Ruby

Ruby
Семантыка мультыпарадыгменная: аб’ектна-арыентаваная, функцыянальная, працэдурная
З’явілася ў 1995
Аўтар(ы) Юкіхіра «Matz» Мацумота
Пашырэнне файлаў .rb
Тыпізацыя даных дынамічная, строгая
Асноўныя рэалізацыі Ruby MRI, JRuby, IronRuby
Зведала ўплыў Perl, Smalltalk, Ada, C++, Lisp, Lua, Python
Паўплывала на Clojure, Crystal, Elixir, Rust, Swift
Ліцэнзія Ліцэнзія Ruby[d], GPLv2[d][1] і 2-пунктавая ліцэнзія BSD[d][2]
Сайт ruby-lang.org/en/

Ruby (Ру́бі, ад англ.: rubyрубін) — інтэрпрэтаваная мультыпарадыгменная мова праграмавання, распрацаваная Юкіхіра «Matz» Мацумота ў сярэдзіне 1990-х ў Японіі. Пры стварэнні мовы быў зроблены акцэнт на прадукцыйнасць і прастату праграмавання.

У мове рэалізавана шматпаточнасць, строгая дынамічная тыпізацыя, выкарыстоўваецца аўтаматычны збіральнік смецця і кампіляцыя just-in-time. Мова падтрымлівае некалькі парадыгмаў праграмавання, уключаючы працэдурнае, аб’ектна-арыентаванае і функцыянальнае праграмаванне. Па словах стваральніка, на Ruby паўплывалі Perl, Smalltalk, Eiffel, Ada і Lisp.[3]

Кросплатформавая рэалізацыя інтэрпрэтатара мовы цалкам свабодная.[4]

Гісторыя

Па словах Юкіхіра Мацумота Ruby была задумана ў 1993 годзе. У 1999 годзе ў спісе рассылкі ruby-talk ён апісваў свае раннія ідэі пра мову:

"

Я размаўляў са сваім калегам аб перспектывах аб’ектна-арыентаванай скрыптавай мовы. Я ведаў Perl (Perl4, а не Perl5), але яна мне не вельмі падабалася, таму што выглядала лялечнай мовай (і выглядае дасюль). ... Я ведаў Python у той час. Але мне яна не падабалася, таму што я не думаў, што гэта сапраўдная аб’ектна-арыентаваная мова — аб’ектна-арыентаваныя магчымасці выглядалі дадаткамі да мовы. Будучы моўным маньякам і фанатам аб’ектна-арыентаванага праграмавання на працягу 15 гадоў, я вельмі хацеў сапраўдную аб’ектна-арыентаваную, простую ў выкарыстанні скрыптавую мову. Я шукаў такую, але не мог знайсці. Таму я вырашыў стварыць яе.

"

Мацумота апісвае дызайн Ruby як падобны у сваёй аснове на Lisp, з аб'ектнай сістэмай як у Smalltalk і практычнай карыснасцю як у Perl.[5]

Першы рэліз Ruby 0.95 быў абвешчаны ў японскіх групах навін 21 снежня 1995 года. На гэтай стадыі распрацоўкі ўжо прысутнічалі многія вядомыя функцыі Ruby, у тым ліку аб'ектна-арыентаваны дызайн, міксіны, ітэратары, замыканні, апрацоўка асаблівых сітуацый і збіральнік смецця.

Ужо ў 2000 г. Ruby стаў больш папулярным у Японіі, чым Python.[6] Прыблізна ў 2005 годзе цікавасць да Ruby значна вырасла, дзякуючы выпуску вэб-фрэймворка Ruby on Rails.

Асноўнай мэтай дызайну Ruby па словах Мацумота было стварыць мову, якой ён сам з задавальненнем карыстаўся б, мінімізуючы працу праграміста. На гутарцы Google Tech Talk у 2008 годзе ён казаў:

"

Я спадзяюся ўбачыць, як Ruby дапаможа кожнаму праграмісту ў свеце быць прадукцыйным, атрымліваць задавальненне ад праграмавання і быць шчаслівым. Гэта асноўная мэта мовы Ruby.

"

Характарыстыкі

Ruby з'яўляецца аб'ектна-арыентаванай у тым сэнсе, што кожнае значэнне з'яўляецца аб'ектам, нават класы і экзэмпляры прымітыўных тыпаў даных (напрыклад, лічбаў ці лагічных значэнняў). Пераменныя заўсёды ўтрымліваюць спасылкі на аб'екты. Кожная функцыя - гэта метад, і метады заўсёды выклікаюцца для аб'екта. Метады, вызначаныя ў вобласці верхняга ўзроўню, становяцца метадамі класа Object. Ruby падтрымлівае наследаванне з дынамічнай адпраўкай і міксінамі ў якасці рэалізацыі множнага наследавання.

Ruby з'яўляецца шматпарадыгменнай у тым сэнсе, што яна дазваляе працэдурнае праграмаванне (вызначэнне функцый/пераменных па-за класамі робіць іх часткай каранёвага, «самастойнага» аб'екта), з аб'ектна-арыентаваным (усё з'яўляецца аб'ектам) або функцыянальным праграмаваннем (Ruby мае ананімныя функцыі і замыканні; усе аператары маюць значэнні, а функцыі заўсёды вяртаюць рэзультат). Ruby мае дынамічную тыпізацыю, падтрымлівае метапраграмаванне, параметрычны палімарфізм і шматпаточнасць.

Мова мае вялікую стандартную бібліятэку, якая уключае модулі для HTTP, FTP, XML, RSS, JSON, YAML, CGI, OpenSSL.

Прыклад

Прыклад напісання праграмы Hello world:

puts 'Hello World!'

Зноскі

  1. https://www.ruby-lang.org/ja/news/2013/06/30/we-retire-1-8-7/
  2. https://www.ruby-lang.org/ja/news/2011/10/31/ruby-1-9-3-p0-is-released/
  3. About Ruby (англ.). Праверана 22 ліпеня 2023.
  4. Ліцэнзія Ruby (англ.) (txt). Праверана 22 ліпеня 2023.
  5. Matsumoto, Yukihiro. Re: Ruby's lisp features. (англ.)(недаступная спасылка) (13 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2007. Праверана 22 ліпеня 2023.
  6. Yukihiro Matsumoto. Programming Ruby: Forward (англ.) (1 кастрычніка 2000). Праверана 22 ліпеня 2023.

Спасылкі

Артыкулы і кнігі
Фрэймворкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.