Ericsson
| Ericsson | |
|---|---|
| | |
| Isafjord 1, штаб-кватэра «Ericsson» у Кісце, Стакгольм. Пабудаваны ў 2012 годзе. Архітэктар: Wingårdh arkitektkontor. | |
| Тып | telecommunications equipment industry[d], публічная кампанія і бізнес |
| Лістынг на біржы | NASDAQ[1], Стакгольмская фондавая біржа[2] і Стакгольмская фондавая біржа[3] |
| Заснаванне | 1876 |
| Заснавальнікі | Ларс Магнус Эрыксан[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі[d] |
| Прадукцыя | сеткавае абсталяванне |
| Чысты прыбытак |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Marconi Corporation plc[d], Ericsson (Hungary)[d], Ericsson (Italy)[d], Ericsson (Netherlands)[d], Ericsson (Finland)[d], Ericsson Canada[d], Ericsson (Germany)[d], Ericsson Limited[d], Ericsson (Denmark)[d], Ericsson (Norway)[d], Kathrein Mobile Communications[d][6][7] і Setemer Società Elettro Telefonica Meridionale[d] |
| Сайт | ericsson.com (англ.) |
«Ericsson» (Telefonaktiebolaget LM Ericsson) — шведская транснацыянальная кампанія з штаб-кватэрай у Стакгольме, вытворца сеткавага і тэлекамунікацыйнага абсталявання. Кампанія прадае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне і паслугі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку абсталяванне 3G, 4G і 5G, а таксама IP і аптычныя сістэмы. Кампанія налічвае каля 100 000 супрацоўнікаў і працуе ў больш чым 180 краінах[8]. Ericsson мае больш за 57 000 выдадзеных патэнтаў[9].
Кампанія Ericsson унесла вялікі ўклад у развіццё тэлекамунікацыйнай індустрыі і з’яўляецца адным з лідараў у галіне 5G[10].
Ericsson з’яўляецца стваральнікам тэхналогіі Bluetooth[11].
Гісторыя

Заснавана ў 1876 годзе Ларсам Магнусам Эрыксанам як майстэрня па рамонце тэлеграфнага абсталявання.
Ларс Магнус Эрыксан пачынаў кар’еру простым рабочым, у 15 гадоў паехаў у Нарвегію працаваць на шахце і вучыцца кавальскаму рамяству, праз паўтары года становіцца майстрам кавальскай справы. Праз шэсць гадоў вяртаецца ў Швецыю, уладкоўваецца ў Стакгольме. 1 красавіка 1876 года Эрыксан са сваім таварышам па ранейшай працы ў «Öllers & Co» Карлам Андэрсанам засноўвае электрамеханічную майстэрню «LM Ericsson & Са» (LME), якая займаецца рамонтам тэлефонных апаратаў і сігнальнага абсталявання. Неўзабаве з’яўляецца і ўласны апарат — настольны тэлефон з магнета і рупарам. Галоўным канкурэнтам былі тэлефонныя апараты амерыканскай кампаніі Bell. У 1881 годзе ствараецца шведская нацыянальная тэлефонная асацыяцыя «Telegrafverket», якая абвясціла конкурс на пастаўку абсталявання паміж «Bell Company» і майстэрняй «LME». Эрыксан, з больш якасным і танным абсталяваннем, перамагае. На працягу пяці наступных гадоў 64 з 93 гарадоў Швецыі былі тэлефанізаваны прадукцыяй «LME». Неўзабаве «Telegrafverket» адкрывае сваю ўласную вытворчасць, і ўзровень продажаў прадукцыі «Ericsson» рэзка падае. У кароткія тэрміны быў наладжаны экспарт тэлефоннага абсталявання ў Нарвегію, Данію, Фінляндыю, Аўстралію і Новую Зеландыю. Шанхай заказвае тэлефонную станцыю. Адкрываецца офіс у Нью-Ёрку і паступае заказ на тэлефанізацыю Мехіка.
Сёння
У 2001 годзе Ericsson разам з японскай кампаніяй Sony на парытэтных пачатках выступіла заснавальнікам кампаніі па вытворчасці сотавых тэлефонаў Sony Ericsson.
У 2011 годзе кампанія Ericsson набыла кампанію Telcordia Technologies за $ 1,15 млрд, дзякуючы чаму пашырыла свой уплыў на рынку сеткавай аптымізацыі і сістэм бізнес-падтрымкі.
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Ericsson // Polygon.io Праверана 21 лютага 2021.
- ↑ Ericsson A — NASDAQ.
- ↑ Ericsson B — NASDAQ.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/ericsson?rid=02021363105-42
- ↑ Ericsson // Prikklok van AaBe Wollenstoffenfabriek, Tilburg — 1950. Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ https://www.ericsson.com/en/press-releases/2019/10/ericsson-completes-acquisition-of-kathreins-antenna-and-filter-business
- ↑ https://www.kathrein.com/en/newsroom/press/archive/announcement/news/restructuring-of-kathrein-group-largely-completed
- ↑ Ericsson Annual Report 2020 (англ.). Telefonaktiebolaget LM Ericsson. Праверана 10 студзеня 2023.
- ↑ Ericsson Annual Report 2020 (англ.). Telefonaktiebolaget LM Ericsson. Праверана 10 студзеня 2023.
- ↑ Ericsson Nips Huawei, Nokia in Gartner's 5G Vendor Ranking (англ.). SDxCentral. SDxCentral, LLC (24 лютага 2021). Праверана 10 студзеня 2023.
- ↑ Presenting the (economic) value of patents nominated for the European Inventor Award 2012 (англ.)(недаступная спасылка). Technopolis Group (30 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2021. Праверана 10 студзеня 2023.
Спасылкі
- ericsson.com (англ.) — афіцыйны сайт
- Гісторыя кампаніі (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.