YUV

Фатаграфія і яе YUV-кампаненты.

YUV — Колеравая мадэль, у якой колер⁣ уяўляецца як тры кампаненты — яркасць (Y) і два колерарознасныя кампаненты (U і V).

Канверсія ў RGB і назад ажыццяўляецца наступнымі формуламі:

Для простай канверсіі

R = Y + 1.13983 * (V - 128);
G = Y - 0.39465 * (U - 128) - 0.58060 * (V - 128);
B = Y + 2.03211 * (U - 128);
Y = 0.299 * R + 0.587 * G + 0.114 * B;
U = -0.14713 * R - 0.28886 * G + 0.436 * B + 128;
V = 0.615 * R - 0.51499 * G - 0.10001 * B + 128;

Дзе R, G, B — адпаведна інтэнсіўнасці чырвонага, зялёнага і сіняга колераў, Y — яркасны складнік, U і V — колерарознасныя складнікі.

Мадэль шырока выкарыстоўваецца ў тэлевяшчанні і захоўванні/апрацоўцы відэаінфармацыі. Яркасная кампанента змяшчае «чорна-белы» (у адценнях шэрага) відарыс, а астатнія дзве кампаненты змяшчаюць інфармацыю для аднаўлення патрэбнага колеру. Гэта было зручна на момант з’яўлення каляровага ТБ дзеля сумяшчальнасці са старымі чорна-белымі тэлевізарамі.

У колеравай прасторы YUV ёсць адзін кампанент, які пазначае яркасць (сігнал яркасці), і два кампаненты, якія пазначаюць колер (вектар колеравасці). У той час як яркасць перадаецца з усімі дэталямі, некаторыя дэталі ў кампанентах колерарознаснага сігналу, пазбаўленага інфармацыі аб яркасці, могуць быць выдалены праз памяншэнне разрознення адлікаў (фільтрацыя альбо ўсярэдненне), што можа быць зроблена некалькімі спосабамі (ёсць шмат фарматаў для захавання відарыса ў колеравай прасторы YUV).

YUV часта блытаюць з колеравай прасторай YCbCr, і тэрміны YCbCr і YUV могуць ужывацца як узаемазамяняльныя, што вядзе да некаторай блытаніны. Калі гаворка ідзе аб відэа ці сігналах у лічбавай форме, тэрмін «YUV» у асноўным значыць «Y’CbCr».

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.