5G
5G (ад англ.: fifth generation — «пятае пакаленне») — пятае пакаленне тэхналогій сотавай сувязі, якое дзейнічае на аснове стандартаў тэлекамунікацый (5G/IMT-2020), якія ідуць за існуючымі стандартамі 4G/IMT-Advanced.
Тэхналогіі 5G прадастаўляюць больш высокую прапускную здольнасць у параўнанні з тэхналогіямі 4G, што дазваляе мець шырокапалосную мабільную сувязь, звышнадзейныя маштабныя сістэмы камунікацыі паміж прыладамі, меншы час затрымкі, хуткасць інтэрнэту 1-2 Гбіт/с, меншы расход энергіі батарэй, чым у 4G-абсталявання, а таксама рэжым device-to-device (з англ. — «Прылада да прылады», прамое злучэнне паміж абанентамі). Чакаецца, што гэтыя ўмовы спрыяльна адаб’юцца на развіцці інтэрнэту рэчаў.
Станам на 2025 год у Беларусі былі створаны тэставыя зоны 5G у асобных лакацыях у Мінску.[1] Развіццё інфраструктуры праводзіцца сумесна ўсімі аператарамі сотавай сувязі і адзіным інфраструктурным аператарам beCloud.[2]
У красавіку 2026 года аператары МТС і Life абвясцілі аб запуску 5G у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве.[3]
Барацьба з 5G-вышкамі
Вясной 2020 года ў Вялікабрытаніі адбыліся падпалы сямі вышак 5G у сувязі з тэорыяй, што 5G нібыта прыгнятае імунную сістэму чалавека і з-за гэтага садзейнічае распаўсюджванню пандэміі COVID-19[4]. 11 красавіка 2020 года адзінкавыя выпадкі падпалаў вышак сотавай сувязі 5G выявілі і ў Нідэрландах[5].
Зноскі
- ↑ В Беларуси стал доступен интернет 5G – пока в нескольких точках (руск.)(недаступная спасылка). Точка BY (18 снежня 2025). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2025. Праверана 10 студзеня 2026.
- ↑ Узнали, какой скорости ждать от 5G в Беларуси и как сеть развивается сейчас (руск.)(недаступная спасылка). Точка BY (21 снежня 2025). Праверана 10 студзеня 2026.
- ↑ [Мерзляков]. Что там с 5G? Потестировали скорость у разных операторов (руск.). Onliner (26 мая 2026). Праверана 24 чэрвеня 2026.
- ↑ В Великобритании жгут вышки 5G из-за их якобы связи с распространением коронавируса
- ↑ В Нидерландах подожгли несколько вышек 5G. 11 апреля 2020
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 5G
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.