WikiLeaks
| WikiLeaks | |
|---|---|
| англ.: WikiLeaks | |
| | |
| URL | wikileaks.org |
| Камерцыйны | Няма |
| Тып сайта | Сховішча дакументаў |
| Мова(-ы) | англійская; даступныя пераклады асобных дэпеш |
| Уладальнік | The Sunshine Press[1] |
| Аўтар | Джуліян Асанж |
| Пачатак працы | 4 кастрычніка 2006[2] |
| Бягучы статус | Актыўны |
| Рэйтынг Alexa | 16 899[3] |
WikiLeaks (ад англ. Wiki і leak — «выцечка») — міжнародны сацыяльны сеткавы праект, заснаваны на дапрацаваным вікі-рухавіку, у якім была ўведзена магчымасць ананімнага рэдагавання артыкулаў з выкарыстаннем тэхналогій MediaWiki, Freenet, Tor і PGP.
Мэтай праекта аб'яўлена «публікацыя і аналіз дакументаў, якія сталі даступнымі з прычыны ўцечкі інфармацыі». Для навігацыі магчыма выкарыстоўваць бяспечны доступ па пратаколу HTTPS. Нягледзячы на сваю назву, Wikileaks не з'яўляецца вікі-сайтам: чытачы, якія не валодаюць адпаведным дазволам, не могуць рэдагаваць яго змест. Але стаць ананімнай крыніцай інфармацыі можа любы, хто ёй валодае і дашле ў «рэдакцыю».
WikiLeaks спачатку мела вікі-сайт, які мог вольна рэдагавацца наведвальнікамі, але пазней скарысталася традыцыйнай мадэллю апублікавання, якая болей не дазваляе рэдагаваць або каментаваць тэксты. Пасля таго, як сайт быў падвергнуты адлеглым масавым атакам, а таксама адмоваў розных інтэрнэт-правайдараў, маюцца некалькі люстэркаў.
Беларусь
30 жніўня 2011 года «Вікілікс» размясціў у Сеціве ліст амерыканскага пасла ў Беларусі Джорджа Крола ад 11 студзеня 2006 года, у якім адзначалася, што «пасля візіту латвійскага міністра на Тайвань Кітай даў указанні Беларусі на адзін дзень перанакіраваць паток сваіх тавараў не праз латвійскія, а эстонскія парты, і гэта каштавала латвійскаму парту некалькіх мільёнаў долараў»[4]. У лісце пасла ад 16 чэрвеня 2006 года чысты кошт актываў Аляксандра Лукашэнкі ацэньваўся ў 9 мільярдаў $[5]. У лісце з пасольства ў Маскве (Расія) ад 27 сакавіка 2009 года згадвалася, што ў 2008 годзе 15 % беларускіх студэнтаў не вярнуліся з летняй працы ў ЗША[6].
Зноскі
- ↑ Wikileaks:About. WikiLeaks. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2008. Праверана 3 чэрвеня 2009.
- ↑ Whois Search Results: wikileaks.org(недаступная спасылка). GoDaddy.com. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2012. Праверана 10 December 2010.
- ↑ https://web.archive.org/web/20171120174314/https://www.alexa.com/siteinfo/https://wikileaks.org/
- ↑ Андрэй Елісееў. ТОП-25 цікавых фактаў з беларускіх тэлеграм Wikileaks (Частка 1). Рэпартажы. Еўрапейскае радыё для Беларусі (9 верасня 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Антон Тарас; Андрэй Серада. WikiLeaks: Капітал Лукашэнкі ацэньваецца ў 9 млрд. долараў ЗША(недаступная спасылка). Палітыка. БелаПАН (9 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 2 верасня 2014.
- ↑ Алесь Безухер. Wikileaks: 15% беларускіх студэнтаў не вяртаюцца з летняй працы ў ЗША. Generation.by (9 верасня 2011).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме WikiLeaks- Асноўны адрас праекту на дадзены момант
- Афіцыйны спіс люстэркаў Архівавана 31 студзеня 2015.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.