Bluetooth
| | |
| Узровень (па мадэлі OSI): | Прыкладны[крыніца?] |
|---|---|
| Створаны ў: | 1994 г.[1] г. |
| Прызначэнне пратаколу: | Бесправадная сувязь паміж прыладамі на адлегласці да 100 метраў (клас I) |
| Спецыфікацыя: | IEEE 802.15.1 |
| Распрацоўшчык: | Bluetooth SIG |
Bluetooth ці блютуc (/bluːtuːθ/, перакладаецца як сіні зуб, названы ў гонар Харальда I Сінязубага[2][3]) — вытворчая спецыфікацыя бесправадных персанальных сетак (англ.: Wireless personal area network, WPAN). Bluetooth забяспечвае абмен інфармацыяй паміж такімі прыладамі як персанальныя камп’ютары (настольныя, кішэнныя, ноўтбукі), мабільныя тэлефоны, прынтары, лічбавыя фотаапараты, мышкі, клавіятуры, джойсцікі, навушнікі, гарнітуры на надзейнай, таннай, паўсюдна даступнай радыёчастаце для блізкай сувязі.
Bluetooth дазваляе гэтым прыладам злучацца, калі яны знаходзяцца ў радыусе да 200 метраў адна ад аднае (адлегласць моцна залежыць ад перашкод), нават у розных памяшканнях.
Назва і лагатып
Слова Bluetooth — пераклад на англійскую мову дацкага слова «Blåtand» («Сінязубы»). Гэтую мянушку меў кароль Харальд I, які кіраваў у X стагоддзі Даніяй ды часткай Нарвегіі, і аб’яднаў варагуючыя дацкія плямёны ў адзінае каралеўства. Маецца на ўвазе, што Bluetooth робіць тое ж самае з пратаколамі сувязі, аб’ядноўвае іх у адзіны ўніверсальны стандарт. Хоць «blå» у сучасных скандынаўскіх мовах азначае «сіні», у часы вікінгаў яно таксама магло азначаць «чорнага колеру». Такім чынам, гістарычна правільна было б перакласці дацкае Harald Blåtand хутчэй як Harald Blacktooth, чым як Harald Bluetooth.
Лагатып Bluetooth з’яўляецца спалучэннем двух нардычных («скандынаўскіх») рун «хаглаз»
(Hagall) — адпаведнік лацінскай H і «беркана»
(Berkanan) — лацінская B. Лагатып падобны на больш стары лагатып для Beauknit Textiles, падраздзялення карпарацыі Beauknit. У ім ужываюцца зліццё адлюстраванай K і В для «Beauknit», ён шырэйшы і мае закругленыя вуглы, але ўвогуле ён такі ж.
Гісторыя стварэння і развіцця
Спецыфікацыя Bluetooth была распрацавана групай Bluetooth Special Interest Group (Bluetooth SIG), што была заснавана ў 1998 годзе. У яе ўвайшлі кампаніі Ericsson, IBM, Intel, Toshiba ды Nokia. У далейшым Bluetooth SIG ды IEEE дасягнулі пагаднення, на аснове якога спецыфікацыя Bluetooth стала часткай стандарту IEEE 802.15.1 (дата апублікавання — 14 чэрвеня 2002 года). Работы па стварэнні Bluetooth кампанія Ericsson Mobile Communication пачала ў 1994 годзе. Першапачаткова гэта тэхналогія была прыстасавана пад патрэбы сістэмы FLYWAY у функцыянальным інтэрфейсе паміж падарожнікамі і сістэмай.
| Клас | Максімальная магутнасць, мВт | Максімальная магутнасць, дБм | Радыус дзейнасці, м |
|---|---|---|---|
| 1 | 100 | 20 | 100 |
| 2 | 2,5 | 4 | 10 |
| 3 | 1 | 0 | 1 |
Кампанія AIRcable стварыла Bluetooth-адаптар Host XR з радыусам дзейнасці каля 30 км.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Bluetooth traveler. www.hoovers.com. Праверана 2010-06-04/lang=en.
- ↑ About the Bluetooth SIG (англ.)(недаступная спасылка). Bluetooth SIG. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2006. Праверана 20 сакавіка 2008.
- ↑ Jim Kardach.. How Bluetooth got its name (англ.)(недаступная спасылка). United Business Media (3 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 20 сакавіка 2008.
Спасылкі
- Bluetooth tutorial
- Спецыфікацыі Архівавана 9 жніўня 2012. (англ.)
- Yaniv Shaked, Avishai Wool. Cracking the Bluetooth PIN
- NFC Forum Архівавана 23 студзеня 2012.
- Bluetooth 3.0 амаль готаў(недаступная спасылка). CNews (10 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2009. Праверана 14 студзеня 2010.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.