SCART

SCART (фр.: Syndicat des Constructeurs d'Appareils, Radiorecepteurs et Televiseurs — «Аб'яднанне вытворцаў радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў») — еўрапейскі стандарт для далучэння мультымедыйных прылад, такіх як тэлевізар, відэамагнітафон, DVD-прайгравальнік. Іншыя назвы: Peritel, еўрараздым, Euro-AV.
Ужыванне
SCART уніфікуе злучэнне разнастайных прылад, ён аб'ядноўвае ўсе патрэбныя сігналы ў адным шматкантактным штэкеры. У цяперашні час (пачатак 2014 года) прыкладна 2/3 тэлевізараў абсталяваны як мінімум адным раздымам SCART. Праз SCART магчыма перадача аналагавых і лічбавых каманд. Напрыклад, калі ўключыць відэамагнітафон, то аўтаматычна ўключыцца і тэлевізар. Пратакол кіравання відэатэхнікай CEC, які перадаецца праз раздым SCART, дазволіў спрасціць наладжванне рознай тэхнікі праз адзін пульт. Напрыклад, з пульта тэлевізара, можна запраграмаваць відэамагнітафон на запіс у патрэбны час перадачы са спадарожнікавага ці кабельнага лічбавага прыёмніка.
Стандарт не дазваляе далучыць штэкер памылкова. Невялікім абмежаваннем з'яўляецца тое, што патрэбна ўжыць фізічную сілу для злучэння ці адлучэння гнязда і штэкера.
Распрацоўка
Да з'яўлення стандарта SCART ужывалася вялікая колькасць разнастайных раздымаў, што часта ўскладняла злучэнне прылад, створаных разнастайнымі фірмамі. Адрозненні меліся як у фізічным выкананні раздымаў, так і ў спецыфікацыях сігналаў.
У 1978 годзе ў Францыі быў распрацаваны стандарт SCART. З 1981 году ў Францыі было забаронена прадаваць тэлевізары, не абсталяваныя раздымам SCART. Ужо з 1984 году SCART стаў стандартам у еўрапейскіх краінах.
Схема

| Pin | Прызначэнне | Узровень (размах) сігналу | Уваходнае (выходнае) супраціўленне | Адпаведнасць колерам раздыма RCA, раздым |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выхад правага гукавага каналу | 0.2~2В (0.5В эф.) |
<1кОм | Зялёны |
| 2 | Уваход правага гукавага каналу | 0.2~2В (0.5В эф.) |
>10кОм | Чырвоны |
| 3 | Выхад левага гукавага каналу (ці мона) | 0.2~2В (0.5В эф.) |
<1кОм | Чорны |
| 4 | Агульная «зямля» для гукавых каналаў | |||
| 5 | «Зямля» для сіняга сігналу | |||
| 6 | Уваход левага гукавага каналу (ці мона) | 0.2~2В (0.5В эф.) |
>10кОм | Белы |
| 7 | Уваход сіняга сігналу B | Размах 0.7В | 75Ом | |
| 8 | U перакл. AV-TV(16:9) | 0~2В (лаг"0")→TV 9.5~12В (лаг"1")→AV |
уваход: >10кОм выхад: <1кОм |
|
| 9 | «Зямля» для зялёнага сігналу | |||
| 10 | Сінхрасігнал (Data 2) | |||
| 11 | Уваход зялёнага сігналу G | Размах 0.7В | 75Ом | |
| 12 | Data2 I2C | |||
| 13 | «Зямля» для чырвонага сігналу / Агульны C-каналу S-Video | |||
| 14 | Data/Clock I2C, агульны | |||
| 15 | Уваход/выхад чырвонага сігнулу R / C-канал S-Video | Размах 0.7В | 75Ом | |
| 16 | U перакл. TV-RGB (FastSwitch) | 1~3В (лаг"1")→RGB 0~0.4В (лаг"0")→TV |
75Ом | |
| 17 | Video, агульны / Агульны Y-каналу S-Video | |||
| 18 | U перакл., агульны для кантакта 16 | |||
| 19 | Выхад кампазітнага відэасігналу / Выхад Y-каналу S-Video | Размах 0.7В | 75Ом | Сіні |
| 20 | Уваход кампазітнага відэасігналу / Уваход Y-каналу S-Video | Размах 0.7В | 75Ом | Жоўты |
| 21 | Зазямленне корпусу |
Гл. таксама
Спасылкі
- Апісанне раздыма SCART (англ.)
- Артыкул «SCART» на сайце iXBT
- Апісанне SCART, падрабязная распіноўка, схемы перахаднікоў (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.