1941
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1941 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі


- 1 сакавіка: Далучэнне Балгарыі да восі Рым-Берлін-Токіа.
- 11 сакавіка: Прэзідэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвельт зацвярджае Акт аб ленд-лізе.
- 6 красавіка: Нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію.
- 10 красавіка: На тэрыторыі акупаванай Югаславіі створана марыянетачная Незалежная дзяржава Харватыя начале з Антэ Павелічам.
- 12 мая: Нямецкі інжынер Конрад Цузэ прадставіў Z3 — першы ў свеце праграмна-кіраваны і цалкам аўтаматычны камп’ютар.
- 14 чэрвеня: Пачалася дэпартацыя грамадзян Латвіі, Літвы і Эстоніі ў аддаленыя рэгіёны Расіі.
- 19 чэрвеня:
- У Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр.
- Пачалася апошняя перадваенная масавая дэпартацыя, скіраваная супраць «варожых элементаў» і іх сямей у заходніх абласцях Беларусі, Украіны, Малдавіі. За 19—20 чэрвеня з Беларусі высланыя ў Сібір і Казахстан 22 тыс. чалавек.
- 22 чэрвеня: Войскі нацысцкай Германіі напалі на СССР, пачалася Вялікая Айчынная вайна.
- 23 чэрвеня:
- 24 чэрвеня:
- У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе
- Здзейснены налёты савецкай авіяцыі на фінскія аэрадромы і нафтаперагонны завод у Плоешці (Румынія).
- 25 чэрвеня:
- Пачалася савецка-фінская вайна.
- Кіраўніцтвам СССР прынята рашэнне аб арганізацыі новай базы танкабудавання на Урале і ў Сібіры.
- 27 чэрвеня:
- 28 чэрвеня: Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск.
- 29 чэрвеня: Савет Народных Камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай арміяй пры адступленні.
- 30 чэрвеня: У Львоў уступілі нямецкія войскі, абвешчаны Акт аднаўлення Украінскай Дзяржавы.
- 1 ліпеня: Арганізаваны антысеміцкі Львоўскі пагром.
- 3 ліпеня: Упершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народу.
- 10 ліпеня: Масавае забойства палякамі яўрэяў у вёсцы Едвабна (Польшча).
- 14 ліпеня: Пад Оршай упершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінаметаў («Кацюша»).
- 16 ліпеня: Германскія войскі занялі Смаленск.
- 17 ліпеня: Арганізавана генеральная акруга «Беларусь», якая разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд».
- 23 ліпеня: Паранены кіраўнік абароны Брэсцкай крэпасці Пётр Гаўрылаў трапіў у нямецкі палон.
- 30 ліпеня: Польскі эмігранцкі ўрад аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР.
- 7 жніўня: Віктар Талаліхін здзейсніў першы ў гісторыі начны таран.
- 16 жніўня: У СССР апублікаваны загад, паводле яго чырвонаармейцы, якія здаліся ў палон, абвяшчаліся здраднікамі, а іх сем’і пазбаўляліся дзяржаўнай падтрымкі.
- 19 жніўня: Германскія войскі ўварваліся ў Гомель.
- 7 верасня: У Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 Беларуска-амерыканская нацыянальная рада).
- 22 верасня: Абвешчана адозва В. Кубэ «Да жыхароў Беларусі».
- 30 верасня: Пачалася бітва за Маскву.
- 13 кастрычніка: Створана Беларуская народная самапомач.
- 9 лістапада: Расстрэл 1,5 тыс. ярэяў у Міры.
- 3 снежня: Створана Міжнароднае радыё Кітая.
- 5 снежня: Пачатак контрнаступлення савецкіх войскаў пад Масквой.
- 7 снежня: Японская авіяцыя атакавала Пёрл-Харбар, ЗША ўступілі ў Другую сусветную вайну.
Нарадзіліся
- 5 студзеня: Хаяо Міядзакі, вядомы японскі рэжысёр анімэ
- 14 студзеня: Мілан Кучан, першы прэзідэнт Славеніі
- 15 студзеня: Сяргей Касцян, беларускі палітык
- 21 студзеня: Пласіда Дамінга, іспанскі оперны спявак
- 30 студзеня: Рычард Чэйні, амерыканскі палітык
- 8 сакавіка: Андрэй Міронаў, выбітны савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст РСФСР (пам.1987).
- 18 сакавіка: Вільсан Піке, амерыканскі спявак
- 27 сакавіка: Іван Гашпаровіч, дзяржаўны дзеяч Славакіі
- 13 красавіка: Майкл Сцюарт Браўн, амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне(1985)
- 14 красавіка: Поля Ракса, польская кінаактрыса
- 5 мая: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік
- 15 мая: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнаўца
- 31 мая: Луіс Ігнара, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1998)
- 19 чэрвеня: Іван Ласкоў, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык (пам. 29.7.1994)
- 21 чэрвеня: Арнольд Макмілін, брытанскі філолаг-славіст
- 26 чэрвеня: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі
- 27 чэрвеня: Кшыштаф Кеслёўскі, польскі кінарэжысёр
- 1 ліпеня: Алфрэд Гілман, амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1994)
- 20 жніўня: Слабодан Мілошавіч, прэзідэнт Югаславіі
- 21 кастрычніка: Герман Бідэр, аўстрыйскі славіст
- 23 кастрычніка: Ігар Смірноў, прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
Памерлі
- 13 студзеня: Джэймс Джойс, ірландскі літаратар
- 21 лютага:Фрэдэрык Бантынг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923) (нар. 14.11.1891)
- 28 лютага: Альфонс XIII, іспанскі кароль
- 7 мая: Джэймс Джордж Фрэзер, англійскі антраполаг
- 26 чэрвеня: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэіскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (нар. 30.12.1904)
- 26 ліпеня: Анры Леон Лебег, французскі матэматык
- 4 жніўня: Міхай Бабіч, венгерскі паэт
- 5 жніўня: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (нар. 14.5.1910)
- 14 жніўня: Поль Сабацье, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 14 жніўня: Максімілян Кольбэ, каталіцкі рэлігійны дзеяч (нар. 8.1.1894)
- 3 лістапада: Змітрок Бядуля, беларускі літаратар
- 9 лістапада: Генрых Глябовіч, беларускі каталіцкі святар
- 18 лістапада: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік
Крыніцы
- ↑ Уладзімір Хільмановіч. Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень(недаступная спасылка)— Вільнюс: Gudas, 2007. — 184 с. ISBN 998-6952-02-2 - С. 77
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.