Node.js

Node.js
Выява лагатыпа
Тып Event-driven networking
Аўтар Ryan Lienhart Dahl
Распрацоўшчык Node.js Developers
Напісана на C[3], C++ і JavaScript[4]
Аперацыйная сістэма Linux, Windows[5], BSD[d][5] і macOS[5]
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 27 мая 2009[1]
Апошняя версія
  • 26.5.1 (29 ліпеня 2026)[2]
Рэпазіторый github.com/nodejs/node
Ліцэнзія Ліцэнзія MIT
Сайт nodejs.org/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для інтэрнэту. Як мова праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (ёсць пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[6]. Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.[7]

Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (англ.: Ryan Dahl), пазней распрацоўку праекту спансавала кампанія Joyent.[8] Станам на 2026 год развіццём Node.js займаецца фонд OpenJS.

Node.js выкарыстоўваюць карпарацыі GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! і Cisco Systems.

Прыклады

Рзалізацыя найпрасцейшага HTTP-серверу на Node.js, які адказвае тэкстам «Hello World» на кожны запыт:

var http = require('http');
http.createServer(function (req, res) {
  res.writeHead(200, {'Content-Type': 'text/plain'});
  res.end('Hello World\n');
}).listen(1337, '127.0.0.1');
console.log('Server running at http://127.0.0.1:1337/');

Каб запусціць сервер дастаткова захаваць гэты код у файл (напрыклад example.js) і выканаць у камандным радку каманду накшталт:

% node example.js

Другі вядомы прыклад — TCP-сервер, які вяртае кліенту тэкст кожнага атрыманага запыту:

var net = require('net');
var server = net.createServer(function (socket) {
  socket.write('Echo server\r\n');
  socket.pipe(socket);
});
server.listen(1337, '127.0.0.1');

Супольнасць распрацоўшчыкаў

Дзейнасць супольнасці распрацоўшчыкаў Node.js у асноўным сканцэнтравана вакол спісаў рассылкі nodejs і nodejs-dev, а таксама IRC канала #node.js на freenode. Штогод супольнасць збіраецца на NodeConf — канферэнцыю распрацоўшчыкаў Node.js.[9]

Пашырэнне функцыянальнасці

Базавая функцыянальнасць Node.js можа быть пашырана з дапамогай падключальных пакетаў. У склад дыстрыбутыву Node.js уваходзіць npm — менеджер пакетаў пашырэння, сістэма, якая спрашчае працэс спампоўкі і ўсталёўкі пакетаў, а таксама сочыць за іх узаемазалежнасцямі.[10] Назва гэтай сістэмы, адпаведна яе аўтару, не з’яўляецца скарачэннем «Node.js Packet Manager».[11]

Бібліятэка даступных для ўсталёўкі пакетаў называецца npm registrty Архівавана 30 ліпеня 2012. і налічвае больш за 9 тысяч пакетаў.[12] Бібліятэка адкрыта для дапаўнення.

Зноскі

  1. node-v0.x-archive on GitHub Праверана 2 верасня 2016.
  2. Release 26.5.1 — 2026. Праверана 1 жніўня 2026.
  3. The node Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 18 кастрычніка 2018.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q124688"></a>
  4. https://github.com/EvanLi/Github-Ranking/blob/master/Data/github-ranking-2025-07-06.csv — 2025.
  5. а б в Free Software Directory Праверана 8 жніўня 2021.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q2470288"></a>
  6. Старонка пашырэння coffe-script на npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.
  7. Хатняя старонка Node.js
  8. Why Everyone Is Talking About Node, Jolie O’Dell, 10 сакавіку 2011, Mashable
  9. NodeConf Schedule Announced Архівавана 17 верасня 2012., Klint Finley, 7 красавіку 2011, ReadWriteHack
  10. Хатняя старонка npm(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2013. Праверана 21 красавіка 2012.
  11. Старонка вапросаў і адказаў npm Архівавана 9 красавіка 2012.
  12. Хатняя старонка npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.