HTTP

Назва: Hypertext Transfer Protocol
Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны
Сямейства: TCP/IP
Створаны ў: 1992 г.
Порт/ID: 80/TCP
Спецыфікацыя: RFC 1945, RFC 2616
Асноўныя рэалізацыі (кліенты): Вэб-браўзеры, напрыклад Mozilla Firefox, Opera, Google Chrome, Internet Explorer і інш.
Асноўныя рэалізацыі (серверы): Apache, IIS і інш.

HTTP (англ.: HyperText Transfer Protocol — «пратакол перадачы гіпэртэксту») — пратакол прыкладнога ўзроўню перадачы даных (першапачаткова, у выглядзе гіпертэкставых дакументаў). Асновай HTTP з’яўляецца тэхналогія «кліент-сервер», гэта значыць мяркуецца існаванне спажыўцоў (кліентаў), якія ініцыююць злучэнне і пасылаюць запыт, і пастаўшчыкоў (сервераў), якія чакаюць злучэння для атрымання запыту, здзяйсняюць неабходныя дзеянні і вяртаюць назад паведамленне з вынікам.

HTTP у цяперашні час паўсюдна выкарыстоўваецца ў сусветнай павуціне для атрымання інфармацыі з вэб-сайтаў. У 2006 годзе ў Паўночнай Амерыцы доля HTTP-трафіка перавысіла долю P2P-сетак і склала 46 %, з якіх амаль палова — перадача патокавага відэа і гуку[1]. HTTP выкарыстоўваецца таксама ў якасці «транспарту» для іншых пратаколаў прыкладнога ўзроўню, як то SOAP, XML-RPC, WebDAV.

Асноўным аб’ектам маніпуляцыі ў HTTP з’яўляецца рэсурс, на які паказвае URI (па-англійску: Uniform Resource Identifier) у запыце кліента. Звычайна такімі рэсурсамі з’яўляюцца файлы, якія захоўваюцца на серверы, але імі могуць быць лагічныя аб’екты або нешта абстрактнае. Асаблівасцю пратакола HTTP з’яўляецца магчымасць паказаць у запыце і адказе спосаб прадстаўлення аднаго і таго ж рэсурсу паводле розных параметраў: фармату, кадзіроўкі, мовы і інш., для чаго выкарыстоўваецца HTTP-загаловак. Менавіта дзякуючы магчымасці ўказання спосабу кадзіравання паведамлення кліент і сервер могуць абменьвацца двайковымі данымі, хоць дадзены пратакол з’яўляецца тэкставым.

Аналагічнымі пратаколамі для HTTP з’яўляюцца FTP і SMTP. Абмен паведамленнямі ідзе па звычайнай схеме «запыт-адказ». Для ідэнтыфікацыі рэсурсаў HTTP выкарыстоўвае глабальныя URI. У адрозненне ад многіх іншых пратаколаў, HTTP не захоўвае свайго стану. Гэта азначае адсутнасць захавання прамежкавага стану паміж парамі «запыт-адказ». Кампаненты, якія выкарыстоўваюць HTTP, могуць самастойна ажыццяўляць захаванне інфармацыі аб стане, звязанай з апошнімі запытамі і адказамі (напрыклад, «кукі» на баку кліента, «сесіі» на баку сервера). Браўзер, які пасылае запыты, можа адсочваць затрымкі адказаў. Сервер можа захоўваць IP-адрасы і загалоўкі запытаў апошніх кліентаў. Аднак сам пратакол не ведае аб папярэдніх запытах і адказах, у ім не прадугледжана ўнутраная падтрымка стану, да яго не прад’яўляюцца такія патрабаванні.

Зноскі

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.