YPbPr

YPbPr — трохмерная колерная прастора, ужываная ў аналагавым кампанентным відэа для асобнай перадачы сігналаў яркасці і колеравасці. YPbPr — аналагавая версія YCbCr; YPbPr — суцэльная прастора і ўжываецца ў аналагавых сістэмах, у той час як YCbCr — дыскрэтная і прызначана для лічбавага відэа.
Як правіла, сігналы YPbPr перадаюцца трыма кааксіальнымі кабелямі, абсталяванымі раздымамі BNC альбо RCA. Набор раздымаў на перадатчыку ці прымальніку для далучэння гэтых кабеляў звычайна завуць «кампанентным раздымам», аднак гэта не зусім дакладна, бо існуюць і іншыя тыпы кампанентнага відэа (напрыклад, RGB).
Некаторыя відэакарткі маюць порты Video In Video Out (VIVO), што дазваляе здзейсніць злучэнне з іншымі прыладамі праз кампанентны відэавыхад / відэаўваход.
Тэхнічныя дэталі
YPbPr пераўтвораны з відэасігнала RGB. Ён спалучае ў сабе тры кампаненты:
- Y — перадае ўзровень яркасці (далей luma), а таксама сінхраімпульсы;
- Pb — передае розніцу паміж узроўнем сіняга і luma (B — Y);
- Pr — передае розніцу паміж узроўнем чырвонага і luma (R — Y).
Перадача ўзроўню зялёнага была б залішняй, бо ён можа быць вылічаны з агульнай яркасці і ўзроўняў сіняга і чырвонага. Формула разліку:
G = 1.704 × Y — 0.509 × R — 0.194 × B
Здавалася б, YPbPr не дае ніякіх пераваг у параўнанні з RGB — у абодвух фарматах перадаюцца тры сігналы. Аднак варта памятаць, што YPbPr узнік дзякуючы каляроваму тэлебачанню, якое патрэбна было зрабіць сумяшчальным з чорна-белым (то бок каб на каляровым тэлевізары можна было прымаць чорна-белы сігнал, а на чорна-белым тэлевізары — каляровы, зразумела, без колеру). Для гэтага ў якасці аднаго з кампанентаў тэлевізійнага сігнала павінна абавязкова быць яркасць (Y), якая адлюстроўвае чорна-белую выяву. Колеравасць у фарматах NTSC, SECAM і PAL перадавалася асобна, на адмысловых колеравых паднясучых частотах. Акрамя таго, паколькі разрозненне чалавечага вока па колеру меней, чым па яркасці, колеравую выразнасць зрабілі ўдвая меншай за яркасную, што дазволіла тэлевізійнаму сігналу займаць меншую паласу.
Кабелі YPbPr фізічна не адрозніваюцца ад кабеляў для перадачы кампазітнага відэа і могуць выкарыстоўвацца ўзаемазамяняльна. Гэта значыць, што тры кааксіальныя кабелі з раздымамі RCA могуць ужывацца для перадачы YPbPr.
Перавагі YPbPr
Стандарт YPbPr быў распрацаваны для зніжэння патрабаванняў да паласы прапускання сігнала з захаваннем якасці выявы.
S-Video і кампазітнае відэа змешваюць сігналы разам праз электроннае мультыплексаванне. Пры гэтым, у большасці выпадкаў, якасць адноўленага сігнала пагаршаецца ў параўнанні з арыгіналам. Мультыплексаваныя сігналы змешваюцца адзін з адным і выклікаюць эфект размыцця колераў на мяжах аб’ектаў (Dot crawl). YPbPr дакладна падзяляе сігналы, таму мультыплексаванне не ўжываецца, а дэкадаваная выява адпавядае кадаванай (за выключэннем стратаў пры перадачы сігналу).
Гл. таксама
- Раздымы аналагавых сігналаў:
- Раздымы аналага-лічбавых сігналаў:
- Раздымы лічбавых сігналаў:
- Тэхналогіі перадачы сігнала
- Токавая пятля
- TMDS
- LVDS
- BLVDS
- MLVDS
Зноскі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.