XMPP

XMPP (англ.: eXtensible Messaging and Presence Protocol — пашыральны пратакол абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць), раней вядомы як Jabber[1] (Джэбер) — адкрыты пратакол для імгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць у рэжыме, блізкім да рэальнага часу, заснаваны на XML. Пратакол быў спраектаваны з магчымасцю лёгкага расшырэння і падтрымлівае, апроч перадачы тэкставых паведамленняў, перадачу голасу, відэа і файлаў па сетцы.
У адрозненне ад большасці камерцыйных сістэм імгненнага абмену паведамленнямі XMPP з’яўляецца адкрытай сістэмай, падобнай да электроннай пошты. Любы карыстальнік можа адкрыць свой сервер імгненнага абмену паведамленнямі, рэгістраваць на ім карыстальнікаў і ўзаемадзейнічаць з іншымі серверамі XMPP. На аснове пратакола XMPP было адкрыта мноства прыватных і карпаратыўных сервераў XMPP. У розныя часы пратакол выкарыстоўвалі досыць буйныя праекты, такія як Facebook, Google Talk, WhatsApp, Аднакласнікі.ru, LiveJournal, HipChat, Juick, QIP і іншыя.
Гісторыя
Праект Jabber (ад англ.: jabber — балбатня) быў распачаты Джэрэмі Мілерам у 1998 годзе з распрацоўкі сервера jabberd[2]. Першае паведамленне пра праект з’явілася 4 студзеня 1999 года на сайце Slashdot[3]. Гэту дату прынята лічыць днём нараджэння тэхналогіі[4]. Неўзабаве пасля гэтага да праекта далучылася некалькі асноўных распрацоўшчыкаў, якія сталі працаваць над серверам jabberd, кліентамі для Windows і GNU/Linux, а таксама шлюзамі ў асноўныя месэнджары таго часу, такія як AIM, ICQ, MSN, і Yahoo. Пазней, у 1999 годзе, кампанія Webb Interactive Services пачала спансаваць асноўных распрацоўшчыкаў, што паскорыла працэс стварэння праекта. У той час з’явілася аснова пратакола Jabber, а таксама сервер jabberd і раннія кліенты, такія, як WinJab (састарэў і атрымаў сваё развіццё ў праграме Exodus) і Gabber. Гэты ранні перыяд пастаянных змен скончыўся ў маі 2000 года з выпускам jabberd 1.0.
Ранні пратакол Jabber сфарміраваў асновы для стандарту XMPP, апублікаванага як RFC 3920. Часта гэты момант разглядаецца як пачатак суперніцтва з пратаколам SIMPLE, заснаваным на стандарце SIP, як стандартнага пратакола для імгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць.
Са жніўня 2001 года пратакол Jabber перайшоў пад кантроль фонда Jabber Software (16 студзеня 2007 года фонд быў пераназваны ў XMPP Standards Foundation[5]), мэтай якога было развіццё пашырэнняў пратакола.
Jabber, Inc. займалася развіццём двух праектаў — фрэймворка Jabber Extensible Communications Platform (Jabber XCP) і праграмна-апаратнага комплекса JabberNow. Інвестарамі Jabber былі кампаніі Jona, France Telecom, Intel Capital, і Webb Interactive Services.[1]
У жніўні 2005 года Google прадставіў сэрвіс Google Talk, які выкарыстоўваў XMPP для функцый перапіскі, а таксама як аснову для перадачы голасу і файлаў. Першапачатковая версія сэрвісу не дазваляла камунікаваць з іншымі серверамі XMPP, аднак ў студзені 2006 года гэты функцыянал з'явіўся ў праграме.[6]
У верасні 2008 года Cisco Systems набыла кампанію Jabber.[7]
Зноскі
- ↑ а б Jabber Inc. — About Us Архівавана 3 ліпеня 2007.
- ↑ History of XMPP
- ↑ Open Real Time Messaging System
- ↑ Запіс у блогу Пітэра Сен-Андрэ(недаступная спасылка)
- ↑ Jabber Software Foundation Renamed to XMPP Standards Foundation Архівавана 15 чэрвеня 2010.
- ↑ Gary Burd.. XMPP Federation (17 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 30 лістапада 2007.
- ↑ Cisco Announces Definitive Agreement to Acquire Jabber(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы December 23, 2009. Праверана January 2, 2010.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме XMPP- XMPP Standards Foundation (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.