2022
| Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 2022 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
2022 — невысакосны год, пачынаецца ў суботу.
Па рашэнні ААН 2022 год быў абвешчаны Міжнародным годам саматужнага рыбалоўства і аквакультуры.[1]
Падзеі
Студзень



- 1 студзеня: У Саудаўскай Аравіі стартавала ралі «Дакар-2022».
- 2 студзеня: У Казахстане ўспыхнулі пратэсты.
- 3 студзеня: Пяць ядзерных дзяржаў падпісалі сумесную заяву аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў.
- 4 студзеня: На паўночным захадзе Нігерыі пачалася хваля масавых забойстваў.
- 5 студзеня: Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі краіны.
- 6 студзеня: У Казахстане ў сувязі з масавымі пратэстамі былі разгорнутыя міратворчыя сілы АДКБ.
- 8 студзеня: Абрынулася частка пуцеправода па праспекце Пераможцаў у Мінску.
- 14 студзеня:
- Ралі-рэйд «Дакар-2022» фінішавала ў Джыдзе (Саудаўская Аравія).
- Здзейснена кібератака на сайты дзяржаўных устаноў Украіны.
- 17 студзеня: Польскі нападнік Роберт Левандоўскі прызнаны найлепшым футбалістам свету паводле версіі ФІФА.
- 18 студзеня: Мальтыйскі палітык Раберта Мецола была абрана старшынёй Еўрапарламента.
- 20 студзеня: Бельгійка Зара Рутэрфорд стала самай маладой жанчынай-пілотам, якая здзейсніла адзіночны кругасветны пералёт.
- 22 студзеня: У Канадзе ўспыхнулі пратэсты кіроўцаў грузавікоў.
- 24 студзеня: Падчас ваеннага перавароту ў Буркіна-Фасо быў скінуты прэзідэнт Рок Кабарэ.
- 29 студзеня: Серджа Матарэла пераабраны на пасаду Прэзідэнта Італіі.
- 30 студзеня: Іспанец Рафаэль Надаль выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, атрымаўшы дваццаць першы тытул на турнірах Вялікага шлема.
- 31 студзеня: Галоўным трэнерам зборнай Польшчы па футболе прызначаны Чэслаў Міхневіч.
Люты



- 3 лютага: Падчас аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў на паўночным захадзе Сірыі забіты лідар ІД Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы.
- 4 лютага:
- У Пекіне ўрачыста адкрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.
- Створаны Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- 5 лютага: Пасада старшыні Афрыканскага саюза перададзена Макі Салу.
- 6 лютага: Зборная Сенегала ў фінале Кубка афрыканскіх нацый па футболе ў Яундэ (Камерун) перамагла зборную Егіпта і ўпершыню выйграла трафей.
- 10 лютага: Адкрыты для руху пуцеправод па праспекце Пераможцаў у Мінску.
- 14 лютага: Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова названа беларуская паэтэса Антаніна Хатэнка.
- 20 лютага:
- У Пекіне ўрачыста закрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.
- Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіў мемарыяльную дошку ў памяць пра айца Казіміра Жыліса, усталяваную на сцяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры.
- 21 лютага: Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні самаабвешчаных на ўсходзе Украіны ДНР і ЛНР і дагаворы з імі.
- 24 лютага: Расія пачала ваеннае ўварванне ва Украіну.
- 25 лютага: Адбылася 47-я цырымонія прысуджэння кінапрэміі «Сезар».
- 27 лютага: Асноўны дзень галасавання на рэферэндуме ў Беларусі, антываенныя пратэсты.
Сакавік

- 1 сакавіка: Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб прадастаўленні Украіне статуса краіны-кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз.
- 2 сакавіка: Расійскія войскі ўзялі пад кантроль горад Херсон.
- 4 сакавіка: Двое баевікоў «Ісламскай дзяржавы» здзейснілі тэракт у шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан).
- 5 сакавіка: Адбыўся матч за Суперкубак Беларусі па футболе 2022, перамогу атрымаў БАТЭ з Барысава.
- 10 сакавіка: Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы стаў трэцім халіфам «Ісламскай дзяржавы», заняўшы месца загінулага Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курашы.
- 11 сакавіка: Габрыэль Борыч заступіў на пасаду Прэзідэнта Чылі і стаў самым маладым кіраўніком у гісторыі краіны.
- 12 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары ў Туркменістане.
- 13 сакавіка: КВІР Ірана здзейсніў ракетны абстрэл горада Эрбіль у Іракскім Курдыстане.
- 15 сакавіка: Пачаліся пратэсты на Шры-Ланцы, выкліканыя эканамічным крызісам у краіне.
- 16 сакавіка: Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў Расіі ў арганізацыі.
- 18 сакавіка:
- Стартаваў сезон Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.
- Адкрыты мост Дарданэлы ў Турцыі, які стаў самым доўгім вісячым мостам у свеце.
- 19 сакавіка: Сердар Бердымухамедаў заступіў на пасаду Прэзідэнта Туркменістана, змяніўшы свайго бацьку.
- 20 сакавіка: Шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 20 см.
- 22 сакавіка: На з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі старшынёй арганізацыі абраны Аляксандр Карлюкевіч.
- 27 сакавіка: Адбылася 94-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар».
- 29 сакавіка:
- Расійскае войска пачало адступленне ад Кіева.
- Адкрыўся Музей Лідскага бровара.
Красавік
- 2 красавіка: Міністэрства абароны Украіны заявіла аб тым, што Кіеўская вобласць цалкам вызвалена.
- 3 красавіка: Дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Вучыч атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі.
- 7 красавіка: Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расіі ў Савеце па правах чалавека.
- 8 красавіка: Ракетны ўдар нанесены па чыгуначным вакзале ў Краматорску, загінулі дзясяткі людзей.
- 10 красавіка: Прэм’ер-міністр Пакістана Імран Хан адхілены ад пасады.
- 14 красавіка: Флагманскі карабель Чарнаморскага флоту Расіі ракетны крэйсер «Масква» затануў.
- 15 красавіка: Штурм мячэці Аль-Акса праведзены сіламі ізраільскай паліцыі.
- 17 красавіка: Пачалася ваенная аперацыя Турцыі ў Іраку.
- 23 красавіка: Футбольны клуб «Баварыя Мюнхен» стаў чэмпіёнам нямецкай Бундэслігі ў дзясяты раз запар.
- 24 красавіка: На прэзідэнцкіх выбарах у Францыі перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік краіны Эмануэль Макрон.
- 25 красавіка: Найбагацейшы чалавек свету Ілан Маск заключыў пагадненне аб куплі сацыяльнай сеткі і платформы мікраблогінгу Twitter.
- 26 красавіка: Адбылася сустрэча ў Рамштайне міністраў абароны больш чым 40 краін на базе ВПС ЗША для сінхранізацыі і паскарэння паставак зброі Украіне.
- 30 красавіка: Сонечнае зацьменне ў Паўднёвай Амерыцы, на частцы акваторыі Ціхага і Атлантычнага акіянаў і ўзбярэжжы Антарктыды.
Май


- 2 мая: Роні О’Саліван атрымаў перамогу ў фінале Чэмпіянату свету па снукеры і выйграў сёмы найвышэйшы тытул у кар’еры.
- 9 мая: Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны.
- 10 мая: Каталін Новак прыступіла да абавязкаў Прэзідэнта Венгрыі, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе.
- 14 мая:
- Фінал конкурса песні Еўрабачанне, перамогу атрымаў прадстаўнік Украіны гурт Kalush Orchestra з песняй «Стэфанія».
- Масавае забойства ў Буфала.
- 18 мая: Фінляндыя і Швецыя падалі афіцыйныя заяўкі на далучэнне да НАТА.
- 21 мая: Футбольны клуб «Гомель» атрымаў перамогу ў фінале Кубка Беларусі.
- 24 мая: Здзейснена масавае забойства ў пачатковай школе «Роб».
- 27 мая: Украінская Праваслаўная Царква прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці.
- 28 мая:
- Футбольны клуб «Рэал Мадрыд» у чатырнаццаты раз перамог у фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА;
- Завяршыўся 75-ы Канскі міжнародны кінафестываль.
- 29 мая:
- Улады Нарвегіі афіцыйную назву Беларусі змянілі з Hviterussland на Belarus;
- Зборная Фінляндыі выйграла Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.
- Здарылася катастрофа DHC-6 у Мустангу.
Чэрвень


- 3 чэрвеня: У Гродне распачаўся XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
- 4 чэрвеня: Польская тэнісістка Іга Свёнтак выйграла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, атрымаўшы перамогу ў 35-й гульні запар.
- 5 чэрвеня: Здзейснены тэракт у касцёле Ова ў Нігерыі.
- 11 чэрвеня: Жанін Аньес, якая раней выконвала абавязкі прэзідэнта Балівіі, прысуджана да 10 гадоў зняволення па абвінавачанні ў дзяржаўным перавароце.
- 14 чэрвеня: Данія і Канада падпісалі пагадненне аб падзеле спрэчнага вострава Ганса, паклаўшы канец 38-гадоваму тэрытарыяльнаму канфлікту.
- 18 чэрвеня: Літва абмежавала транзітныя грузаперавозкі паміж расійскай Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расіі.
- 21 чэрвеня: Стартавала Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2022/2023.
- 22 чэрвеня: Каля паўтары тысячы чалавек загінулі ў выніку землятрасення на мяжы Афганістана і Пакістана.
- 23 чэрвеня: Еўрапейскі савет ухваліў статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз для Украіны і Малдовы.
- 27 чэрвеня:
- У выніку расійскага ракетнага ўдара ў гандлёвым цэнтры ў Крамянчугу загінула не менш за 19 чалавек, раненні атрымалі больш за 50 чалавек.
- У Акабе (Іарданія) здарылася масавае атручэнне хлорам пасля аварыі ў порце.
- 30 чэрвеня: Расійскія войскі пакінулі Змяіны востраў у Чорным моры.
Ліпень


- 2 ліпеня: Успыхнулі пратэсты ў Паўночнай Македоніі.
- 4 ліпеня: Падчас парада ў гонар Дня незалежнасці ЗША ў Хайленд-Парку, прыгарадзе Чыкага, адбылася стральба, у выніку якой загінулі сем чалавек.
- 8 ліпеня: Былы прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ памёр пасля ўзброенага нападзення.
- 9 ліпеня: Падчас пратэстаў на Шры-Ланцы дэманстранты захапілі рэзідэнцыю прэзідэнта Гатабая Раджапаксэ.
- 11 ліпеня: Апублікавана першая выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб».
- 16 ліпеня: Украінскі самалёт Ан-12, які выконваў грузавы рэйс з Сербіі ў Бангладэш, пацярпеў крушэнне ў Грэцыі.
- 17 ліпеня: У Бірмінгеме (ЗША) завяршыліся Сусветныя гульні 2022.
- 19 ліпеня: Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць асацыяцыі «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».
- 20 ліпеня: Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі апублікавала справаздачу аб інцыдэнце з рэйсам Ryanair 4978, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.
- 23 ліпеня: Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку воспы малпаў надзвычайнай падзеяй міжнароднага значэння.
- 24 ліпеня: У Юджыне (ЗША) завяршыўся Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 21 см.
- 31 ліпеня: У выніку ўдару амерыканскага беспілотніка ў Кабуле забіты лідар тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Айман аз-Завахіры.
Жнівень

- 1 жніўня: Пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Нагорным Карабаху.
- 2 жніўня: На фоне кітайска-тайваньскага крызісу дэлегацыя на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Тайбэй.
- 7 жніўня: У сувязі з абвяшчэннем перамір’я Ізраіль прыпыніў ваенную аперацыю ў Палесціне.
- 12 жніўня:
- У Цэтынэ (Чарнагорыя) адбылося масавае забойства, якое стала найбуйнейшым у гісторыі краіны.
- На пісьменніка Салмана Рушдзі здзейснены напад, ён атрымаў раненні.
- 14 жніўня:
- 16 жніўня: Узгаранне на ваенным складзе ў Джанкойскім раёне ў Крыме, нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектам.
- 25 жніўня: Урад Пакістана абвясціў надзвычайнае становішча з-за катастрафічнай паводкі.
- 26 жніўня: Азербайджан вярнуў пад свой кантроль горад Лачын на мяжы з Арменіяй.
- 27 жніўня: На фоне новага двоеўладдзя і барацьбы за пасаду прэм’ер-міністра ў Трыпалі (Лівія) адбыліся ўзброеныя сутыкненні.
Верасень


- 3 верасня: У Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы адкрыты помнік І. Шамякіну.
- 4 верасня: разня ў Саскачэване.
- 5 верасня:
- Судом Мінскага раёна па справе аб змове з мэтай захопу ўлады Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў прысуджаны да вялікіх тэрмінаў пазбаўлення волі.
- Смяротнік ІД здзейсніў тэрарыстычны акт ля расійскага пасольства ў Кабуле.
- 6 верасня:
- Ліз Трас Заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- Пачалося контрнаступленне Узброеных сіл Украіны ў Харкаўскай вобласці.
- 11 верасня: Землетрасенне ў Папуа — Новай Гвінеі.
- 12 верасня: Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас стаў самым маладым лідарам сусветнага рэйтынга ў гісторыі.
- 13 верасня: На мяжы Арменіі і Азербайджана пачаліся ўзброеныя сутыкненні.
- 14 верасня: На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана пачаліся ўзброеныя сутыкненні.
- 18 верасня: Пасля гібелі Махсы Аміні акцыі пратэсту ахапілі Іран.
- 25 верасня: Кенійскі лёгкаатлет Эліуд Кіпчогэ ўсталяваў рэкорд свету ў марафоне.
- 26 верасня:
- 25 верасня: Ураган Іэн абрынуўся на Фларыду.
- 30 верасня:
- Здзейснены ваенны пераварот у Буркіна-Фасо.
- У Маскве адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Кастрычнік

- 7 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Алесь Бяляцкі (Беларусь), таварыства «Мемарыял» (Расія) і Цэнтр грамадзянскіх свабод (Украіна).
- 8 кастрычніка: Здарылася частковае абвальванне Крымскага моста.
- 17 кастрычніка:
- Французскі нападнік мадрыдскага «Рэала» Карым Бензема атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст у Еўропе.
- У Гродзенскай турме абвешчаны прысуд фігурантам «справы Мікалая Аўтуховіча».
- Сі Цзіньпін пераабраны на пасаду Старшыні КНР.
- Катастрофа Су-34 у Ейску.
- 18 кастрычніка: Ульф Крыстэрсан заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Швецыі.
- 19 кастрычніка: Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму.
- 20 кастрычніка: Ліз Трас абвесціла аб адстаўцы з пасады Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 22 кастрычніка: Джорджа Мелоні ўзначаліла ўрад Італіі, упершыню прэм’ер-міністрам краіны стала жанчына.
- 25 кастрычніка: Рышы Сунак заняў пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 26 кастрычніка: Масавае забойства ў Шыразе (Іран).
- 29 кастрычніка:
- 30 кастрычніка:
- На прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі перамогу атрымаў Луіс Інасіу Лула да Сілва.
- Здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чаарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля.
Лістапад


- 2 лістапада: Федэральны ўрад Эфіопіі і тыграйскія паўстанцы заключылі ў Прэторыі (ПАР) пагадненне аб завяршэнні Тыграйскага канфлікту.
- 5 лістапада: Пажар у кафэ «Палігон» у горадзе Кастрама.
- 6 лістапада: катастрофа ATR 42 на возеры Вікторыя ў Танзаніі.
- 11 лістапада: Украінскія войскі ўвайшлі ў Херсон.
- 12 лістапада:
- Завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, залатыя ўзнагароды выйграў салігорскі «Шахцёр».
- Катастрофа на авіяшоу ў Даласе.
- 13 лістапада: Здзейснены тэракт у Стамбуле.
- 14 лістапада: Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/5 прызнала, што Расійская Федэрацыя павінна быць прыцягнута да адказнасці за парушэнні міжнароднага права.
- 15 лістапада:
- Паводле дадзеных ААН колькасць насельніцтва Зямлі дасягнула васьмі мільярдаў чалавек.
- Ракетны ўдар па тэрыторыі Польшчы.
- 16 лістапада: Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства паралімпійскіх камітэтаў Расіі і Беларусі.
- 17 лістапада: Акруговы суд у Нідэрландах прызнаў расіяніна Ігара Гіркіна і яго дваіх падначаленых вінаватымі і датычнымі да знішчэння самалёта «Boeing» MH17 і забойства яго пасажыраў у небе над Данбасам у ліпені 2014 года.
- 18 лістапада: Пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».
- 20 лістапада: У Казахстане адбыліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, дзеючы кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў атрымаў перамогу.
- 21 лістапада: Землетрасенне на захадзе вострава Ява прывяло да разбурэнняў і вялікай колькасці ахвяр.
- 27 лістапада: Пачалося вывяржэнне вулкана Мауна-Лоа на Гавайскіх астравах.
- 29 лістапада: Найлепшым футбалістам Беларусі па выніках сезона прызнаны Уладзімір Хвашчынскі.
- 30 лістапада:
- Вызвалілася большасць асуджаных па «справе студэнтаў» у Беларусі.
- Запушчаны чат-бот ChatGPT.
Снежань

- 2 снежня: Міністры фінансаў краін G7 дамовіліся абмежаваць цану на расійскую нафту.
- 3 снежня: Пачаліся масавыя пратэсты ў Манголіі.
- 4 снежня: Капсула кітайскага касмічнага карабля «Шэньчжоу-14» з трыма касманаўтамі на борце прызямлілася ва Унутранай Манголіі.
- 7 снежня:
- Часопіс «Time» назваў чалавекам года Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскі дух.
- Пасля няўдалай спробы роспуску парламента адхілены ад улады і арыштаваны прэзідэнт Перу Педра Кастылья, яго месца заняла віцэ-прэзідэнт Дзіна Балуартэ.
- У ФРГ раскрыта змова з мэтай дзяржаўнага перавароту.
- У ЗША адбыўся найбуйнейшы з 2013 года разліў нафты.
- 8 снежня: зняволеную ў Расіі амерыканскую спартсменку Брытні Грайнер абмянялі на расійскага прадпрымальніка Віктара Бута, які знаходзіўся ў зняволенні ў ЗША.
- 9 снежня: У Стоўбцах у касцёле Святога Казіміра адбылася цырымонія перапахавання парэшткаў Фабіяна Малішоўскага.
- 10 снежня: Цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Рэйк’явіку, найлепшым фільмам названа карціна «Трыкутнік смутку» рэжысёра Рубена Эстлунда.
- 12 снежня: Праліўныя дажджы выклікалі катастрафічную паводку ў Кіншасе, сталіцы ДР Конга.
- 17 снежня: Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску прывёў да гібелі людзей.
- 18 снежня: Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе ў Катары, у фінале зборная Аргенціны перайграла каманду Францыі.
- 21 снежня: На Паўночную Амерыку абрынуўся зімовы шторм.
- 23 снежня:
- Здзейснены напад на курдскі культурны цэнтр у 10-й акрузе Парыжа.
- Пажар у прыватным сацыяльным прытулку для састарэлых у горадзе Кемерава.
- 26 снежня: Стваральнікі аб’яднання «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці» Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін завочна прысуджаны ў Беларусі да зняволення.
- 30 снежня: Косаўскія сербы разабралі барыкады, збудаваныя імі ў перыяд абвастрэння сербска-косаўскага крызісу.
Нарадзіліся
Памерлі
- Алесь Дзятлаў, беларускі пісьменнік (нар. 1936)
- 3 студзеня: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік і публіцыст, доктар філалагічных навук.
- 8 лютага: Люк Мантанье, французскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі.
- 16 лютага: Крысціна Кальдэрон, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў.
- 14 сакавіка: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык (нар. 1936)
- 23 сакавіка: Мадлен Олбрайт, першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША.
- 21 красавіка: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, дзяржаўны дзеяч.
- 3 мая: Станіслаў Шушкевіч, беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь.
- 10 мая: Леанід Краўчук, украінскі дзяржаўны дзеяч, першы Прэзідэнт Украіны.
- 27 мая: Міхаэль Села, ізраільскі вучоны ў галіне хімічнай імуналогіі
- 25 чэрвеня: Эрнест Ялугін, беларускі празаік і публіцыст (нар. 1936)
- 8 ліпеня: Сіндза Абэ, японскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Японіі
- 31 ліпеня: Біл Расел, амерыканскі баскетбаліст.
- 30 жніўня: Міхаіл Гарбачоў, першы і адзіны ў гісторыі Прэзідэнт СССР.
- 8 верасня: Лізавета II, каралева Вялікабрытаніі.
- 13 верасня: Жан-Люк Гадар, франка-швейцарскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст.
- 15 кастрычніка: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык.
- 26 кастрычніка: П’ер Сулаж, французскі мастак.
- 14 лістапада: Ян Чыквін, беларускі паэт, перакладчык, гісторык рускай і беларускай літаратур.
- 20 лістапада: Хібі дэ Банафіні, аргенцінская актывістка, адна з заснавальніц Асацыяцыі маці Пласа-дэ-Мая.
- 26 лістапада: Уладзімір Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, дыпламат.
- 30 лістапада: Цзян Цзэмінь, дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая.
- 3 снежня: Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
- 11 снежня: Анджэла Бадаламенці, амерыканскі кінакампазітар.
- 16 снежня: Алег Гулак, беларускі праваабаронца.
- 19 снежня: Алесь Родзін, беларускі мастак.
- 25 снежня: Віталь Еўмянькоў, беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст.
- 29 снежня: Пеле, бразільскі футбаліст, спартыўны функцыянер.
- 31 снежня: Бенедыкт XVI, 265-ы Папа Рымскі.
Зноскі
- ↑ Международные годы (руск.). www.un.org (6 студзеня 2015). Праверана 13 студзеня 2020.
Спасылкі
| 2022 на Вікісховішчы |
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.