DVI

Digital Visual Interface, скар. DVI (англ.: лічбавы відэаінтэрфейс) — стандарт на інтэрфейс і адпаведны раздым, прызначаны для перадачы відэавыявы на лічбавыя прылады адлюстравання, такія як вадкакрышталічныя маніторы, тэлевізары і праектары. Распрацаваны кансорцыумам Digital Display Working Group.
Гісторыя
Первшыя версіі відэаінтэрфейсаў, такія як MDA, CGA і EGA, былі лічбавымі. Але ў відэаадаптары VGA з яго 18-бітным колерам давялося перайсці на аналагавую перадачу сігналаў (тры лініі сігналаў RGB для катодаў, плюс стандартныя кіруючыя сігналы кадравай і радковай разгортак) — падобная сістэма мела большы запас по перадаванай паласе частот, дастатковай для ўсіх існавалых сістэм адлюстравання.
Сапраўды, інтэрфейс VGA існаваў без зменаў цэлых 10 год, за гэты час колькасць пікселяў павялічылася ў чатыры разы (з 640×480 да 1280×1024). Пад канец 1990-х плазменныя панэлі, першапачаткова невялікія, але дарагія[1], павялічыліся да памераў вялікага тэлевізара[2], ВК-маніторы сталі досыць дасканалымі ў ноўтбуках — і тыя, і іншыя ўжывалі для кіравання і вываду інфармацыі на экран выключна лічбавыя сігналы. таму цалкам лагічным было вяртанне да лічбавай перадачы сігналаў выявы, што і адбылося ў 1999 годзе, калі выйшла спецыфікацыя DVI. Пры гэтым меркавалася, што кінескопы яшчэ доўга не будуць здавать сваіх пазіцый — раннія ВК пакутвалі на кепскую колераперадачу і адчувальнымі затрымкамі выявы. Таму ў стандарт павінны былі ўвасці і линіі VGA.
Тэхнічныя падрабязнасці
Фармат даных, ужываны ў DVI, аснаваны на PanelLink — фармаце паслядоўнай перадачы даных, рапрацаваным фірмай Silicon Image. Выкарыстоўвае тэхналогію высокахуткаснай перадачы лічбавых струменяў TMDS (Transition Minimized Differential Signaling, дыферынцыяльная перадача сігналаў з мінімізацыяй перападаў узроўняў) — тры каналы, якія перадаюць струмені відэа і дадатковых звестак, з прапускной здольнасцю да 3,4 Гбіт/с на канал.[3]
Максімальная даўжыня кабеля не пазначана ў спецыфікацыі DVI, таму што яна залежыць ад колькасці перадаванай інфармацыі. Кабель даўжынёй 10,5 метраў можна ўжываць для перадачы выявы з разрозненнем да 1920 x 1200 пунктаў. Праз кабель даўжынёй 15 метраў атрымаецца перадаць у нармальнай якасці выяву з разрозненнем 1280 x 1024 пунктаў. Для ўзмацнення сігнала пры перадачы праз кабель большай даўжыні ўжываюцца адмысловыя прылады. З іх ужываннем даўжыня кабеля можа быць павялічана да 61 метра (у выпадку ўжывання ўзмацняльніка з уласнай крыніцай сілкавання).

Single link (адзінарны рэжым) DVI выкарыстоўвае чатыры вітых пары правадоў (чырвоны, зялёны, сіні, і clock), забяспечваючы магчымасць перадаваць 24 біты на піксель. З ім можа быць дасягнута максімальнае магчымае разрозненне 1920x1200 (60 Гц) альбо 1920x1080 (75 Гц).
Dual link (двайны рэжым) DVI падвойвае прапускную здольнасць і дазваляе атрымліваць разрозненне экрана 2560x1600 і 2048x1536. Таму для самых буйных ВК манітораў з вялікім разрозненнем, такіх, як 30" мадэлі, абавязкова патрэбна відэакартка з двухканальным DVI-D Dual-Link выхадам. Калі ў манітора максімальнае разрозненне экрана 1280x1024, то злучаць яго кабелем dual link не мае сэнса, бо гэты кабель прызначаны для манітораў з большым разрозненнем.
Віды DVI
- DVI-A — толькі аналагавая перадача.
- DVI-I — аналагавая і лічбавая перадача.
- DVI-D — толькі лічбавая перадача.
Відэакарткі з DVI-A не падтрымліваюць маніторы адпаведныя стандарту DVI-D.
Відэакартку з DVI-I можна падключыць да DVI-D-манітора (кабелем з двума канэктарамі DVI-D-відэлец).
Спецыфікацыя
Лічбавая перадача
- Мінімальная тактавая частата: 21,96 МГц
- Максімальная тактавая частата ў адзінарным рэжыме: 165 МГц
- Максімальная тактавая частата ў двайным рэжыме: залежыць ад TMDS-перадатчыка і ад таўшчыні і даўжыні кабеля
- Перадаецца пікселяў за такт: 1 (адзінарны рэжым) альбо 2 (двайны)
- Бітаў у пікселі: 24 (адзінарны рэжым) альбо 25-48 (двайны, калі перадаецца 1 піксель за такт)
- Прыклады рэжымаў single link:
- HDTV (1920×1080), частата 60 Гц з 5 % LCD blanking (131 МГц)
- WUXGA (1920×1200), частата 60 Гц (154 МГц)
- UXGA (1600×1200), частата 60 Гц with GTF blanking (161 МГц)
- SXGA (1280×1024), частота 85 Гц with GTF blanking (159 МГц)
- Прыклады рэжымаў dual link:
- QXGA (2048×1536), частата 75 Гц with GTF blanking (2×170 МГц)
- HDTV (1920×1080), частата 85 Гц with GTF blanking (2×126 МГц)
- WQXGA (2560×1600), частата 60 Гц (на 30-цалевым ВК-дысплеі)
- WUXGA (1920×1200), частата 120 Гц (2x154 МГц)
«5 % LCD blanking» значыць, што 5 % прапускной здольнасці ідзе на інтэрвалы гашэння пасля кожнага радка і кажнага кадра. GTF (англ.: Generalized Timing Formula) — стандарт VESA.
Аналагавая перадача
- Прапускная здольнасць RGB-сігнала ЛАП сучаснай відэакарткі 400МГц. Тем не менш, відэакарткі на аснове XGI Volari XP10 працуюць на 420МГц, а самая высокая частата ЛАП дасягнута на відэакартцы «BarcoMed 5MP2 Aura 76Hz» і складае 550МГц.
Раздым
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | C1 | C2 | |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | C5 | ||
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | C3 | C4 | |
| Кантакт | Назва | Прызначэнне |
|---|---|---|
| 1 | Даныя TMDS 2- | Digital red − (1-ы канал) |
| 2 | Даныя TMDS 2+ | Digital red + (1-ы канал) |
| 3 | Даныя TMDS 2/4 shield | |
| 4 | Даныя TMDS 4− | Digital green − (2-і канал) |
| 5 | Даныя TMDS 4+ | Digital green + (2-і канал) |
| 6 | Строб DDC | |
| 7 | Даныя DDC | |
| 8 | Аналагавая кадравая разгортка | |
| 9 | Даныя TMDS 1− | Digital green − (1-ы канал) |
| 10 | Даныя TMDS 1+ | Digital green + (1-ы канал) |
| 11 | Даныя TMDS 1/3 shield | |
| 12 | Даныя TMDS 3− | Digital blue − (2-і канал) |
| 13 | Даныя TMDS 3+ | Digital blue + (2-і канал) |
| 14 | +5 В | Сілкаванне для манітора ў рэжыме сну |
| 15 | Зазямленне | Зямля для кантактаў 14, 8 і C4 |
| 16 | Вызначэнне далучэння | |
| 17 | Даныя TMDS 0− | Digital blue − (1-ы канал) і лічбавая сінхранізацыя |
| 18 | Даныя TMDS 0+ | Digital blue + (1-ы канал) і лічбавая сінхранізацыя |
| 19 | Даныя TMDS 0/5 shield | |
| 20 | Даныя TMDS 5− | Digital red − (2-і канал) |
| 21 | Даныя TMDS 5+ | Digital red + (2-і канал) |
| 22 | Экранаванне стробу TMDS | |
| 23 | Строб TMDS + | Digital clock + (1-ы і 2-і каналы) |
| 24 | Строб TMDS − | Digital clock − (1-ы і 2-і каналы) |
| C1 | Аналагавы чырвоны сігнал | |
| C2 | Аналагавы зялёны сігнал | |
| C3 | Аналагавы сіні сігнал | |
| C4 | Аналагавая радковая разгортка | |
| C5 | Аналагавае зазямленне | Зямля для аналагавых чырвонага, зялёнага і сіняга |
Гук праз DVI
З 2008 года вытворцы відэаплат паступова абнаўляюць кантролер для подтрымкі HDMI-выхаду ў дадатак да DVI. У сувязі з электрычнай і кантактнай сумяшчальнасцю паміж DVI і HDMI для вываду даных праз DVI на HDMI-сумяшчальную прыладу (напрыклад тэлевізар) з ужываннем функцый HDMI (напрыклад перадачы гука) патрабуецца толькі просты пасіўны перахаднік (ці DVI-D — HDMI кабель).
Тыповыя праблемы, звязаныя з кабелямі
Адной з самых распаўсюджаных проблем з’яўляецца з’яўленне раскіданых мігатлівых чырвоных (хоць магчымы і іншыя колеры) кропае на высокіх разрозненнях на выяве, гэта можа адбывацца з наступных прычын:
- недастатковы кантакт некалькіх кантактаў кабеля;
- кепская экранаванасць кабеля;
- недахоп прапускной здольнасці кабеля.
Спосабы выпраўлення:
- палепшыць фіксацыю кабеля ў гнёздах шляхам закруткі вінтоў на раздымах;
- замяніць на болей абаронены кабель (хоць варта памятаць, што хуткасці кабеля Single Link на высокіх разрозненнях можа не хапіць);
- замяніць кабель на DVI Dual link, тым самым павялічыўшы хуткасць перадачы.
А таксама альтэрнатыўныя спосабы выпраўлення:
- панізіць частату абнаўлення ў драйверы відэаадаптара;
- пераключыць рэжым працы DVI (напрыклад, як у драйверах відэакартак ATI Catalyst).
- павялічыць прыгнечэнне перашкод ў відэаадаптары Nvidia ў панэлі кіравання.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ The History of Plasma Display Panels by Jamie Hutchinson, Архівавана 17 лістапада 2015.
- ↑ North West Tech Notes, 1997(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 28 жніўня 2014.
- ↑ T.M.D.S. Protocol Specification
Спысылкі
- Сайт Digital Display Working Group Архівавана 13 жніўня 2012. (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.