалі DVD-прайгравальнікамі.[2]
Першы прывад, які падтрымліваў запіс DVD-R, быў выпушчаны Pioneer у кастрычніку 1997 года. Кошт гэтага прывада, які падтрымліваў спецыфікацыю DVD-R версіі 1.0, складаў 17 000 дал. ЗША. Чыстыя дыскі аб’ёмам 3,95 ГБ каштавалі па 50 дал. ЗША.
У 2006 годзе на замену DVD былі выпушчаныя два новыя фарматы аптычных дыскаў пад назвай HD DVD і Blu-ray Disc.
Першапачаткова назва DVD расшыфроўвалася як Digital Video Disc (лічбавы відэа-дыск), паколькі гэты фармат першапачаткова распрацоўваўся як замена відэакасетам. Пазней, калі стала ясна, што носьбіт падыходзіць і для захоўвання адвольнай інфармацыі, многія сталі расшыфроўваць DVD як Digital Versatile Disc (лічбавы шматмэтавы дыск). Кампанія Toshiba, якая кіравала афіцыйным сайтам арганізацыі DVD Forum, выкарыстоўвала Digital Versatile Disc, аднак афіцыйна DVD ніяк не расшыфроўваецца.
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ DVD sales top VHS sales for first time. San Jose Business Journal. January 9, 2002. Архівавана з арыгінала January 21, 2022. Праверана May 15, 2022.
- ↑ Rubin, Ross. Tech on Deck: The Decline of the DVD Player. ABC News (5 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы May 15, 2022. Праверана May 15, 2022.
Літаратура
- Jim Taylor. DVD Demystified. McGraw-Hill Professional. ISBN 0-07-135026-8 (2nd ed., December 22, 2000)
- Ralph Labarge. DVD Authoring and Production. CMP Books. ISBN 1-57820-082-2 (August 2001)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме DVD- DVD FAQ
- DVD у Аўтамабілі Архівавана 12 лістапада 2011.
- Віктар Усцінаў. Захоўванне даных на CD- і DVD-дысках: на наша стагоддзе хопіць? Архівавана 2 ліпеня 2012.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.