Smalltalk

Smalltalk
Семантыка аб’ектна-арыентаваная
З’явілася ў 1972 (распрацоўка пачалася ў 1969)
Аўтар(ы) Алан Кэй, Дэн Інгалс, Адэль Голдберг
Пашырэнне файлаў st
Тыпізацыя даных аб’ектная, у некаторых рэалізацыях моцная дынамічная
Асноўныя рэалізацыі Amber Smalltalk, Dolphin Smalltalk, GemStone/S, GNU Smalltalk, Pharo, Smalltalk/X, Squeak, Cuis, Haver, VA Smalltalk, VisualWorks
Зведала ўплыў Lisp, Simula, Euler, IMP, Logo, Sketchpad
Паўплывала на Dart, Erlang, Go, Java, Objective-C, PHP 5, Python, Ruby, Scala, Scratch, Swift

Smalltalk — гэта чыста аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання, створаная ў 1970-х гадах для адукацыйнага выкарыстання ў Xerox PARC навукоўцамі Learning Research Group, у тым ліку Аланам Кэем, Дэнам Інгалсам, Адэль Голдберг, Тэдам Кэлерам, Дыянай Мэры і Скотам Уоллесам.

У Smalltalk праграмы складаюцца з атамарных аб’ектаў, гэтыя аб’екты ўзаемадзейнічаюць шляхам перадачы паведамленняў праз асяроддзе віртуальнай машыны.

Smalltalk значна паўплывала на развіццё індустрыі распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Упершыню публічна апублікаваная Smalltalk-80 прадставіла інавацыйныя і асноватворныя ідэі для аб’ектна-арыентаванага праграмавання.

Мовы, заснаваныя на Smalltalk, да гэтага часу знаходзяцца ў актыўнай распрацоўцы і маюць лаяльныя супольнасці карыстальнікаў. Стандартызаваная версія ANSI Smalltalk была ратыфікаваная ў 1998 годзе.

Smalltalk заняў другое месца ў намінацыі «самая любімая мова праграмавання» ў апытанні распрацоўшчыкаў Stack Overflow у 2017 годзе.[1]

Гісторыя

Існуе вялікая колькасць версій Smalltalk.[2] Звычайна пад Smalltalk разумеюць мову Smalltalk-80 разам з сумяшчальнай віртуальнай машынай, створаныя ў 1980 годзе. Першым апаратным асяроддзем, на якім выкарыстоўваліся віртуальныя машыны Smalltalk, былі камп’ютары Xerox Alto.

Два папулярныя ў цяперашні час варыянты рэалізацыі Smalltalk з’яўляюцца нашчадкамі арыгінальнай версіі Smalltalk-80. Squeak — гэта рэалізацыя з адкрытым зыходным кодам, створаная на аснове Smalltalk-80 версіі 1 праз Apple Smalltalk. VisualWorks паходзіць ад Smalltalk-80 версіі 2 праз VisualWorkSmalltalk-80 2.5 і ObjectWorks (абодва прадукта ParcPlace Systems, кампаніі Xerox PARC, створанай для вываду Smalltalk на рынак).

З канца 1980-х да сярэдзіны 1990-х гадоў асяроддзі Smalltalk прадаваліся дзвюма канкурэнтнымі арганізацыямі: ParcPlace Systems і Digitalk. ParcPlace Systems засяроджвалася на рынку мікрасістэм Unix/Sun, у той час як Digitalk сканцэнтравалася на ПК на базе Intel з Microsoft Windows або IBM OS/2.

У 1995 годзе ParcPlace і Digitalk аб’ядналіся ў ParcPlace-Digitalk, у 1997 годзе былі перайменаваныя ў ObjectShare. Кампанія ObjectShare існавала да 1999 года: аб’яднаная фірма так і не змагла знайсці эфектыўнага адказу на Java з пункту гледжання пазіцыянавання на рынку, і да 1997 года яе ўладальнікі імкнуліся прадаць бізнес. У 1999 годзе Seagull Software набыла лабараторыю распрацоўкі Java ObjectShare і да гэтага часу валодае VisualSmalltalk, пры гэтым правы на распаўсюджванне прадукту Smalltalk па ўсім свеце першапачаткова засталіся за ObjectShare, які затым прадаў іх Cincom.[3] VisualWorks быў прададзены Cincom і цяпер з’яўляецца часткай Cincom Smalltalk. Cincom працягвае патрымку Smalltalk, выпускаючы некалькі новых версій VisualWorks і ObjectStudio кожны год з 1999 года.

Уплыў

Smalltalk з’яўляецца адной з самых уплывовых моў праграмавання. Практычна ўсе аб’ектна-арыентаваныя мовы, якія з’явіліся пасля — Objective-C, Java, Python, Ruby[4] і многія іншыя — былі пад уплывам Smalltalk. Smalltalk таксама была адной з самых папулярных моў для гнуткай распрацоўкі праграмнага забеспячэння, хуткай распрацоўкі праграм (RAD) або стварэння прататыпаў.[5]

У асяроддзі Smalltalk часта распрацоўваліся першыя шаблоны праектавання для аб’ектна-арыентаванага праграмнага забеспячэння. Адным з самых вядомых з’яўляецца шаблон MVC для дызайну карыстальніцкага інтэрфейсу.

У дадатак да шаблону MVC, мова і асяроддзе Smalltalk аказалі вялікі ўплыў на гісторыю графічнага інтэрфейса карыстальніка (GUI) і інтэрфейсу карыстальніка WYSIWYG.

Прыклад

Прыклад напісання праграмы Hello world:

Transcript show: 'Hello, world!'.

Спіс рэалізацый

OpenSmalltalk

Шмат сучасных рэалізацый Smalltalk заснаваныя на віртуальнай машыне OpenSmalltalk VM. Яе зыходны код даступны на GitHub і распаўсюджваецца па ліцэнзіі MIT. Вядомыя рэалізацыі Smalltalk на базе OpenSmalltalk VM:

  • Squeak, арыгінальны Smalltalk з адкрытым зыходным кодам, для якога была створана OpenSmalltalk VM
  • Pharo Smalltalk, кросплатформавая мова з адкрытым зыходным кодам
  • Cuis-Smalltalk, сумяшчальны з Smalltalk-80 форк Squeak з адкрытым зыходным кодам
  • Croquet VM, віртуальная машына Smalltalk для праекта Croquet, заснаваная на Squeak

Іншыя

  • Amber Smalltalk, працуе на JavaScript
  • Etoys, сістэма візуальнага праграмавання для навучання
  • F-Script, рэалізацыя толькі для macOS, напісаная ў 2009 годзе
  • GNU Smalltalk, рэалізацыя Smalltalk без графічнага інтэрфейсу
  • ObjectStudio ад Cincom
  • Scratch, сістэма візуальнага праграмавання (толькі версіі да 2.0 заснаваныя на Smalltalk)
  • Strongtalk, версія з адкрытым зыходным кодам (з 2006 г.) толькі для Windows, прапануе дадатковую строгую тыпізацыю; першапачаткова створаная ў Sun Microsystem Labs.
  • VisualWorks ад Cincom
  • Zag, Smalltalk VM, напісаны на Zig

Гл. таксама

Зноскі

  1. Stack Overflow Developer Survey 2017.
  2. Versions. dead(недаступная спасылка). Smalltalk.org. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2015. Праверана 30 студзеня 2023.
  3. History. dead(недаступная спасылка). Seagull Software. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2002. Праверана 30 студзеня 2023.
  4. About Ruby. ruby-lang.org.
  5. Where Did Refactoring Come From?. sourcemaking.com.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.