S-Video

S-Video (англ.: Separate Video), раздзельны відэасігнал — кампанентны аналагавы відэаінтэрфейс, які прадугледжвае паасобную перадачу складальнікаў відэасігнала: яркасці Y сумесна з сінхрасігналам, і колернасці С (сумесна з сінхранізацыяй колеру), якія перадаюцца па дзвюм асобным лініям сувязі, з хвалевым супраціўленнем 75 Ом. Асобная перадача яркасці і колернасці забяспечвае больш высокую якасць выявы, чым кампазітныя стандарты, бо пры гэтым адсутнічаюць узаемныя перашкоды пры падзяленні сігналаў. Інтэрфейс S-Video ужываецца толькі для перадачы сігналу тэлебачання стандартнай выразнасці і непрыдатны для HDTV. Для перадачы гуку патрэбны асобны кабель.

Піктаграма злучэння S-Video
Частотная характарыстыка сігналаў S-Video на стандартным канале шырынёй 6 МГц

Гісторыя

Інтэрфейс быў распрацаваны фірмай JVC пад канец 1980-х гадоў для ўжывання ў відэамагнітафонах і відэакамерах паўпрафесійнага фармату S-VHS для перадачы паміж прыладамі кампанентнага відэасігналу з мінімальнымі стратамі. Арыгінальны раздым S-Video быў чатырохкантактным. У далейшым гэты тып раздыма атрымаў шырокае распаўсюджванне і стаў выкарыстоўвацца ў прыладах іншых відэафарматаў, у тым ліку лічбавых, а таксама ў камп’ютарах, і быў абсталяваны дадатковымі кантактамі.

У цяперашні час разнастайныя тыпы раздымаў S-Video ўжываюцца ў асноўным для вываду відарыса, які фармуецца відэакартай камп’ютара, а таксама відэасігналу з відэакамеры ці гульнявых апаратаў на бытавыя тэлевізары ці падобную хатнюю відэатэхніку.

Тэхнічныя асаблівасці

Відэасігнал у сістэме SECAM абмежаваны шырынёй 3,8 МГц, што ў разліку 1 МГц = 80 ліній, дазваляе сфарміраваць на экране толькі 300—320 ліній. У сістэме PAL спецыяльны, досыць складаны (і дарагі) фільтр (грабеністы фільтр ці фільтр-грабянец) дазваляе з большым ці меншым поспехам вылучыць сігнал яркасці «па-над» колернасцю.

Істотнай перавагай дадзенага далучэння (у параўнанні з больш простым кампазітным, на адным «цюльпане») з'яўляецца тое, што сігналы яркасці (англ.: Intensity, Luminance, Y) і колернасці (англ.: Color, Chrominance, С) выявы праходзяць асобна. Такім чынам яны ніколі не знаходзяцца ў кампазітным рэжыме і на вертыкальных краях шматколерных абласцёў выявы не з'яўляюцца кропкі сканавання крос-яркасці. Акрамя таго, няма патрэбы фільтраваць лініі яркасці на тэлевізары, каб пазбавіцца ад колернасці сігналу, што дазваляе павялічыць прапускную здольнасць і, адпаведна, разрозненне экрана па гарызанталі. Вядома, разрозненне па-ранейшаму абмяжоўваецца ЭПТ кінескопа, але гэта відавочнае паляпшэнне.

Двунакіраваны кабель-перехаднік VIVO які выкарыстоўвае поўны (7-кантактны) раздым S-Video на 4-кантактны раздым, сіні, чырвоны і зялёны «цюльпаны» выхады кампанентнага відэа і жоўты «цюльпан» кампазітнага відэа.

У сучасных відэакартках камп'ютараў ужываюцца некалькі варыянтаў раздыму S-Video з рознай колькасцю кантактаў. Як правіла, выхад (ці відэаўваход-відэавыхад) відэасігналу з відэакарткі з дапамогай перахадніка ажыццяўляецца на кампанентны выхад. 4-кантактны раздым S-Video супадае з раздымам mini-DIN для далучэння клавіятуры Mac, але гэта толькі механічнае супадзенне.

Перахаднік «S-Video — цюльпан» даволі просты: для гэтага «зямля» далучаецца да «зямлі» цюльпана, а сігнал яркасці Y, змешваецца праз шунтавы кандэнсатар ёмкасцю 470 пФ з сігналам колернасці C і далучаецца да цэнтральнай жылы.

Апісанне вывадаў

4 PIN S-Video

Нумарацыя вывадаў 4-кантактнага раздыма S-Video. Выява ад гнязда.
Знешні выгляд 4-кантактных раздымаў S-Video
№ вываду Імя Апісанне
1 GND Агульны провад яркаснага (Y) сігнала
2 GND агульны провад колернага (С) сігнала
3 Y Яркасны (Y) сігнал
4 C Колерны (С) сігнал

7 PIN S-Video

Гняздо 7-pin S-Video.
Нумарацыя вывадаў 7-кантактнага раздыма S-Video. Від ад гнязда.
№ вываду На відэакартах ATI На відэакартах nVidia На ноўтбуках LG, прадуктах Intel, Apple Power Macintosh 6100AV/7100AV/8100AV і Apple PowerBook
1
Агульны провад яркаснага (Y) сігналу
2
Агульны провад колернага (С) сігналу
3
Яркасны (Y) сігнал
4 Колерны (С) сігнал
Колерны (С) сігнал ці кампанентны (PR) чырвоны
5
Агульны провад кампазітнага (V) «Відэа» сігнала
кампазітны сігнал (V) «Відэа» ці кампанентны (PB) сіні (для ноўтбука LG)
6 Не задзейнічаны Кампазітны сігнал (V) «Відэа» ці кампанентны (PB) сіні Агульны провад кампазітнага «Відэа» сігнала (для ноўтбука LG)
7 Кампазітны сігнал (V) «Відэа»
Не задзейнічаны

Гл. таксама

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.